Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне і шляхі далейшага ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту
Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння. 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утварэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск. 3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Гэта падзея адбілася на лесе кожнага грамадзяніна, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік. У працэссе афармлення дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны былі зацверджаны дзяржаўныя узнагароды РБ: званне—Геррой Беларусі,ордэны—Айчыны,Маці,Воінскай славы,Ф.Скарыны, медалі—За адвагу. 15 сакавіка 1994 г.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь,якая была прынята Вярхоўным Саветам. РБ--унітарная дэмакратычная сацыяльная, прававая дзяржава, якая аснована на прынцыпе раздзялення ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. РБ як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці). Наша рэспубліка з'яўляецца прававой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для ўсіх.Главой дзяржавы и выканўчай уладай з’яўляецца Прэзідэнт РБ.Ён фарміруе вышэйшы выканаўчы орган і нясе адказнасць за яго работу. У 1994 першым Прызідэнтам РБ быў абраны Лукашэнка. 14 мая 1995 першы рэспубліканскі рэферэндум(быў прынят новы Дзяржаўны герб і сцяг). 24 лістапада 1996 другі рэспублтканскі рэферэндум(за канстытуцыю РБ 1994 са змяненнямі і дапаўненнямі і з 27 на 3 діпеня перенесены Дзень незалежнасці РБ). У2001 годзе Лукашэнка быў выбраны на другі тэрмін. 17 кастрычніка 2004 трэці рэферэндум аб увядзенне папрадкам выбараўравак у Канстытуцыю РБ, звязанных з парадкам выбараў Прэзідэнта РБ.19 сакавіка 2006 выбары. 19 декабря 2010.
Date: 2015-08-06; view: 2116; Нарушение авторских прав |