Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Эканамічнае становішча Зах Беларусі у складзе польскай дзяржавы





Зах. Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай Польшчы і выкарыстоўвалася у якасці крыніцы сыравіны і таннай рабочай сілы, як рынак збыту для яе прамысловасці. У эканоміцы Зах Беларусі назіраўся застой. У пачатку 1924 новы урад Грабскага пачаў актыўна ажыцяўляць палітыку фінансавай стабілізацыі. Былі павышаны ўскосныя падаткі на спажыванне спіртных напояў, цукру, запалак, некалькі скарочаны ваенныя расходы. У выніку у лютым 1924 бюджэт краіны ўпершыню быў зведзены са станоўчым сальда.Значную ролю ў гэтых працэсах адыграла грашовая рэформа.Пасля вайны інфляцыя набыла катастрафічны характар. Каб стабілізаваць фінансава-грашовую сістэму была уведзена новая польская нацыянальная валюта.Гэтыя меры дазволілі некалькі стабілізаваць ф-г систэму, ликвидаваць гіперінфляцію. Аднак гэта было зроблена ў значнай ступені за кошт зніжэння жыццёвага ўзроўня насельніутва. Адным з найбольш цяжкіх сродкаў каланіяльнага рабавяння для працоўных Заходняй Беларусі бьлі падаткі - насельніцтва павінна было плаціць у 1920-я гг. значна большыя падаткі, чым пры царскай уладзе. 3 другой паловы 1926 г; у Польшчы пачаўся прамысловы уздьм. Ён супаў з прыходам да ўлады ў выніку перавароту Ю.Пілсудскага. Ажыўленню гаспадарчага жыцця садзейнічалі добры ўраджай, павышэнне цэн на вугаль, што прывяло да пашырэння знешняга гандлю. Да таго ж кіруючыя колы ЗША і Англіі далі ўраду Ю. Пілсудскага вялікія пазыкі.Штучна завышаліся цэны на вырабы прамысловасці, ствараліся “нажніцы цэн”. Разбежка цэн стала яшчэ больш адчувальнай у гады эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. Агульнае зніжэнне пакупной здольнасці насельніцтва прывяло да масавай ліквідацыі гандлёвых прадпрыемстваў.

У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці

беззямелля. Звыш 50 % пашы належала памешчыкам. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ: парцэляцыю – продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх зямель па фіксаваных цэнах; камасацыю – аб’яднанне ў адзіны надзел дробных сялянскіх палосак і высяленне сямей на хутары; пераход сервітутаў – сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць, лес, месца для рыбнай лоўлі і інш.) – да прыватных уласнікаў. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх

сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі

ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.

Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80 % прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін, не было шпітальных кас і інш.).Зарплата была ніжэйшая.Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929–1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921–1939 гг. краіну пакінулі каля 120–150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.На захопленных палякамі тэрыторыі беларусі народ апынуўся пад сацыяльна-эканамічным і нацыянальным прыгнётам не толькі польскіх памешчыкаў і буржуазіі але і замежнага капіталу.

Нацыянальна-культурнае становішча Зах. Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

Польскія улады упарта праводзілі палітыку выкаранення бел. культуры. Жорстка праследавалася беларуская прэса,закрываліся выдавецтвы, клубы, бібліятэкі, праваслаўныя цэрквы і тд.Дзеячаў беларускай культуры зневажалі, іх арыштоўвалі і кідалі ў турмы.

Аднак нягледзячы на жорсткую палітыку польскіх улад, развівалася заходнебеларуская культура. У 1927-1928 у выніку дзейнасці БСРГ і ТБШ былі адкрыты беларускія і змешаныя бел.-польскія школы, працавалі бел.гімназіі.

Немалаважнае значэнне малі навуковыя даследванні гісторыі і культуры беларускага народа.Гэтым займалася Беларускае навуковае таварыства, якое было заснавана і працавала у Вільні.Літаратура і мастацтва ў 20-30 гг былі прадстаўлены творамі вядомых паэтаў Піліпа Пестрака, Максіма Танка і інш. Пестрак выдаў зборнік вершаў “На варце”, які быў прысвечаны барацьбе беларускага народа за сваё вызваленне. Танк надрукаваў кнігі вершаў ”Журавінавы цвет”, зборнік “На этапах”, паэму “Нарач”, якія былі канфіскаваны польскй паліцыяй.У сваіх творах ён імкнуўся паказаць духоўны свет беларускага працонага люду. Язэп Драздовіч—выдатны беларускі мастак, які першы распачаўкасмічную тэму(карціны “Космас”).Ён стварыў графічныя партрэты славутых беларускіх князёў(Усяслав Чарадзей)шматлікія замалёўкі палескіх вёсак і іх жыхароў. Пётр Сергеевіч—мастак,які з’яўляецца аўтарам карцін”Усяслаў Полацкі”, “Каліноўскі сярод паўстанцаў” і інш. Важнае месца ў заходнебеларускай культуры заняў Рыгор Шырма—стваральнік беларускага народнага хору, харавы дырыжор, збіральнік беларускіх народных песень, сакратар ТБШ.

З 1940 на працягу 30 год узначвльвў Беларускі ансамбль песні і танца.

 


 







Date: 2015-08-06; view: 905; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию