Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі





Прамысловае развіццё БССР было звязана з разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала ўкараненне ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта абумовіла апераджальныя тэмпы развіцця галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. у БССР пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай прамысловасці: Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аўтасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзільнікаў з маркай «Мінск».

Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася за кошт павышэння дзяржавай закупачных цэн на яе прадукцыю, прыцягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў. Рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. Адным з прыкладаў дбайнага гаспадарання стаў кал гас «Рассвет» у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, які ўзначальваў Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. Ён быў адным з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў цяжка паранены. За мужнасць і гераізм узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза. У 1944 г. стаў старшынёй калгаса. За дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неабходнае для Беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.


 







Date: 2015-08-06; view: 889; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию