Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI- XVIII стст. Роля уніяцтва ў гісторыі беларускага народа





З сярэдзіны XVI у. у Беларусі і Літве распаўсюджваецца рэфармацыйны рух. Хутка знаходзіць сабе прыхільнікаў пратэстанцызм, для якога былі характэрныя адмова ад складанай царкоўнай іерархіі, спрошчаны культ і г. д. Пратэстанцызмам успрынялі ў асноўным магнаты (Радивилы, Сапегі, Глебавічы і інш.). З дапамогай пратэстанскай веры яны жадалі захаваць незалежнасць ВКЛ -ад каталіцкай Польшчы,

Найбольшае распаўсюджванне атрымаў каль - винизм.

Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнай...:^ жыцці грамадства, развіццю асветы, распаўсюджванню гуманістычных ідэй, пашырэнню кантактаў з іншымі народамі. Але такога размаху і падтрымкі, як у Заходняй Еўропе, Рэфармация на Беларусі не атрымала.. Кіравальныя кругі Рэчы паспалітай сталі аказваць усё большую падтрымку контррэфармацыі, у пёр- вую чарга езуітам - чальцам каталіцкага манаскага ордэна. Да канца XVII у. контр- рвформация перамагла.

Берасцейская вунія - гэта пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Берасці паміж найвышэйшымі праваслаўнымі і каталіцкімі герархамі Вялікага Княства Літоўскага.

Галоўная прычына, дзеля якой праваслаўная і каталіцкая цэрквы Вялікага Княства імкнуліся да ўз'яднання, - агульная патрэба супрацьстаяць даволі моцнаму на той час рэфармацыйнаму руху, які прыкметна ўплываў на жыццё вернікаў. Беларуская праваслаўная царква імкнулася да вуніі з каталіцкаю яшчэ й таму, што над ёю паўстала пагроза з боку ўтворанай у 1589 годзе Маскоўскай патрыярхіі, што абвясціла сябе пераемніцай улады Канстанцінопаля.

Урад Вялікага Княства гэтаксама падтрымліваў ідэю царкоўнай вуніі, бо разлічваў праз яе дасягнуць спакою ў гаспадарстве, спыніць нарастанне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

Паводле ўмоваў прызнавалася выключная ўлада папы рымскага. Разам з тым у праваслаўнай царкве Княства захоўвалася ўсходняе грэцка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, заставаліся непарушнымі ўсе зямельныя ўладанні, у царкоўнай практыцы па-ранейшаму прадугледжвалася карыстанне старым юліянскім календаром.

Пазней на працягу ХVІІ стагоддзя амаль усе праваслаўныя жыхары Вялікага Княства схіліліся да вуніяцтва.

Да вуніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, шырокае выкарыстанне ў рэлігійным жыцці, асабліва ў часе казанняў, беларускай мовы. Існавала вялікая вуніяцкая літаратура на беларускай мове: творы Іпата Пацея, Язэпа Руцкага, Язафата Кунцэвіча. У вуніяцкіх друкарнях - Віленскай і Супраслеўскай - друкаваліся шматлікія богаслужбовыя кнігі. Вуніяцкія манастыры, якіх у ХVІІІ стагоддзі налічвалася блізу 90, з'яўляліся буйнымі асяродкамі нашае старадаўнае культуры.

Вуніяты ў адрозненне ад беларусаў праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў былі найбольш устойлівыя і да паланізацыі, і да русіфікацыі. Гэта добра ведалі ўрадавы Сінод і афіцыйныя ўлады Расейскай імперыі. Таму, калі на парадак дня была пастаўлена суцэльная русіфікацыя карэннага насельніцтва акупаванай Беларусі, яны ў першую чаргу намерыліся нанесці смяротны ўдар па вуніятах. Пачалі са схілення ў праваслаўную веру сама высокіх кіраўнікоў вуніяцкай рэлігіі. І не памыліліся. У лютым 1839 года тыя падпісалі акт аб «уз'яднанні» беларускай вуніяцкай царквы з расейскай праваслаўнай. Шматлікія культурныя каштоўнасці, кананічная літаратура вуніяцкай царквы сталі аб'ектам вынішчэння, ахвяраю агню.

Вернікі з абурэннем сустрэлі вестку аб далучэнні да праваслаўя, яны не жадалі маліцца паводле яго правілаў і яшчэ доўга трымаліся сваіх былых царкоўных рытуалаў. Асабліва не пагаджаліся, што ў часе літургіі гучала малазразумелая для іх царкоўнаславянская мова, а казанні выконваліся па-расейску. Значная частка (больш за мільён) вуніятаў, незадаволеных учыненым гвалтам, добраахвотна далучылася да каталіцкай рэлігіі.


 







Date: 2015-08-06; view: 1749; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.004 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию