Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Абвяшчэнне БНР, яе гістарычнае месца
Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі было заканамерным этапам у развіцці нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Усебеларускі кангрэс, які адбыўся ў снежні 1917 года, выказаўся за аўтаномную рэспубліку Беларусь у складзе федэратыўнай савецкай Расіі. Але нават такая пастанова выклікала абурэнне кіраўнікоў бальшавіцкай партыі, і яны, як вядома, выкарысталі сілу. Рада і Выканаўчы камітэт, абраныя кангрэсам, былі тады адзінымі прадстаўнікамі інтарэсаў беларусага народа. У лютым-сакавіку 1918 года гэтая Рада была папоўненая прадстаўнікамі з месцаў і пераўтвораная ў беларускі парламент - Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Выканаўчы камітэт стаў урадам БНР, які называўся Народным Сакратарыятам. У яго ўвайшлі Язэп Варонка, Алесь Бурбіс, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч, Лявон Заяц. 25 сакавіка 1918 года ў 3-й Устаўной грамаце Рады БНР Беларусь абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень; лясы, азёры і нетры нацыяналізаваліся; зямля без выкупу перадавалася тым, хто на ёй працуе. Абвяшчалася вольнасць слова, друку, сходаў, забастовак, веравызнання, незачэпнасць асобы і памяшкання. Нацыянальным мяншыням на беларускай зямлі не было гвалту: яны мелі права на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Беларускую Народную Рэспубліку афіцыйна прызналі Ўкраіна,Фінляндыя, Аўстрыя, Эстонія, Польшча, Арменія, Грузія і інш. У канцы лютага ў Менск, дзе знаходзіўся ўрад БНР, прыйшлі нямецкія войскі. Яны забралі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі з яго будынка бела-чырвона-белы сцяг, выгналі службоўцаў. Лідэры БНР былі папярэджаныя, што акупацыйныя ўлады не дапусцяць у Беларусі сур'ёзнай палітычнай дзейнасці. Паводле дамоўленасці з бальшавікамі ў Берасці, немцы абавязаліся не прызнаваць новых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой Расейскай імперыі. Урад БНР не прытрымліваўся ў сваёй дзейнасці і польскіх інтарэсаў. Ён катэгарычна адхіляў прэтэнзіі заходняга суседа на беларускія землі. Такім чынам, урад БНР дбаў пра інтарэсы сваіх грамадзян, беларускага народа. Мне здаецца, што лічыць БНР марыянеткай Нямеччыны, Польшчы ці якойіншай дзяржавы няма ніякіх падставаў. 30. Утварэнне БССР, яе дзяржаўна-прававы статус. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. 1-ы усебеларускi з'езд Саветау, якi павiнен быу зацвердзiць утварэнне Лiтоуска-Беларускай ССР,адбыуся у Мiнску 2-3 лютага 1919 годаНа iм прысутнiчау старшыня ВЦВК Я.М.Свярдлоу. Па прапанове Свярдлова з'езд прыняу рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Лiтоускай ССР. З'езд прыняу канстытуцыю БССР, аналагiчную канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па канстытуцыi, вышэйшым органам улады у БССР абвяшчауся Усебеларускi з'езд Саветау,а у перыяд памiж з'ездамi - ЦВК выбраны з'ездам.Функцыi урада ускладалiся на Вялiкi прэзiдыум, якi фармiравауся ЦВК.Узначалiу Вялiкi Прэзыдыум - Мяснiкоу.Аб'яднанне Лiтвы i Беларусi у адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося 27 лютага 1919 года. Старшыней новай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi стау Цыхоускi,а СНК узначалiу Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснавау да наступлення палякаў у 1919 годзе. Date: 2015-08-06; view: 1309; Нарушение авторских прав |