Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Акупацыйны рэжым





 

Уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на некалькі частак: усходняя частка – з гарадамі Полацк, Віцебск, Орша, Талачын, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск і далей на ўсход – была падпарадкавана ваеннаму камандаванню групы армій «Цэнтр», поўдзень Беларусі – з гарадамі Гомель, Мазыр, Лунінец, Пінск, Кобрын, Брэст – далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна»; заходняя частка – згарадамі Гродна, Беласток, Бельск, Ваўкавыск, Пружаны – далучана да Усходняй Прусіі; частка паўночна-заходніх раёнаў з гарадамі Ашмяны, Астравец – далучана да Літвы; цэнтр Беларусі з гарадамі Мінск, Ліда, Навагрудак, Слонім, Баранавічы, Вілейка, Барысаў, Слуцк вылучаўся ў генеральную акругу (Генеральны камісарыят) «Беларутэнія», якая разам з Прыбалтыкай уваходзіла ў рэйсхкамісарыят «Остлянд». Генеральны камісарыят «Беларутэнія» падзяляўся на 10 акруг і г. Мінск як самастойную адміністрацыйную адзінку. Начальнікам цывільнага кіравання на Беларусі Гітлер прызначыў у ліпені 1941 г. Вільгельма Кубэ. Яму былі падпарадкаваны нямецкія галоўныя камісары акруг і г. Мінска. Акругі падраздзяляліся на воласці, дзе цывільную ўладу выконвалі старасты, якія поўнасцю залежалі ад нямецкай цывільнай адміністрацыі, вайсковых камендатур, паліцыі і службы бяспекі. Паліцэйскае забеспячэнне было падпарадкавана рэйхсфюрэру СС і шэфу нямецкай паліцыі Гімлеру, які меў права даваць указанні і рэйхскамісару Кубэ. Паліцыя мела сваю практычна незалежную ад цывільнай адміністрацыі сістэму кіравання. Ваенныя камендатуры падпарадкоўваліся вайсковаму камандаванню. Усе гэтыя дзяржаўныя германскія ўстановы кіраваліся галоўнай мэтай – як мага больш рабаваць Беларусь і садзейнічаць германскай арміі. Яны забяспечвалі пастаўку харчовых і фуражных прадуктаў для арміі, праводзілі прымусовыя мабілізацыі насельніцтва для выканання розных работ, тэрарызавалі мясцовае насельніцтва. Немцы дапускалі стварэнне і органаў мясцовай адміністрацыі, але толькі на ўзроўні павятовых, валасных і гарадскіх упраў, якія маглі працаваць пад непасрэдным наглядам нямецкай адміністрацыі. У гэтыя мясцовыя органы прызначаліся, як правіла, не беларусы, а людзі іншага паходжання. Так, у рапарце СД гаварылася: «Паколькі ў распараджэнне Вермахта і паліцыі трапіла вельмі мала беларусаў, якім можна было б даручыць заданні мясцовай службы парадку, давялося звярнуцца да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей і даручыць ім гэтае заданне. Мабілізацыя латышскіх, літоўскіх і ўкраінскіх атрадаў, а таксама прызначэнне палякаў на пасады бурмістраў, камендантаў ахоўных службаў, апекуноў вялікіх зямельных маёнткаў і да т.п. …» (Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993. С. 82). Асабліва многа палякаў было прызначана на адміністрацыйныя пасады ў заходніх абласцях Беларусі, якія выкарыстоўвалі сваё службовае становішча супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў і беларускіх партызан. Немцы не чапалі польскія атрады Арміі Краёвай, а давалі ім зброю, харчы, каб заахвоціць да барацьбы з былымі дзеячамі Савецкай Беларусі і беларускім нацыянальным рухам.

Толькі ў другой палове 1943 г., адчуўшы сілу партызанскага руху на Беларусі і пасля паражэння пад Курскам і Арлом, гітлераўцы пачалі імкнуцца выкарыстаць беларускіх нацыянальных дзеячаў прывідам сваёй дзяржаўнасці пад пратэктаратам Германіі. У ліпені 1943 г. была ўтворана Беларуская Рада Даверу як адміністрацыйна-нацыянальная дарадчая ўстанова пры Генеральным камісарыяце. Старшынёй Рады быў прызначаны беларускі нацыянальны дзеяч прафесар Іваноўскі. Але пасля смерці Кубэ яго пераемнік Готберг поўнасцю ігнараваў Камітэт Даверу. У снежні 1943 г. было абвешчана аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады. Галоўнай мэтай яе ставілася мабілізацыя ўсіх нацыянальных сіл на барацьбу з бальшавікамі. Рада выкарыстоўвалася немцамі ў прапагандысцкіх мэтах пад лозунгамі беларускай незалежнасці і барацьбы з партызанскім рухам.

Галоўнай жа мэтай нямецкіх улад на Беларусі было выкананне распрацаванай Гітлерам праграмы па знішчэнні насельніцтва і рабавання гаспадаркі. За час нямецкай акупацыі ў выніку масавых рэпрэсій мірнага насельніцтва было вынішчана больш за 2 млн 200 тыс. грамадзян рэспублікі. Нямецкія ўлады планавалі знішчыць або выселіць 75 % насельніцтва Беларусі, а астатнія 25 % анямечыць і тым самым поўнасцю ліквідаваць беларусаў як нацыю. Акупанты спалілі, разбурылі і разграбілі 209 беларускіх гарадоў (з агульнай колькасці 270), спалілІ і знішчылі 9200 беларускіх сёл і вёсак, з якіх 627 былі знішчаны поўнасцю, з усімі жыхарамі, і 4258 – знішчаны з часткай насельніцтва.







Date: 2015-10-21; view: 361; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.008 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию