Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Польска-савецкая вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне БССР
Польская палітычная эліта марыла аднавіць сваю дзяржаву ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. З гэтай мэтай у першай палове лютага 1919 г. Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць Савецкай Расіі. Першай ахвярай на шляху польскіх войскаў стала Беларусь. Аднак каб прыцягнуць на свой бок большую частку беларускага насельніцтва кіраўнік Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскі, які называў сябе беларусам (літвінам), не скупіўся на прывабныя абяцанні. Ён гаварыў аб тым, што беларускі народ будзе будаваць адносіны з польскім народам як роўны з роўным, на падставе так званай "федэралісцкай канцэпцыі", згодна з якой павінны быць утвораны пад узначаленнем Польшчы Беларуская, Літоўская і Украінская самастойныя дзяржавы. Аднак хутка "федэралісцкія" абяцанні польскім урадам былі забытыя. У сваю чаргу ўрадам Савецкай Расіі былі зроблены прыгатаванні да вайны. ЦВК Расіі прыняў 1 чэрвеня 1919 г. пастанову аб аб'яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Была праведзена тэрміновая мабілізацыя ў Чырвоную Армію. Прызваныя ў армію накіроўваліся на Заходні фронт. Але польскія войскі мелі значную перавагу. 8 жніўня 1919 г. яны ўвайшлі ў Мінск, у жніўні-верасні 1919 г. захапілі Ігумен, Нова-Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў. Значна дапамаглі Польшчы заходнія краіны і ЗША. Жорсткі акупацыйны рэжым, устаноўлены польскімі ўладамі, аказаў значны ўплыў на тактыку беларускіх нацыянальных партый. Беларускія эсэры адкрыта выказаліся на "Беларускім з'ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны" ў чэрвені 1919 г. за ўтварэнне літоўска-беларускай дзяржавы ў межах былога Вялікага княства Літоўскага. Эсэры заявілі, што яны рашуча адмяжоўваюцца ад польскай арыентацыі і будуць абараняць нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Беларускія эсэры пайшлі на збліжэнне з бальшавікамі. У снежні 1919 г. у Смаленску паміж эсэрамі і бальшавікамі быў падпісаны дагавор аб агульных дзеяннях. У дагаворы гаварылася, што абедзве партыі бяруць на сябе абавязкі актыўна абараняць сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы беларускага працоўнага народа. 6 красавіка 1920 г. у Маскву выехала дэлегацыя ЦК БПС-Р на чале з П. Бадуновай. У размове з І. Сталіным П. Бадунова заявіла, што "беларускія эсэры адмежаваліся ад згодніцкіх і нацыяналістычных партый, якія згубілі сацыялістычнае аблічча, што па сваім рэвалюцыйным характары яны з'яўляюцца самай блізкай партыяй да РКП(б)". Ад імя ЦК БПС-Р Бадунова выказала патрабаванні прызнання з боку Савецкай Расіі законным урадам Беларускі ўрад В. Ластоўскага, выбраны 13 снежня 1919 г. Радай БНР, запрашэнне яго да мірных перагавораў з Польшчай, абвяшчэння і фактычнага здзяйснення незалежнасці той часткі этнаграфічнай Беларусі, якая занята савецкімі войскамі. ЦК РКП(б) фактычна адхіліў прапановы беларускіх эсэраў. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграла запіска сакратара ЦК КП(б) ЛіБ В. Кнорына, у якой змяшчалася адмоўная характарыстыка беларускіх эсэраў. Сярод камуністаў Беларусі па-ранейшаму панавала думка, што здзяйсненне права беларускага народа на сваю нацыянальную дзяржаўнасць - гэта "хітрыкі нацыяналістаў". Аднак ЦК РКП(б) усё ж станоўча аднёсся да аб'яднання сіл бальшавікоў і эсэраў у агульнай барацьбе супраць польскіх інтэрвентаў. 29 красавіка 1920 г. ЦК РКП(б) накіраваў сваіх прадстаўнікоў у Беларускі паўстанцкі камітэт, утвораны ў сакавіку 1920 г. беларускімі эсэрамі як аператыўны цэнтр па кіраўніцтву паўстанцкай барацьбой у тыле польскіх інтэрвентаў. ЦК РКП(б) на перагаворах з прадстаўнікамі ЦК БПС-Р слушна аднёсся і да прапановы абмеркаваць пытанне аб аднаўленні беларускай дзяржаўнасці. Абодва бакі дамовіліся вярнуцца да гэтага пытання пасля паляпшэння становішча на Заходнім фронце. Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна паўстала пытанне пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Але сярод кіраўніцтва ЛітБела па-ранейшаму не было адзінай думкі па гэтым пытанні. Члены ЦК КП(б) Літвы і Беларусі В. Кнорын, Р. Пікель, І. Рэйнгольд і іншыя, якія ў 1918 г. падзялялі пазіцыю А. Мяснікова, не лічылі неабходным аднавіць суверэнную Беларускую Савецкую Рэспубліку. Яны абмяжоўваліся наданнем беларусам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні, якая павінна была ўвайсці ў склад РСФСР як адміністрацыйная адзінка. Па-ранейшаму рашэнне "беларускага пытання" яны ставілі ў залежнасць ад вынікаў сусветнай рэвалюцыі. Другая частка членаў ЦК КП(б) Літвы і Беларусі на чале з А. Чарвяковым настойліва прапаноўвала ЦК РКП(б) тэрмінова разгледзець беларускае пытанне. ЦК 6 ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Тым часам, 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой (сталіца - г. Коўна), у якой улада належала ліберальным дзеячам, і РСФСР. Урад РСФСР пайшоў на тое, каб уключыць частку тэрыторый з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў у межы Літвы. Віленскі край з Вільняй таксама быў прызнаны часткай Літвы. У сувязі з падпісаннем гэтага дагавора дэ-юрэ перастала існаваць Літоўска-Беларуская ССР. У гэтых умовах пачалася практычная работа па аднаўленні беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Белваенрэўкома (створаны бальшавікамі і эсэрамі), ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, прафсаюзаў, Беларускай камуністычнай арганізацыі, Бунда па пытанні аднаўлення БССР. На пасяджэнні была прынята "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе паветаў. Беларускія эсэры адмовіліся падпісаць Дэкларацыю, хоць спачатку выказаліся ў яе падтрымку. Яны прапанавалі пашырыць тэрыторыю рэспублікі да яе этнаграфічных межаў. Акрамя таго, яны патрабавалі склікаць Усебеларускі працоўны кангрэс для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, сфарміраваць кааліцыйны ўрад з прадстаўнікоў усіх партый нацыянальнай дэмакратыі, утварыць беларускае войска, забяспечыць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, абвясціць беларускую мову дзяржаўнай. ЦК КП(б) ЛіБ адхіліў гэтыя патрабаванні. Тады ЦК БПС-Р вывеў сваіх прадстаўнікоў з Белваенрэўкама і заявіў, што партыя эсэраў абараняе інтарэсы сялянства і працоўнай беларускай інтэлігенцыі і не падзяляе бальшавіцкую пазіцыю па праблеме дзяржаўнай улады на Беларусі. Супрацьстаянне нарастала. Эсэры сталі выкарыстоўваць для прапаганды сваіх поглядаў валасныя і павятовыя з'езды Саветаў. На некаторых з іх былі прыняты эсэраўскія рэзалюцыі. ЦК партыі бальшавікоў у сваю чаргу ўзмацніў ідэалагічную барацьбу супраць эсэраў. Жорская пазіцыя бальшавікоў тлумачылася тым, што ў гэты час Чырвоная Армія разгарнула наступленне на польскім фронце Войскі пад камандаваннем М. Тухачэўскага падыходзілі да Варшавы, камісары сцвярджалі, што Чырвоная Армія дойдзе да Атлантыцкага акіяна і Ў Еўропе пераможа сацыялістычная рэвалюцыя.
Аднак пагроза паноўнай расійскай акупацыі выклікала патрыятычны ўздым сярод палякаў. 15-17 жніўня 1920 г. здарыўся "цуд над Віслай": польскім войскам удалося перахапіць ініцыятыву і пачаць хуткае контнаступленне. Чырвоныя войскі з вялікімі стратамі адступілі да Мінска. Пасля некалькіх спроб аднавіць сваю перавагу ў польска-савецкай вайне бальшавіцкі ўрад пагадзіўся на перамір'е, якое і было падпісана 12 кастрычніка 1920 г. Лінія фронта пераўтварылася ў часовую мяжу і падзяліла Беларусь на дзве часткі. Адначасова ў Слуцкім павеце рыхтавалася яшчэ адна акцыя, якая атрымала назву "Слуцкае паўстанне". Справа ў тым, што на аснове дагавора аб перамір’і польскія войскі павінны былі адысці за дэмаркацыйную лінію, а Чырвоная Армія ўвайсці ў Слуцкі павет. 15-16 лістапада 1920 г. у занятым польскімі войскамі Слуцку па ініцыятыве суддзі Пракулевіча быў сабраны з'езд прадстаўнікоў валасцей і мястэчак Слуцкага павета, на якім прысутнічала 127 чалавек, з'езд абраў Слуцкую беларускую раду ў складзе 17 чалавек і даручыў ёй арганізаваць нацыянальнае войска, абвясціў "незалежнасць Беларусі ў яе этнаграфічных граніцах". На працягу трох дзён была сфарміравана вайсковая брыгада ў складзе двух палкоў, у якіх налічвалася каля 4 тыс. чалавек. Калі Чырвоная Армія 22 лістапада 1920 г., згодна з умовамі дагавора аб перамір'і, пачала набліжацца да Слуцка, брыгада ўслед за польскім войскам пачала адыходзіць на захад, у Польшчу. Date: 2016-05-14; view: 854; Нарушение авторских прав |