Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Партызанскі рух





 

Тэрор і зверствы гітлераўцаў не запалохалі беларусаў, наадварот, выклікалі масавую барацьбу з акупантамі. Чым больш лютавалі нямецкія карнікі, тым больш узрастала нянавісць да фашысцкіх захопнікаў, мацнеў партызанскі рух. На тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі дзейнічала больш за 370 тыс. партызан і каля 70 тыс. падпольшчыкаў, якіх падтрымлівала большасць насельніцтва Беларусі.

Новыя арганізацыйныя формы партызанскі рух набыў з вясны 1942 г. Партызанскія атрады пачалі аб’ядноўвацца ў партызанскія брыгады і злучэнні. Узніклі цэлыя раёны, ачышчаныя ад акупантаў і іх адміністрацыі. У маі 1942 г. паводле пастановы Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утвораны Цэнтральны штаб партызанскага руху. Начальнікам штаба быў прызначаны Першы сакратар ЦК КПБ(б) П.К.Панамарэнка, што сведчыла аб прызнанні вялікай ролі беларускіх партызан у агульнай барацьбе з ворагам. Затым у верасні 1942 г. быў утвораны Беларускі штаб партызанскага руху, падпарадкаваны Центральнаму штабу партызанскага руху. Беларускі штаб партызанскага руху каардынаваў дзейнасць партызанскіх брыгад і злучэнняў як паміж сабой, так і з баявымі дзеяннямі Савецкай Арміі, дапамагаў партызанам у забеспячэнні іх зброяй, боепрыпасамі, сродкамі сувязі, медыкаментамі.

Асабліва стратэгічна значнымі былі дзве «рэйкавыя вайны» партызан, калі яны адначасова пачалі ўзрываць рэйкі на ўсім абшары акупаванай Беларусі. Першая пачалася 3 жніўня 1943 г., у час контрнаступлення савецкіх войск пад Курскам і доўжылася да сярэдзіны верасня 1943 г. Другая пачалася 19 верасня 1943 г. і працягвалася да самага вызвалення Беларусі. Партызаны ў час сваіх баявых дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Беларусі забілі або паранілі больш за 500 тыс. гітлераўцаў, падарвалі і пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. цягнікоў, падарвалі і знішчылі больш за 18 тыс. аўтамашын, пашкодзілі 300 тыс. чыгуначных рэек, падбілі больш за 1300 танкаў і бронемашын, знішчылі 939 варожых складоў і нанеслі ворагу іншыя страты. Гэтыя баявыя вынікі сведчаць аб вялікім укладзе партызан Беларусі ў агульную справу – справу перамогі над гітлераўскай ваеннай машынай.

 







Date: 2015-10-21; view: 434; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.009 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию