Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
Пасля разгону Першага беларускага з'езда ў беларускім руху набылі моц незалежніцкія настроі. Гэтаму садзейнічаў таксама і той факт, што на пачатых у канцы снежня 1917 г. перагаворах паміж Савецкай Расіяй і Германіяй лёс Беларусі вырашаўся без беларускіх прадстаўнікоў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы (16 лютага 1918 г.) Віленская Беларуская рада, абраная на беларускай канферэнцыі ў канцы сту-дзеня 1918 г., стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю беларуска-літоўскай канфедэрацыі. Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 г. наступленне на ўсход, што прымусіла савецкія ўстановы хутка эвакуіравацца з Мінска ў Смаленск. У гэтых умовах прадстаўнікі беларускіх арганізацый паспрабавалі апярэдзіць наступаўшых немцаў, зацвердзіць сваю ўладу. Але 21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. І ў той жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я. Варонкам, куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэраў, сіяністаў-сацыялістаў. Хоць Выканкам Рады Усебеларускага з'езда і абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкаме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмакратычнай рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам. Больш таго, 25 лютага немцы недвухсэнсова далі зразумець, хто валодае рэальнай уладай і з'яўляецца сапраўдным гаспадаром у Мінску. У той жа дзень у памяшканне Народнага сакратарыята ўвайшоў германскі камендант з салдатамі, заняў дом, выгнаў членаў "беларускага ўрада", канфіскаваў казну, іншы скарб і зняў сцяг, які быў вывешаны беларускімі дзеячамі. А тым часам пры абыякавасці немцаў, у горадзе развар'яваліся польскія легіянеры з корпуса Доўбар-Мусніцкага - разрабавалі пошту і касы, забіралі скарб у людзей, культурныя каштоўнасці і харч. У такіх умовах прадстаўнікі беларускіх аб'яднанняў вырашылі з немцамі не сварыцца. 28 лютага дэлегацыя Народнага сакратарыята наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі, дзе выказала лаяльнасць да акупацыйных уладаў. 3 сакавіка 1918 г. быў заключаны паміж Расіяй і Германіяй Брэсцкі мір, паводле якога Расія страчвала значную тэрыторыю. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Бярэсце. Немцы арыентаваліся на стварэнне "малой Літвы" з далучэннем да этнічнай Літвы часткі беларускіх зямель, у тым ліку Віленшчыны і Гродзеншчыны. Астатняя тэрыторыя Беларусі разглядалася як прэрагатыва Расійскай Федэрацыі, часова акупаваная Германіяй. Такія абразлівыя стаўленні да Беларусі выклікалі новы выбух нацыянальнай свядомасці. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі некаторых мясцовых рад, земстваў, гарадскога самакіравання. На гэтым пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата. Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай, а Выканкам Усебеларускага з'езда пераўтвараўся ў Раду БНР. Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, "безумоўная вольнасць сумлення", недатыкальнасць асобы і жылля. Трэба адзначыць, што некаторыя палажэнні 2-й Устаўной граматы супадалі з дэкрэтамі Савецкай улады. Так, абвяшчалася аб касаванні прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася "без выкупу тым, хто самі на ёй працуюць". Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаліся ўласнасцю БНР, устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень. Аднак БНР толькі дэкларавалася. Германская акупацыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Немцы зразумелі, што ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, не падмацаваная масавым народным рухам, ва ўмовах жорсткай акупацыі рэальных перспектыў на поспех не мае. У той жа час кайзераўская Германія разлічвала праз беларускую тэрыторыю стварыць своеасаблівы калідор у Расію паміж Літвой і Украінай, каб абмінуць транзітныя дарогі праз нядаўна абвешчаныя маладыя дзяржавы і мець без усякіх пасрэднікаў адносіны з велізарным расійскім рынкам. У гэтых мэтах Германіі магла спатрэбіцца і "кішэнная" БНР. Разам з тым некаторыя беларускія дзеячы не былі задаволены 2-й Устаўной граматай, паколькі яна не вызначала адносіны з іншымі дзяржавамі. Неўзабаве 6 сяброў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, браты Луцкевічы і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што ўмацавала незалежніцкую плынь у ёй. 23 сакавіка 1918 г. А. Луцкевіч прапанаваў Народнаму сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР. 25 сакавіка 1918 г. пасля вострых спрэчак на пася-джэнні Рады была прынята 3-я Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Акт ад 25 сакавіка 1918 г. толькі дэклараваў незалежнасць. Для шырокіх мас ён быў нечаканым. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй. Негатыўна да ідэі незалежнасці аднесліся расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы, якія марылі аб Расійскай федэратыўнай рэспубліцы з аднаўленнем Устаноўчага сходу. Не выяўлялі зацікаўленасці да БНР краіны Антанты і ЗША, бо не жадалі губляць для сябе адчыненай брамы для інтэрвенцыі супраць Савецкай Расіі. У гэтых умовах дзеячы БНР пачалі ствараць беларускі камандны склад, які прызначыў спецыяльнага камісара для ваенных спраў К. Езавітава, абвясціў аб узбраенні грамадзян. У адказ у пачатку красавіка 1918 г. нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага сакратарыята. Пасля гэтых падзей узмацніўся ўплыў "Менскага беларускага прадстаўніцтва", у якім пераважалі правыя сілы, што выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за далейшае беларуска-германскае збліжэнне. 12 красавіка 1918 г. сябры "Менскага беларускага прадстаўніцтва" (П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Уласаў і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што змяніла суадносіны сіл на карысць правых. 25 красавіка 1918 г. на імя кайзера Вільгельма ІІ была накіравана тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР І. Серада, старшыня Народнага сакратарыята Я. Варонка, сябры Рады П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Аўсянік, П. Крачэўскі і Я. Лёсік. Падпісанты ад імя ўсёй Рады заявілі, што добрую будучыню Беларусі яны бачаць "толькі пад апекай германскай дзяржавы". Гэта з'явілася штуршком да расколу БСГ і крызісу кіраўніцтва БНР. З Рады выйшлі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. БСГ фактычна распалася і на яе рэштках сталі фарміравацца Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП). Значных поспехаў БНР дасягнула ў развіцці асветы і культуры. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 школ. Падрыхтоўка настаўнікаў вялася ў Свіслацкай семінарыі і Мінскім педінстытуце. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю. У красавіку 1918 г. створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Мінску, у якую ўвайшлі А. Смоліч, М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве І. Луцкевіча ў 1918 г. была створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства ў Вільні. Выдаваліся беларускія кнігі, часопісы і газеты. Германскія акупацыйныя ўлады, з аднаго боку, не перашкаджалі культурна-асветніцкай дзейнасці БНР, а з другога - ухіляліся ад афіцыйнага прызнання яе. Па запрашэнні У. Леніна новы кіраўнік урада БНР лідэр БСДП А. Луцкевіч у лістападзе 1918 г. наведаў Маскву з мэтай нармалізаваць двухбаковыя адносіны. Аднак менавіта ў гэтыя дні стала вядома аб рэвалюцыі ў Германіі і яе капітуляцыі ў вайне. Бальшавікі зноў вярнуліся да сваёй ідэі сусветнай камуністычнай рэвалюцыі, а БНР у гэтым ім толькі перашкаджала. Былі перапынены ўсялякія кантакты з БНР, атрады Чырвонай Арміі атрымалі загад заняць беларускія гарады, адкуль эвакуіраваліся нямецкія гарнізоны. Рада БНР, каб не быць арыштаванай, мусіла выехаць з Мінска ў Гродна, а пасля ў эміграцыю - спачатку ў Літву, а пазней яна знаходзілася ў Празе, пасля ў Парыжы, ЗША, Канадзе. Галоўнай заслугай дзейнасці ўрада БНР было тое, што ён азнаёміў грамадскасць суседніх краін з наяўнасцю беларускага нацыянальнага руху, акрэсліў этнічныя межы Беларусі, прадухіліў яе падзел паміж суседнімі дзяржавамі (Расіяй, Польшчай, Украінай, Літвой) як "нічыйнай" тэрыторыі. Гэта была першая спроба адрадзіць нацыянальную дзяржаўнасць на беларускай зямлі, і гэты чын прынцыпова паўплываў на адносіны расійскіх (бальшавіцкіх) уладаў да Беларусі. Date: 2016-05-14; view: 619; Нарушение авторских прав |