Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Першыя цывілізацыі. Антычная цывілізацыя, яе роля ў гісторыі





Першымі цывілізацыямі ў свеце былі старажытныя цывілізацыі, якія ўзніклі ў IV- ІІІ тыс. да н.э. Гэта былі цывілізацыі старажытных шумераў у Месапатаміі, егіпецкая цывілізацыя, цывілізацыя старажытнай Палесціны, цывілізацыя народаў, якія насялялі Сярэднюю Азію і Іран, цывілізацыі старажытных Індыі і Кітая. Цывілізацыі старажытных шумераў і вавіланян, егіпцян і персаў, семітаў і фінікійцаў, грэкаў і рымлян перажылі перыяд станаўлення, росквіту і заняпаду. Усе яны пакінулі пасля сябе багатую гістарычную спадчыну, якая з'яўляецца каштоўнасцю ўсяго чалавецтва і вывучаецца гістарычнай навукай.

У канцы 2-га тысячагоддзя да н. э. на змену цывілізацыі бронзы прыходзіць цывілізацыя антычнасці. Пераходны перыяд цягнецца аж да канца 1-га тысячагоддзя да н. э.

Антычная цывілізацыя ўзнікла на базе дасягненняў бронзавай цывілізацыі Блізкага Усходу, Егіпту, Пярэдняй Азіі (крытская і мікенская культуры).

Дасягненні антычнай цывілізацыі жалезнага веку перш за ўсё праявіліся ў поўным фарміраванні духоўнай сферы чалавека, у V ст. да н. э. з явіліся паняцці «свабода» і «навука». З-за прымянення тэхналогіі апрацоўкі жалеза адбыўся скачок прадукцыйнасці працы і пэўная частка грамадзян магла не працаваць, а свабодна займацца філасофіяй, палітыкай, Мастацтвамі і падарожнічаць. Адбыўся грамадскі падзел працы на фізічную і інтэлектуальную. Акрамя таго, нарадзілася сютэма абстрактных навук: філасофія, астраномія, матэматыка, механіка, эканоміка і Права. Былі створаны акадэмія Платона, ліцэй Арыстоцеля, Александрыйскі музей і бібліятэка. Ад школ філосафаў развіццё дайшло да школ гладыятараў. Мысленне не суправаджалася фізічнай працай, таму ніхто не імкнуўся прынцыпова перарабіць рэчаіснасць.

У рэлігшнаЎ сферы пачалося фарміраванне монатэізму і адбыўся пераход ад многабожжа (політэізма) да адзінабожжа.

Развіццё антычнай цывілізацыі прывяло ў сферы эканомікі да стварэння банкаў і эргастэрый (правобразаў рамесных цэхаў і мануфактур) у сферы эканомікі.

Антычная цывілізацыя прынесла чалавеіггву асобую форму грамадска-палітычнага ладу - дэмакратыю.


 







Date: 2015-08-06; view: 1300; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию