Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Народны сход Заходняй Беларусі і яго заканадаўчыя акты





 

У пачатку кастрычніка 1939 г. у Заходняй Беларусі пачалася агітацыйная кампанія па ўтварэнні вышэйшага органа народнай улады ў Заходняй Беларусі. Яна праводзілася згодна з пастановай ЦК ВКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі», у якой прадугледжвалася правядзенне выбарчай кампаніі пад лозунгамі ўстанаўлення савецкай улады і ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад СССР і БССР, правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Палітычным цэнтрам Заходняй Беларусі на той час стаў горад Беласток, бо па загаду з Масквы Вільня і большая частка Віленскага краю былі перададзены у сярэдзіне кастрычніка 1939 г. буржуазнай Літоўскай рэспубліцы. Выбары дэпутатаў Народнага сходу Заходняй Беларусі праходзілі па вядомай савецкай сістэме: вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маглі толькі часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў, сходы рабочых па прадпрыемствах і сялянскія камітэты – па аднаму дэпутату на выбарчую акругу. Усяго было ўтворана 929 акруг і вылучана 929 кандыдатаў у дэпутаты Народнага сходу. Удзельнічаць ў выбарах маглі ўсе жыхары Заходняй Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў, незалежна ад расавай або нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання. За кандыдатаў, вылучаных у Народны сход, прагаласавалі 90,67 % да агульнага ліку людзей, якія ўдзельнічалі ў галасаванні. З ліку абраных 927 дэпутатаў (два дэпутаты не набралі неабходнай колькасці галасоў) было 563 селяніныеі 197 рабочых, астатнія – прадстаўнікі інтэлігэнцыі, дзеячы Камуністычнай партыі і інш.

Першае пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі адбылося 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На яго абмеркаванне былі пастаўлены наступныя пытанні: 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Па ўсіх чатырох пытаннях былі ўхвалены дэкларацыі. У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе гаварылася: «Беларуская Народнае (нацыянальнае) сабранне як адзіны і паўнапраўны выявіцель волі народаў Заходняй Беларусі… абвяшчае на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ўстанаўленне Савецкай улады. 3 гэтага часу ўся ўлада на тэрыторыі Заходняй Беларусі належыць працоўным горада і сяла ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных». Гэтым актам заканадаўча ўсталёўваўся новы палітычны лад у Заходняй Беларусі.

У другой Дэкларацыі дэпутаты Народнага сходу пастанавілі: «Прасіць Вярхоўны Савет Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняць Заходнюю Беларусь у састаў Савецкага Саюза і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, уз’яднаць беларускі народ у адзіную дзяржаву і пакласці тым самым канец раз’яднанню беларускага народа». Гэтым ажыццяўлялася права народа Заходняй Беларусі на самавызначэнне.

Дэкларацыя аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель ухваліла дзейнасць сялянскіх камітэтаў па перадачы памешчыцкіх зямель сялянам і адначасова абвясціла нацыяналізацыю ўсёй зямлі. Тым самым і сяляне пазбаўляліся ўласнасці на зямлю. Дэкларацыя аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці паклала пачатак перабудове ўсёй сістэмы народнай гаспадаркі заходніх абласцей Беларусі на сацыялістычнай аснове.

Народны сход сваімі гістарычнымі дэкларацыямі рабіў рэвалюцыйны пераварот у грамадскім і дзяржаўным ладзе Заходняй Беларусі. Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

Дэкларацыі Народнага сходу і законы аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з Беларускай ССР паслужылі юрыдычнай асновай правядзення рэарганізацыі эканомікі краю на новы лад. Пры правядзенні нацыяналізацыі прамысловасці ёй падлягалі фактычна ўсе прадпрыемствы, хаця ў Дэкларацыі Народнага сходу гаварылася толькі аб нацыяналізацыі буйных заводаў і фабрык, якіх на тэрыторыі Заходняй Беларусі амаль што не было. Напрыклад, у Гродне падлягалі нацыяналізацыі наступныя прадпрыемствы: шклозавод, веласіпедны завод «Нёман», тры лесапілкі, фанерны завод, два маленькія гарбарныя заводы, піваварны завод, галантарэйная фабрыка, друкарня і нават асобныя майстэрні. Тое ж самае адбывалася і ў іншых гарадах.

 







Date: 2015-10-21; view: 895; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию