Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Палітычныя інтрыгі сярод кіраўнікоў паўстання





Сярод кiраўнiкоў паўстання адсутнiчала адзiнства, разгарнулася барацьба за ўладу. “Белыя”, не жадаючы страчваць iнiцыятыву, усталявалі кантроль над ЦНК, а затым пастаралiся адхiлiць “чырвоных” на чале з Кастусём Калiноўскiм, ад кiраўнiцтва паўстаннем на Беларусi i ў Лiтве. У супрацьвагу Літоўскаму правінцыяльнаму камітэту быў створаны Аддзел кiравання правiнцыямi Лiтвы, якi варшаўскi цэнтр прызнаў азiным кiруючым органам на Беларусi i Лiтве. ЛПК быў распушчаны. Кастусь Калiноўскi, радыкалiзм i аўтарытэт якога не задавальняў “белых”, быў адхiлены ад кiраўнiцтва i накiраваны паўстанцкiм камiсарам у Гродзенскую губерню. Тут ён разгарнуў бурную дзейнасць па пашырэннi паўстання i прыцягненнi на свой бок сялян. Толькі ў чэрвенi 1863 г., калі амаль усе члены Аддзела кiравання правiнцыямi Лiтвы ці былi арыштаваны, ці вымушаны былі падацца ў эмiграцыю, у яго склад быў уведзены К. калiноўскi. Кiраўнiцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукi “чырвоных”. Прыхiльнiкамi К.каліноўскага быў створаны падпольны ўрад “Лiтоўска-Беларускi чырвоны жонд”. Аднак лёс паўстання да гэтага часу ўжо быў вырашаны.

Мерапрыемствы расійскага ўрада па задушэнні паўстання. Расiйскiм урадам былi кiнуты буйныя сiлы для падаўлення паўстання. У маi 1863 г. замест лiберальнага У.I.Назiмава вiленскiм генерал-губернатарам з неабмежаванымi паўнамоцтвамi быў прызначаны М.М.Мураўёў, якi атрымаў прозвiшча “ вешальнiк ” за бязлiтасную расправу над удзельнiкамi паўстання. З яго прыездам ўзмацнiлiся рэпрэсii, пачалося публiчнае пакаранне смерцю паўстанцаў, сталi масавымi высылкi без суда. Паралельна М.Мураўёў правеў шэраг мерапрыемстваў, якiя павiнны былi перацягнуць сялян на бок урада.

У сваю чаргу кiраўнiцтва паўстаннем не зрабiла рэальных крокаў у бок сялянства з мэтай прыцягнуць яго ў шэрагi змагароў. па сацыяльнаму складу ўдзельнiкаў паўстанне было шляхецкiм. Сяляне не прынялi актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе. Iх было толькi 18 % сярод паўстанцаў i гэта пераважна дзяржаўныя сяляне.

У канцы жнiўня 1863 г. Варшаўскае кiраўнiцтва прыняло рашэнне аб спыненнi ваенных дзеянняў. Асобныя паўстанцы на Беларусi працягвалi барацьбу яшчэ восенню 1863 г. Летам 1864 г. была лiквiдавана апошняя паўстанцкая арганiзацыя ў Навагрудскiм павеце.

Казнь Кастуся Каліноўскага. Сам Кастусь Каліноўскі пад імем Ігната Вітажэнца хаваўся ў Вільні. У студзені 1864 г. ён быў арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, Кастусь Калiноўскi напiсаў i перадаў на волю палiтычны запавет беларускаму народу “ Лiсты з-пад шыбеннiцы ”. У сакавіку 1864 г. кіраўнік паўстання на Беларусі быў павешаны на віленскай плошчы Лукішкі. Яму было толькі 26 гадоў.

Абмежавальная палітыка ўрада пасля паўстання. час i адразу пасля падаўлення паўстання былi ўведзены абмежаваннi ў сферы землеўладання i землекарыстання у дачыненнi палякаў, беларусаў-католiкаў, а таксама яўрэяў. Па закону ад 5 сакавiка 1864 г. “асобам польскага паходжання” i яўрэям у заходнiх i паўднёва-заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена набываць землеўладаннi, прададзеныя за даўгі, а таксама распараджаюцца землямі, купленымі на iльготных умовах, карыстацца правам на iльготы i пазыкi. Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнткаў удзельнiкаў паўстання 1863 г. прыезджыя памешчыкi i чыноўнiкi з унутраных губерняў Расii i мясцовыя буйныя праваслаўныя землеўладальнікі. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памераў землеўладання памешчыкаў-католiкаў i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, землеўладання.

Некалькiмi месяцамi пазней яўрэi рысы аседласцi наогул былi пазбаўлены права набываць зямлю.

Законам ад 10 снежня 1865 г. палякам і беларусам-католікам таксама было забаронена набываць ва ўласнасць маёнткi за выключэннем уладанняў, якiя перадавалiся ў спадчыну.

У маi 1882 г. урад забараніў яўрэям у межах рысы аседласцi стала жыць па-за межамi гарадоў i мястэчак, таксама арандаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць.

У 1887 г. забарона на набыццё зямлi ў сельскай мясцовасцi (за выключэннем Магiлёўскай губернi) была распаўсюджана на замежных грамадзян. Апошнія меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыкаў з боку яўрэйскай буржуазii i iншаземцаў. Абмежавальныя законы ў дачыненнi да рассялення яўрэяў прывялi да штучнай канцэнтрацыi iх ў гарадах i мястэчках Беларусi.

Пасля паўстання 1863 г. урад вярнуўся да палiтыкi прыпiскi да падатковых саслоўяў бяззямельнай i неаселай шляхты, праявiўшай актыўнасць у нацыянальным руху. У новых правiлах 1864 г. былi абцяжараны шляхi пацвярджэння шляхтай сваёй дваранскай годнасцi, што выклiкала некаторае скарачэнне колькасцi прадстаўнiкоў вышэйшага саслоўя. У беларускiх губернях была прыпынена дзейнасць дваранскiх саслоўных выбарных органаў, а таксама зачынены дваранскiя вучылiшчы, заканчэнне якiх давала права паступаць на дзяржаўную службу. На тэрыторыi Беларусi пасля паўстання некалькі год захоўвалася ваеннае становiшча. Дваранства ў час яго дзеяння не мела права збiрацца разам па некалькi чалавек, нават на сямейныя ўрачыстасцi, без асобага дазволу мясцовых улад. Захоўвалiся штрафы i кантрыбуцыйныя зборы, якiя спачатку накладвалiся бескантрольна i пераўтварылiся ў крынiцу дадатковых даходаў мясцовых улад, а па распараджэнню з 1866 г. накладвалiся толькi са згоды губернатара. У канцы 60-х гадоў урад меў пэўныя хiстаннi ў сваёй палiтыцы ў дачыненнi дваранства заходніх губерняў. Але ў канечным вынiку, адмовiўшыся што-небудзь змянiць у сферы абмежаванняў, урад пайшоў па шляху выключэнняў з правiла, вызваляў ад дзеяння закона асобных дваран, прадстаўляючы гэта як акт асаблiвай мiласцi.

Лібералізм. У 60-90-ыя гг. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі атрымліваюць пашырэнне ліберальныя ідэі. Лібералізм Беларусі не меў значнага ўплыву на мясцовае грамадска-палітычнае жыццё, ён не стаў тым рухам, які б аб’яднаў нацыянальную інтэлігенцыю, прадпрымальнікаў, па рэфарматарску настроеных чыноўнікаў і г.д. Адсутнасць у Беларусі земстваў, як патэнцыяльных арганізацыйных асяродкаў лібералізму, слабасць адпаведнай сацыяльнай базы садзейнічалі неразвітасці ліберальнага руху ў Беларусі нават у параўнанні з Расіяй і Польшчай. Лібералізм у Беларусі быў прадстаўлены ў асноўным толькі ідэямі і ідэалогіяй, але не рухам, не палітычнымі партыямі і арганізацыямі.

Пры гэтым ліберальныя ідэі датычыліся галоўным чынам эканамічнай, а не палітычнай сферы жыцця грамадства.

У перыяд падрыхтоўкі адмены прыгоннага права, негледзячы на тое, што большасць землеўладальнікаў Беларусі выказалася з кансерватыўных пазіцый за вызваленне сялян без зямлі з захаваннем іх абавязковай працы на памешчыкаў, меншасць падзяляла ліберальную пазіцыю ў сялянскім пытанні. За перадачу сялянам зямлі ва ўласнасць, за выкуп і пераўтварэнне сялянскіх гаспадарак у самастойныя, выказваліся памешчык Магілёўскай губерні А.Д.Менжынскі, магілеўскі губернатар С.Галынскі, буйны магнат В.Радзівіл, гродзенскія памешчыкі К.Ажэшка, А.Глязэр, мінскі купец Ф.Венцкоўскі. буйнейшы расійскі эканаміст XIX ст., які на пачатку 60-ых гг. працаваў у Гора-Горацкім земляробчым інстытуце, Ю.Э.Янсан.

