Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы. Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці. Крызіс і дэпрэсія 1904-1908 гг. у эканоміцы Расійскай імперыі штурхалі фабрыкантаў да аб’яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў. У пачатку 1914 г. на Беларусі былі 34 акцыянерныя таварыствы. Яны карысталіся падтрымкай банкаў, таму мелі большыя магчымасці, чым індывідуальныя прадпрымальнікі. Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна. За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913 гг. вырасла з 799 да 1282, а рабочых на іх з 31,1 тыс. да 54,9 тыс. Адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці: магутнасць рухавікоў вырасла амаль у 2 разы. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных стачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых. У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна. Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку заможнага сялянства. Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне. Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне захавалася на Беларусі ў Віцебскай і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы. Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%. З мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і прылад, супрацьпажарнай бяспекі. Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. У 1910 г. на адзін памешчыцкі маёнтак прыпадала ў сярэднім па 5 жалезных плугоў і па 5,5 розных сельскагаспадарчых машын. Колькасць малатарань і веялак павялічылася да 32,4 тыс. у гаспадарках заможных сялян. Затое сеялкі, жняяркі і сенакасілкі ў іх амаль не сустракаліся. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур. Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1914 гг. сведчыць аб далейшым развіцці капіталізму, больш глыбокім яго пранікненні ў вытворчыя адносіны. Але, з другога боку, можна сцвярджаць аб недастатковым характары буржуазных пераўтварэнняў. Беларускія губерні заставаліся аграрным рэгіёнам, доля сельскай гаспадаркі ў якім складала 57,5%. Date: 2016-05-14; view: 668; Нарушение авторских прав |