Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Першыя спробы перабудовы эканомікі, прычыны іх правалу (1985-1990 гг). Прычыны крызісу савецкай эканамічнай сістэмы
Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне вытворчасці пачалося ўжо ў 1989 г., дык на Беларусі яно ўпершыню адбылося ў 1992 г. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся, перш за ўсё, у падзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Ста-навілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў ў эканоміцы. Цяжкасці, аднак, заключался ў тым, што шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не было распрацавана. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай з самакіраваннем на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне 12-пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986—1990 гг. на XXX з'едзе КПБ. У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі, а не эксгпэнсіўных, Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў і дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусі была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя». Першачарговай задачай у 1987 г. была прызнана неабход-насць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічых метадах. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпры-емстваў і аб'яднанняў на поўны гаспадарчыразлік і самафі-нансаванне. Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай прабле-май эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнта-здольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г.зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спа-жывання. Упершыню менавіта гэтыя тавары па аб'ёму еваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі. Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні у сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва сталі ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1990 г. быў прыняты Закон аб уласнасці, які прадугледжвае прыватную, калектыў-ную і дзяржаўную ўласнасць. У 1991 г. быў прыняты Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала. Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка па-горшылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобычьскай атамнай элек-трастанцыі, што адбылася 26 красавка 1986 г. Эканамічны урон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэненьваецца, па падліках вучо-ных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для зда-роўя людзей наогул непрадказальныя.
Date: 2015-08-06; view: 1379; Нарушение авторских прав |