Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Групы прадстаўляюць вынікі сваёй працы





Групы прадстаўляюць вынікі сваёй працы. Карткі з тэкстамі К. змяшчае на дошцы побач з ілюстрацыяй хлеба і вінаграда. Затым вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.

Удзел у Эўхарыстыі з’яўляецца крыніцаю еднасці не толькі з Хрыстом, але і паміж намі. Гэтае адзінства не знікае, калі мы выходзім з Касцёла пасля святой Імшы. Калі мы хочам захаваць вернасць Хрысту, то павінны памятаць, што дзякуючы Эўхарыстыі мы ствараем адно Цела не толькі ў касцёле, але ўсюды: у сям’і, у школе і на стадыёне. Прымаючы Хрыста ў Эўхарыстычным хлебе, мы атрымоўваем безліч ласкаў і дароў, якія Езус хоча даць кожнаму
з нас.

 

Разважанне:

Падчас кожнай святой Імшы Езус кліча мяне на сустрэчу з Ім.

— Як я адказваю на запрашэнне Хрыста сустрэцца з Ім у Эўхарыстыі?

— Чым для мяне з’яўляецца Эўхарыстыя? Гэта для мяне радасная сустрэча ці абавязак?

— Калі апошні раз я ўдзельнічаў у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту?

Пастанова.

Хатняе заданне:

С кладзі і запішы ўласную малітву, якою будзеш маліцца пасля прыняцця святой Камуніі.

Заключная малітва:

Пане, Ты запрашаеш мяне да сваёй гасціны, каб накарміць мяне сабою
і паяднаць мяне з братамі і сёстрамі. Дай мне ласку адкрыцця таямніцы Эўхарыстыі, Твайго жыцця і ўваскрасення. Амэн.

 

 

Тэма № 8, VIII кл.

ЭЎХАРЫСТЫЯ — ДАР ПРЫСУТНАСЦІ

 

Дыдактычная мэта: звяртаем увагу вучняў на тое, што Ахвяра Хрыста, якая нястомна здзяйсняецца ў Эўхарыстыі, паказвае на Ягоную пастаяную прысутнасць у Касцёле.

Выхаваўчая мэта: фарміруем у вучнях паставу ўдзячнасці Езусу за Ягоную прысутнасць сярод нас, заахвочваем да адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: ККК 1374, 1377, 1378. Ілюстрацыя Эўхарыстыі, табліца.

Метады катэхезы: праца ў групах, плакат.

 

Ход заняткаў

Малітва: Славім Цябе, дзякуем Табе, ушаноўваем Цябе, о Езу, які з любові да нас устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб у Iм з намі знаходзіцца і быць штодзённым узмацненнем для нашых душ. Праслаўляем Цябе за гэта, узвялічваем і дзякуем.

 

Чалавек пытае

Кожны з нас мае магчымасць сустрэцца з Езусам ў Эўхарыстыі, але не ўсе выкарыстоўваюць гэты цудоўны дар яднання са сваім Збаўцам. Прачытаайце, калі ласка, што піша ваш сябра (падручнік вучня):

Набліжаецца нядзеля, і я павінен буду ісці на святую Імшу. Аднак я не адчуваю такой патрэбы. Я прыходжу ў касцёл, але мае думкі падчас святой Імшы недзе далёка. Я прыйшоў, бо так мне кажуць зрабіць. Ці не лепей было б увогуле не ісці ў касцёл на Імшу?

— Як вы лічыце, чаму для гэтага маладога чалавека святая Імша здаецца такім цяжкім абавязкам?

— Што адбываецца падчас кожнай святой Імшы?

 

Бог адказвае

Хтосьці з вучняў чытае тэкст ККК 1356–1357:

“ Хрысціяне цэлебруюць Эўхарыстыю з самага пачатку, а яе форма па сутнасці не мянялася на працягу стагоддзяў у розных літургічных абрадах. Таму што мы адчуваем сябе звязанымі наказам Пана, які Ён даў напярэдадні сваёй Мукі: “ Гэта чыніце на маю памяць” (1 Кар 11, 24-25). Мы выконваем гэты наказ Пана, здзяйсняючы на ўспамін Яго ахвяру. Пры гэтым мы складаем у ахвяру Айцу тое, што Ён сам нам даў: плён Яго тварэння – хлеб і віно, якія сталі моцаю Духа Святога і праз слова Хрыста, Целам і Крывёю Хрыста: такім чынам, Хрыстус рэальна прысутнічае, хоць і містычна. Значыць, мы павінны лічыць Эўхарыстыю:

- падзякаю і праслаўленнем Айца;

- успамінам ахвяры Хрыста і Яго Цела;

- прысутнасцю Хрыста, дзякуючы сіле Яго Слова і Яго Духа”. (пар ККК 1356–1357).

 

К. змяшчае на дошцы плакат:

ЭЎХАРЫСТЫЯ

           
   
   
 
 


АХВЯРА ПРЫСУТНАСЦЬ

 

ПАДЗЯКА

 

(вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня)

 

Касцёл вучыць, што Эўхарыстыя — гэта ахвяра падзякі і праслаўлення, прынесеная Богу Айцу ад імя ўсяго стварэння, праз Хрыста, Яго Сына. Эўхарыстыя з’яўляецца ўспамінам, таму што выяўляе і здзяйсняе ахвяру, якую Хрыстус прынёс Айцу за ўсіх на крыжы дзеля збаўлення чалавецтва. Ахвяра крыжа і ахвяра Эўхарыстыі з’яўляюцца адной ахвярай. Адным з’яўляюцца ахвяра і ахвярадаўца, рознымі з’яўляюцца спосабы ахвярапрынашэння: крывавы — на крыжы, і некрывавы —у Эўхарыстыі.

 

На падставе тэкстаў ККК мы паспрабуем адказаць на пытанні, якія датычаць прысутнасці Хрыста ў Эўхарыстыі:

К. дзеліць вучняў на 3 групы, якія працуюць з тэкстам ККК, адказваючы на пытанні, змешчаныя ў табліцы (падручнік вучня):

 

Date: 2016-05-13; view: 424; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию