Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ход гульні





Гучыць запіс песні «Мой родны кут». Вядучы (чытае верш Васіля Bіткі «Беларусь»).

 


На карце вялікага свету

Яна, як зялёны люток.

Песня гарачага лета,

Крынчнай вады глыток,

Адвечная калыханка,

Душы запаветны куток,

Трапеча гарачым ранкам

На дрэве нястомны лісток.

А ў навальніцу б'ецца,

Небачны паміж лісця,

Як роднае матчына сэрца,

Што мне даражэй жыцця.


 

Зараз на момант вы будзеце мастакамі, але маляваць прапаную не алоўкамі, а словами. Трэба «намаляваць» карціну пра нашу Беларусь. Кожнае прыгожае слова трэба растлумачыць i абазначыць кветачкай, якую потым паставще ў сваю вазачку. Заданне «мастакі» каманд выконваюць па чарзе. Перамагае тая каманда, у якой кветачак у вазе будзе больш.

Сінявокая. У нас шмат прыгожых рэк i азёр, а яшчэ у беларусаў сінія вочы. У полі сустракаюцца сінія васількі.

Зяленая. Шмат лясоў, палёў, лугоў.

Дружалюбная. Беларусы — народ дружалюбны i гасцінны. На вуліцах нашых гарадоў можна ўбачыць людзей з розных краін.

Лепшая. Таму, што гэта наша Радзіма.

Белая Русь. Белы — колер дабра i чысціні. У пакоях беларусаў шмат белага: белыя сцены, белыя фіранкі на вокнах, белы абрус на стале. Здаўна беларусы любілі апранацца ў белыя льняныя кашулі.

Прыгожая. У нас прыгожыя гарады i вескі.

Працавітая. У Беларусі жывуць працавітыя людзі, якія робяць шмат патрэбных рэчаў.

Лясная. Шмат лясоў. бароў, пушчаў.

Дзівосная. У нас дзівосныя вырабы з саломы, з гліны, драўляныя цацкі, вышываныя ручнікі.

Шчодрая. Наша краіна дапамагае народам іншыx краін у цяжія гадзіны.

Партызанская. У гады Вялікай Айчыннай вайны у беларускіх лясах знаходзілася шмат партызанскіх атрадаў, якія змагаліся супраць нямецкіх захопнікаў.

 

В я д у ч ы. Цудоўная карціна i прыгожыя букеты з розных слоў атрымаліся пра нашу Беларусь.

Аб прыгажосці нашай Белаpyci напісана шмат вершаў беларускімі паэтамi. Давайце паслухаем вершы, якія падрыхтавалі каманды.

 

Выходзяць вучні з каманды «Васілінка».

1-ы вучань (чытае верш А. Вольского «Радзіма»).

 

Радзіма ў нас —

безмяцежная,

слякотная i снежная.

Радзіма ў нас —

цудоўная,

багаццяў розных поўная.

Радзіма ў нас —

магутная

I ва ўсім свеце

чутная.

 

2-i вучань (чытае верш А. Вольскага «Непауторны край»).

 


То ялінкі, то сасонкі

Падпіраюць небакрай...

Прыгажэйшае старонкі

Не знайсці, як не шукай.

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вяселкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам.

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам —

Славяць свету хараство.

На бярозе — белы бусел.

Пад бярозаю — ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.


 

Выходзяць вучні з каманды «Несцерка».

1-ы в у ч а н ь (чытае верш В. Шведа «Я нарадзіўся беларусам»).

 


Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

Сваю родную старонку

Я люблю, як i бацькоў,

Што вучылі песні звонкай,

Прывівалі мне любоў.

І да мовы, да дубровы,

Да палеў i да лугоў

I заўсёды да народа,

Што жыве тут ад вякоў.

Я клянуся: не зракуся

Сваё роднае любіць.

Быў i буду беларусам,

Пакуль толькі буду жыць.

 

2-i в у ч а н ь (чытае верш Mixacя Пазнякова «Беларусь»).

 

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна.

Тут крыштальныя азёры —

Нарач, Свіцязь, Скуды, Cвip.

Полацк — наш старэйшы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Mip.

В я д у ч ы. Наступны конкурс называецца «Надумай i адкажы». Па чарзе кожнай камандзе задаецца пытанне. Калі каманда не можа адказаць на пытанне, на яго адказвае другая каманда. За кожны правільны адказ — 1 бал.

1. Назавіце сталіцу Рэспублікі Беларусь. (Мінск.)

2. Назавіце прэзідэнта краіны. (А. Р. Лукашэнка.)

3. З якімі краінамі мяжуе Беларусь? (Літва, Латвія, Польшча, Украіна, Расія.)

4. Чаму беларусаў называюць, бульбашамі? (Бульба — другі хлеб беларусаў, самая любімая страва.)

5. Якое возера ў нас называюць «Беларускім морам»? (Возера Нарач.)

6. Назавіце самую вялікую раку Беларусі. (Днепр.)

7. Назавіце, якія колеры на беларускім сцяге? (Чырвоны, зялёны, белы.)

8. Якіх славутых людзей Беларусі вы ведаеце? (Еўфрасіння Полацкая, Сімеон Полацкі, Францыск Скарына.)

9. Якіх беларускіх паэтаў i пісьменнікаў вы ведаеце? (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Пятрусь Броўка.)

В я д у ч ы. Ад кожнай каманды запрашаю па два ўдзельнікі да дошкі. Ім трэба назваць назву горада, які пачынаецца з вызначанай літары. Хто хутчэй i правільна зробіць, той i будзе пераможцам.

 

Г — Гродна Б — Барысаў

О — Орша Е — Ельск

Р — Рагачоў Л — Лепель

А — Aciповічы А — Ашмяны

Д — Добруш Р — Рэчыца

У — Ушачы

С — Слонім

I — Івацэвічы

 

В я д у ч ы. Наступнае заданне аднолькавае для кожнай каманды. Трэба разгадаць крыжаванку. Калі ўсе рэкі ў крыжаванцы будуць названы правільна, то ў выдзеленым слупку вы прачытаеце назву самага вялікага возера Беларусі. На гэта заданне даецца 2 хвіліны.

 

1.Галоўны прыток Дняпра.

2.Прыток Заходняй Дзвіны, бярэ пачатак у Літве.

3.Самая вялікая рака нашай рэспублікі.

4. Рака, якая пачынаецца ў Мінскай вобласці і працякае праз г. Гродна.

5. Невялікая рэчка, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

Адказы: 1. Бярэзіна. 2. Дзісна. 3. Днепр. 4. Нёман. 5. Ушача.

У выдзеленым слупку — Нарач.

В я д у ч ы. Апошні конкурс музычны. Паслухайце гуказапіс танцавальных мелодый «Трасуха», «Бульба», «Лявоніха», «Юрачка», Хто ведае, той i адказвае.

У канцы журы падводзіць вынікі ўcix конкурсаў, актыўных удзельнікаў узнагароджваюць падарункамі — кніжкамі, фотаздымкамі пра Беларусь.

 

Date: 2015-07-25; view: 789; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию