Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма № 20. Давід – кароль выбранага народа





Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра Давіда – Караля выбранага народа. Вучань разумее, што чалавечае сэрца з’яўляецца скарбам Пана Бога.

Выхаваўчая мэта:

Фарміраваць у вучнях жаданне дабра і любові.

Матэрыялы:

Біблія, 1 Самуэля 16, 1. 4а. 6-7. 10-13, ілюстрацыя, паказваючая падзеі біблійнага тэксту або фільм. Два куфэрачкі.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія.

Ход заняткаў

Малітва:

Псальм № 23 (22)

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

К. ставіць на стол два куфэрачкі: адзін прыгожы, прывабны, яскравы, але ўнутры пусты, а другі на выгляд просты, але ўтрымлівае ў сабе штосьці каштоўнае, напрыклад, пярліну. К. пытае:

- Як выглядаюць куфэрачкі?

- Чым яны адрозніваюцца?

- Які куфэрачак спадабаўся вам найбольш?

- Чаму менавіта ён?

К. адкрывае і паказвае змесціва куфэрачкаў. Прыгожы куфэрачак - пусты. Правярае другі куфэрачак, і ў ім аказваецца пярліна. Тое, што з’яўляецца каштоўным, заўсёды захоўваецца ўнўтры куфэрачка. Той, хто хоча знайсці сапраўдны скарб, не можа кіравацца толькі знешнім выглядам куфэрачка, ён павінен памятаць, што скарб знаходзіцца ўнўтры яго.

Бог адказвае:

К. сёння мы даведаемся пра тое, як ізраэльцяне прасілі Бога, каб Ён дапамог ім знайсці чалавека адказнага, які стаў бы іх каралём. К. пытае:

- Якім чалавекам, па-вашаму, павінен быць кароль?

- Што, па-вашаму, азначае валадарыць?

- Якога караля мы можам назваць добрым?

Мы ведаем, што ізраэльцянамі кіравалі суддзі, аднак народ хацеў, каб у іх быў кароль. Першым каралём стал Саўл, але ён аказаўся дрэнным каралём. Ізраэльцяне маліліся да Пана Бога, каб Ён дапамог ім знайсці добрага чалавека, які стаў бы добрым каралём. Паспрабуем сягоння разам
з ізраэльцянамі знайсці такога чалавека і паглядзім, дзе Бог будзе яго шукаць. К. чытае біблійны тэкст 1 Самуэля 16, 1. 4а. 6-7. 10-13. К.

К. прымацоўвае да дошкі вобраз Давіда, пастуха і караля.

- Каго прадстаўляюць гэтыя вобразы?

- Кім быў Давід?

- Што ў Давідзе спадабалася Пану Богу?

К. чытае вучням, якое даручэнне даў Бог Самуэлю, 1 Самуэля 16, 7

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

Я гляджу не так, як глядзіць чалавек; бо чалавек глядзіць на твар, а Пан глядзіць на сэрца.  

К. просіць вучняў растлумачыць, як яны разумеюць гэты выраз. К. пытае:

- На што звяртае ўвагу Бог, калі глядзіць на чалавека?

- Што занчыць «глядзець на сэрца»?

- Якое было сэрца Давіда, калі яно спадабалася Богу?

- Што спадабалася Богу ў Давідзе, калі ён яшчэ быў пастушком?

К. Пан Бог любіў Давіда і ва ўсім дапамагаў яму, Ён падараваў Давіду незвычайную перамогу. Філістымляне жылі па суседству з ізраэльцянамі, яны пакланяліся ідалам і вельмі часта нападалі на ізраэльцян, рабавалі іх, спальвалі палі і забіралі ў палон жанчын і дзяцей. К. чытае 1 Самуэля 17, 40 – 51, ілюструючы яго вобразамі /можна пакаць фрагмент з фільма/.
К. пытае:

- З якой зброяй выйшаў на бітву з Галіятам Давід?

- Як Давід перамог Галіята?

- Хто падараваў перамогу Давіду ў бітве з Галіятам?

К. прымацоўвае да дошкі гатовы дапаможнік наступнага зместу:

Ты ідзеш на мяне з дзідаю, мячом і пікай, а я іду на цябе ў імя Пана Магуццяў, Бога войск Ізраэля

- Чаму мы навучыліся на прыкладзе жыцця Давіда?

Пан Бог глядзіць на нашае сэрца, на нашыя паводзіны, думкі і словы. Давід быў добрым каралём для ізраэльцян. У першую чаргу ён памятаў аб тым, што адзіным і сапраўдным каралём яго і ізраільцян з’яўляецца Пан Бог. Давід уласным прыкладам вучыў паслухмянасці і вернасці Пану Богу. Цар Ён памятаў, што сам з’яўляецца слугою Пана Бога і валадарыць над сваім народам ад Яго імя. Кароль Давід любіў Пана Бога і напісаў вельмі шмат малітваў-псальмаў, якія мы спяваем на святой Імшы.

Чалавек адказвае Богу:

К. пытае:

- На што звяртаеш увагу, калі глядзіш на людзей?

- Як вызначаеш добры чалавек ці дрэнны?

- Што найбольш падабаецца табе ў людзях?

Сэрца чалавека з’яўляецца скарбам Бога, калі ў ім жывуць любоў
і дабрыня. Калі ўчынкі чалавека добрыя, то і ён добры.

К. прымацоўвае на спіне ў вучня карткі, на якіх дзеці пішуць, што яны цэняць адзін у другім. Кожны зачытвае свой спіс і кажа аб сваіх пачуццях.

Разважанне:

К. пытае:

- Якія мае ўчынкі падабаюцца Пану Богу?

- Што я павінен ужо сёння змяніць, палепшыць, каб маё сэрца стала сапраўдным скарбам Пана Бога?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра Давіда і аб тым, як Бог глядзіць на чалавека.

2. Намалюй сваё сэрца і напішы ў ім усё, што робіць яго сапраўдным скарбам для Пана Бога.

Заключная малітва:

Псальм № 144 (143)


 

Тэма № 21. Святыня Саламона як знак прысутнасці Бога сярод свайго народу

Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра караля Саламона, які пабудаваў Божую Святыню. Вучань разумее, што святыня – гэта знак прысутнасці Пана Бога сярод свайго народу.

Выхаваўчая мэта:

Выхаваць у вучнях пачуццё адказнасці за Дом Божы – касцёл, клапаціцца пра яго прыгажосць.

Матэрыялы:

Біблія 1 Кніга Валадарстваў 3, 7-9; 6, 14, ілюстрацыя, паказваючая падзеі біблійнага тэксту або фільм.

Метады катэхэзы:

Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дыскусія, сцэнка «Набажэнства».

Ход заняткаў

Малітва:

Псальм № 148 (147)

К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і ўводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытае:

Набажэнства.

Акцёры, каля дзесяці чалавек, голас святара
Реквізіт ТЭХНІЧНАЕ ВЫКАНАННЕ: думкі парафіян могуць гаварыць два чалавека ў мікрафон (мужчынскі і жаночы галасы). Яны, канешне, павінны знаходзіцца не ў полі зроку гледачоў. Другі варыянт, больш складаны: усе думкі запісваюцца загадзя на касету, а падчас сцэнкі гучыць фанаграма.
Касцюмаў няма.
Дзеянне. На сцэне стаіць некалькі крэслаў, паказваючых лаўкі ў касцёле.
У касцёл заходзяць людзі, яны займаюць свае месцы. Іх думкі і размовы могуць быць прыкладна наступныя.
Дзве дзяўчыны: “ТЫ БАЧЫЛА, У ЧЫМ СЁННЯ ЯНА ПРЫЙШЛА? КРУТЫ ПРЫКІД! ЦІКАВА, КОЛЬКІ КАШТУЕ ЯЕ КАПЯЛЮШЫК?
Заходзіць хлопец, ён бачыць, што яго месца ўжо занялі. “ЗНОЎ СЕЎ НА МАЁ МЕСЦА. НУ, НІЧОГА, У НАСТУПНЫ РАЗ Я ПРЫЛЯПЛЮ НА ГЭТАЕ КРЭСЛА ЖВАЧКУ”.
Пачынаецца набажэнства, святар пачынае маліцца. У касцёл уваходзіць запыханая дзяўчына. “ОЙ, ЗДАЕЦЦА, Я ЗНОЎ СПАЗНІЛАСЯ”. Яна садзіцца, пачынаецца набажэнства.
ТРЭБА СХАДЗІЦЬ ДА СЯРГЕЯ ЗА НОВАЙ КАМП’ЮТЭРНАЙ ГУЛЬНЁЙ, КЛАСНА!
ТАК. НА ГЭТЫМ ТЫДНІ ТРЭБА ЗАПЛАЦІЦЬ ЗА ГАЗ І ЗДАЦЬ ПАЛІТО
Ў ХІМЧЫСТКУ. А ШТО Ў НАС У АЎТОРАК?
ЗДАЕЦЦА, Я ПРАС ДОМА НЕ ВЫКЛЮЧЫЛА. ЦІ ВЫКЛЮЧЫЛА? НЕ МАГУ БОЛЬШ ТРЫВАЦЬ, ПАБЯГУ ДАДОМУ, А ТО Ў МЯНЕ СЭРЦА НЕ НА МЕСЦЫ.
НУ Й, КРАСУНЯ, НУ Й НАФАРБАВАЛАСЯ! І НЕ СОРАМНА!

Я ХАЧУ ЕСЦІ, КАЛІ Ж ГЭТА ЎСЁ СКОНЧЫЦЦА!

Адзін з парафіян засынае, схіліўшы галаву на плячо суседу. Яго расштурхваюць, ён прачынаецца
І так праходзіць усё набажэнства. Можна прыдумаць яшчэ шмат цікавага.
К. пытае:

- Што мы зразумелі з гэтай сцэнкі?

Бог адказвае:

К. пытае:

- Хто з вас бачыў, як будуюць дом?

- Што патрэбна для яго будаўніцтва?

- З якога матэрыялу будуюць дом?

Сёння мы даведамемся пра тое, як кароль Саламон будаваў «дом» для Пана Бога. Кароль Саламон быў сынам караля Давіда і яго спадкаемцам. Ён жыў у г.Ерузалеме – сталіцы краіны. Ён таксама як і кароль Давід пісаў псальмы, у якіх праслаўляў Пана Бога. Яшчэ кароль Саламон адрозніваўся мудрасцю, гэты дар ён атрымаў ад Бога. Калі Саламон стаў каралём, ён хацеў быць справядлівым і добрым і ён сам маліўся Пану Богу і прасіў для сябе мудрасці, каб справядліва і мудра кіраваць народам. К. чытае 1 Кніга Валадарстваў 3, 7-9. Гэта вельмі спадабалася Богу, таму што, з’яўляючыся каралём, Саламон не клапаціўся аб уласнай славе або багацці, не прасіў
у Пана доўгіх дзён жыцця, а клапаціўся пра свой народ. І таму Пан надзяліў Саламона незвычайнай мудрасцю. Бог выбраў Саламона, для таго, каб ён пабудаваў Дом Пана, які будзе называцца святыняй. Сам кароль жыў
у цудоўным палацы і вырашыў, што святыня Божая павінна быць нашмат прыгажэйшай і багацейшай, чым яго палац. Саламон пачаў збіраць матэрыялы: золата, срэбра, каштоўныя камяні, дрэвы кіпарыса і кедра. Калі сабраў матэрыялы, запрасіў самых лепшых майстроў, архітэктараў, будаўнікоў і цесляроў. І пачалося будаўніцтва цудоўнай святыні. Будавалі святыню сем гадоў, пры гэтым, вельмі стараліся, бо будавалі для самога Пана Бога. К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік з відарысам Святыні. Унутры святыні было месца, называнае дэбір, Святое-святых, абкладзенае чыстым золатам і прадвызначанае для каўчэга Запавету. Падлога святыні таксама была пакрыта золатам.

К. пытае:

- Чаму Саламон хацеў пабудаваць для Пана Бога цудоўную святыню?

- Чаму для будаўніцтва святыні ён выкарыстоўваў самы лепшы матэрыял?

- Чаму ён выбраў самых лепшых майстроў?

- Якое месца ў святыні было самым важным?

- Чаму гэта месца самае святое ў святыні?

- Чаму вучыць нас кароль Саламон?

Чалавек адказвае Богу:

К. пытае:

- Чаму людзі будуюць святыні?

- Хто ў іх жыве?

- Чаму святыня для нас з’яўляецца святым месцам?

- Якая розніца паміж нашым домам і домам Пана Бога?

- Чаму мы павінны старацца, каб нашыя святыні былі прыгожымі?

- Што мы павінны для гэтага рабіць?

К. звяртае ўвагу на будаўніцтва і рэстаўрацыю нашых святынь, таксама на дэкарыраванне і прыбіранне касцёлаў і прылягаючых тэрыторый.

К. прапаноўвае вучням напісаць правілы: «Як паводзіць сябе ў Доме Божым» з дапамогай наступных пытанняў:

- Чаму мы прыходзім у касцёл?

- Што мы павінны рабіць у касцёле?

- Як мы павінны паводзіць сябе ў касцёле?

- У якім выглядзе мы павінны прыходзіць у касцёл?

- Чаго нельга рабіць у касцёле?

Разважанне:

К. Пан Бог хоча, каб нашыя сэрцы сталі Яго святыняй. К. пытае:

- Калі маё сэрца становіцца святыняй Бога?

- Што я павінен зрабіць для таго, каб маё сэрца стала годнай святыняй Пана Бога?

- Чаму я навучыўся на прыкладзе цара Саламона?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам біблійную гісторыю пра тое, як кароль Саламон пабудаваў святыню для Пана Бога.

2. Намалюй свой парафіяльны касцёл і табэрнакулюм, у якім захоўваецца Святое-святых касцёла Найсвяцейшы Сакрамэнт.

Заключная малітва:

У спантаннай малітве падзякуем Пану Богу за тое, што ёсць касцёл, за тое, што мы можам прыходзіць і маліцца. Памолімся таксама за будаўнікоў нашага касцёла, за ўсіх дабрачынцаў, якія сваімі ахвяраваннямі, малітвамі
і працай берагуць прыгажосць нашага касцёла. «Ойча наш».


 

Date: 2016-05-13; view: 412; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию