Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Эўхарыстыя — крыніца і вяршыня
ХРЫСЦІЯНСКАГА ЖЫЦЦЯ Дыдактычная мэта: указваем вучням на тое, што разуменне Эўхарыстыі дапамагае знайсці сваё месца ў Касцёле. Выхаваўчая мэта: заахвочваем да свядомага, актыўнага і пабожнага ўдзелу ў Эўхарыстыі. Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Лк 22, 14–20. Ян Павел ІІ. – Кракаў, 10 чэрвеня 1987 г. Ян Павел ІІ. – Варшава, 8 чэрвеня 1987 г. Ілюстрацыі хлеба і вінаграда. Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў Малітва: Пане, Ты запрашаеш мяне на сваю гасціну, каб накарміць мяне сабою і паяднаць мяне з братамі і сёстрамі. Дай мне ласку адкрыцця таямніцы Эўхарыстыі, Твайго жыцця і ўваскрасення. Амэн.
Чалавек пытае К. распачынае размову з вучнямі, запрашаючы іх прыгадаць дзень Першай Святой Камуніі: — Як вы перажывалі гэты дзень? — Што з гэтага дня вам запомнілася больш яскрава? — Які быў настрой? — Што змянілася з таго часу ў вашым жыцці, а што засталося па-ранейшаму? Сакрамэнт Эўхарыстыі прысутны ў нашым жыцці з дзяцінства. Але ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, што нам дае Эўхарыстыя, які ўплыў яна мае на жыццё і ўчынкі кожнага з нас? Запіс тэмы: Эўхарыстыя — крыніца і вяршыня хрысціянскага жыцця.
У Старым Запавеце Эўхарыстыя была прадказана галоўным чынам у штогадовай пасхальнай вячэры, якая цэлебравалася кожны год габрэямі, якія спажывалі прэсны хлеб на ўспамін вызваленчага выйсця з Егіпта. Езус абвяшчае яе ў сваім навучанні і ўстанаўлівае яе, калі цэлебруе са сваімі Апосталамі Апошнюю Вячэру: Бог адказвае Нехта з вучняў чытае ўрывак з Бібліі: «Калі настала гадзіна, Езус узлёг за сталом, і Апосталы разам з Ім.
— Калі Пан Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі? — Якія знакі Ён выкарыстаў для гэтага? — Што адбываецца падчас кожнай святой Імшы?
Давяраючы словам Пана Езуса, мы верым, што хлеб і віно пераўтвараюцца ў Ягонае Цела і Кроў. Ён дае нам сваё Цела, каб мы маглі жыць Яго жыццём і мелі жыццё вечнае. Святы Айцец Ян Павел ІІ неаднойчы ў сваіх гаміліях гаварыў аб дары Эўхарыстыі і Яе неабходнасці для нас, а таксама заахвочваў усіх вернікаў да ўдзелу ў Ёй. Праца ў групах. Кожная з груп працуе над адным з пададзенных у падручніку тэкстаў, адказваючы на пытанне: — Што дае прыняцце сакрамэнту Эўхарыстыі? І група «Праз Эўхарыстыю вы знаходзіцеся заўсёды штодня ў самым „сэрцы“ вашага паклікання. І знаходзіцеся „ў сэрцы“ Касцёла... Сэрца Касцёла б’ецца эўхарыстычным рытмам. Менавіта гэта і ёсць рытм той любові, якою Хрыстус „палюбіў сваіх (...) бязмежна іх палюбіў“. І таму гэтая любоў трывае, прынятая многімі, многімі людзкімі сэрцамі». (Ян Павел ІІ. — Варшава, 8 чэрвеня 1987 г.). ІІ група «Эўхарыстыя — гэта вялікі дар Уваскросшага Езуса, дадзены Касцёлу. Гэта новая пасхальная Вячэра Касцёла, унія Новага Запавету, якую Хрыстус пераказаў вучням як памятку сваёй смерці і ўваскрасення. У таямніцы Эўхарыстыі прысутнічае справа паяднання ўсіх людзей, здзейсненая праз крыж і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Эўхарыстычна паяднаны Касцёл будзе верагодным знакам — сакрамэнтам еднасці ўсяго чалавецтва і супакою ў свеце» (Ян Павел ІІ. – Варшава, 8 чэрвеня 1987 г.). ІІІ група «Эўхарыстыя — сакрамэнт укрыжаванага Хрыста і ўваскрослага. У гэтым знаку Яго пасхальная таямніца здзяйсняецца рэальным чынам: рэальнасцю Найсвяцейшага Сакрамэнта нашай веры... Хрыстус, які „праз уласную кроў увайшоў да вечнага прабывання, каб заступацца за нас“ як „адзіны Пасрэднік паміж Богам і людзьмі“, у гэтым сакрамэнце дапаўняе з дня ў дзень словы свайго абяцання: „Я з вамі“ (...) „Я з вамі аж да канца свету“» (Ян Павел ІІ. Варшава, 8 чэрвеня 1987г.) Date: 2016-05-13; view: 485; Нарушение авторских прав |