Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР
Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці было звязана з палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі. Прадстаўнікі Паўночна-Заходняга камітэта бальшавікоў - В. Кнорын (Кнорыньш), А. Мяснікоў (Мяснікян) і іншыя вельмі адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. Некаторыя з іх нават адмаўлялі сам факт існавання беларускай нацыі і лічылі, што ўвогуле эпоха стварэння нацыянальных дзяржаў скончылася, што беларуская дзяржаўнасць - задумка "буржуазных нацыяналістаў". Аднак сярод бальшавікоў існавалі іншыя пункты гле-джання. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў. У склад камісарыята ўваходзілі і левыя эсэры. Яго прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Віцебску, Оршы, Смаленску і супрацоўнічалі з беларускай секцыяй пры ЦК левых эсэраў. Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). У верасні 1918 г. Белнацкам выступіў з патрабаваннем "Аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацкам хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць крок у напрамку стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці народаў гэтага краю. Аднак Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) не прыняў дадзенай прапановы. Пасля ануліравання Брэсцкага міру расійскія войскі аднавілі тут Савецкую ўладу. Кіраўніцтва БНР выехала ў эміграцыю. Але ж зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу Паўночна-Заходняга камітэта партыі сталі звяртацца да цэнтральных органаў Расіі з прапановай абвяшчэння самастойнай Беларускай Рэспублікі. Аднак спачатку ў Маскве не прыслухоўваліся да голасу прыхільнікаў стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці таму, што ў той сітуацыі цэнтральныя органы Савецкай Расіі не маглі не лічыцца з думкай Паўночна-Заходняга абкома партыі камуністаў, Аблвыкамзаха. Дарэчы, бальшавіцкія дзеячы па-ранейшаму марылі, што вось-вось пераможа сусветная сацыялістычная рэвалюцыя. Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК РКП(б). 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі. 25 снежня 1918 г. у Наркамнаце адбылася нарада І. Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкама, дзе абмяркоўвалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. У гэты ж дзень І. Сталін у размове па тэлефоне са старшынёй Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Мясніковым паведаміў, што ЦК партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада. 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VІ Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. Канферэнцыя абвясціла сябе І з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Беларусі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў па-за законам Беларускую раду. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. У снежні 1918 - студзені 1919 гг. на Беларусі адбыліся валасныя, павятовыя і губернскія з'езды саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за "класавую чысціню" саветаў. У выніку ў Савет былі выбраны ў асноўным камуністы. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў, які прысутнічаў на з'ездзе, абвясціў пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі". У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і РСФСР". І з'езд Саветаў па загаду з Масквы вызначыў тэрыторыю Савецкай Беларусі ў складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў адышлі да Расіі. Справа ў тым, што ў ЦК РКП(б) ведалі намер кіруючых колаў Польшчы па аднаўленні краіны ў межах 1772 г. А гэта азначала б далучэнне да Польшчы ўсёй тэрыторыі Беларусі. Таму маскоўскія ўлады адабралі ад БССР яе ўсходнія рэгіёны, планавалі, калі іншыя тэрыторыі Беларусі захопіць Польшча, мець як мага далей на захад мяжу РСФСР. І Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву. Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле ўказання ЦК РКП(б). Паколькі польскі ўрад прэтэндаваў на тэрыторыі Літвы і Беларусі, ЦК РКП(б) лічыў неабходным аб'яднаць іх, каб весці агульную барацьбу з ворагам. Адначасова, як сказаў на з'ездзе Я. Свярдлоў, аб'яднанне Беларусі і Літвы абмяжуе нацыянальны рух у абедзвюх краінах. 27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і яго прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі - Савет Народных Камісараў на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам. У сувязі з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць і камуністычныя партыі Літвы і Беларусі. На аб'яднаным з'ездзе (4-6 сакавіка 1919 г.) быў абраны ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі. Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці стала часткай новага штучнага дзяржаўнага ўтварэння - ЛітБел. Date: 2016-05-14; view: 912; Нарушение авторских прав |