З другой паловы 70-ых гг. ХІХ ст. асяродкамі эканамічнага лібералізму ў Беларусі сталі сельскагаспадарчыя таварыствы. Першымі і найбольш буйнымі з іх сталі заснаваныя ў 1876 г. Мінскае і Віцебскае.

Другім цэнтрам развіцця ідэй эканамічнага лібералізму другой паловы ХІХ ст. стала першая легальная неафіцыйная газета ў Беларусі "Минский листок", якая пачала выходзіць з 1886 г. З газетай супрацоўнічалі вучоныя А.Багдановіч, М.Янчук, М.Доўнар-Запольскі і інш. Рэдакцыя "Минского листка" прапагандавала ідэі аб развіцці спажывецкіх таварыстваў, таннага крэдыту, арцеляў і г.д.

У сярэдзіне XIX ст. сфарміраваліся інтэлектуальныя асяродкі Адама Кіркора ў Вільні, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, Аляксандра Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску. Беларуская інтэлігенцыя, якая гуртавалася вакол іх, па грамадска-палітычных поглядах знаходзілася пераважна на ліберальных пазіцыях. Па нацыянальна-культурнай праграме прадстаўнікі названых асяродкаў з'яўляліся прыхільнікамі " краёвога ", беларускага па сваёй сутнасці, патрыятызму.

У гэты ж час зараджаецца " заходне-русізм ", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальна-дэмакратычную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку рускамоўнага культурнага асяродку даказаць непольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні. Галоўным ідэолагам “заходнерусізму” традыцыйна лічыцца прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Міхаіл Восіпавіч Каяловіч [5]. Наогул прадстаўнікі ліберальнай плыні "заходне-русізму" унеслі значны ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі, развіццё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця; уносілі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання. Нярэдка яны свядома імкнуліся сваёй дзейнасцю палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных у той час сярод моладзі сацыялістычных ідэй. Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых даследчыкаў Яўхіма Карскага, Мікалая Нікіфароўскага, Адама Багдановіча і інш.

Выхадцам з Беларусі быў вядомы расійскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў ліберальнага руху ў Расіі, прафесар права У.Спасовіч. На працягу свайго жыцця ён не парываў сувязі з грамадскім жыццем Беларусі і Польшчы.

Народніцтва. Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэдйага пераходу, мінаючы капіталізм, да сацыялітстычнага ладу жыцця праз сялянскую абшчыну, састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыяліэма наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі.

У народніцтве прысутнічала некалькі накірункаў:

рэвалюцыйна-дэмакратычны, памяркоўна-ліберальны і кансерватыўны.

Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я пачатку 80-х гадоў, якое праявілася тэарэтычна і практычна ў трох праграмах: прапагандысцскай (П. Лаўроў), бунтарскай (М. Бакунін), змоўніцкай (П.Ткачоў).

Адзін з прершых народніцкіх гурткоў у Беларусі ўтварыўся ў Магілёве ў 1875 годзе сярод навучэнцаў мужчынскай гімназіі і духоўнай семінарыі. Да ліку яго заснавальнікаў і кіраўнікоў адносіліся Мікалай Судзілоўскі, Сяргей Кавалік і Рыгор Ісаеў. Сябры магілёўскага гуртка спрабавалі весці прапаганду сярод мясцовых сялян. Як таленавіты прапагандыст вылучыўся гімназіст М. Забела, які выдатна валодаў беларускай мовай і карыстаўся ёю ў гутарках з сялянамі.

3 узнікненнем у Пецярбурзе арганізацыі " Зямля і воля " (1876) народніцкі рух Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным ўплывем. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найбольш актыўна дзейнічаў створаны ў1877 г. гурток М.Велера. Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самадзяржаўем.

У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — " Чорны перадзел " і " Народную волю ".

Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнаю мэтаю ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі.

"Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самадзяржаўя і стаяла эа індывідуальны тэрор.

Гэты раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнткаў пайшла за чорнаперадзельцамі; на гэта паўплывалі прыезды Г. Пляханава ў Мінск дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегальная друкарня "Чорнага перадзелу". З мінскай друкарні выйшла некалькі нумароў газет “ Черный передел” і “Зерно”, дзве лістоўкі.

Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў[6] адмоўна адбіліся на настроі членаў гэтага гуртка, большая частка з якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Яе аўтарытэт асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні Iгнатам Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд на Беларусь маскоўскіх народавольцаў.

Лідары “Народнай волі” спрабуюць стварыць адзіны арганізацыйны і каардынацыйны цэнтр усіх нарадавольчаскіх гурткоў Беларусі. Ім стала, створаная ў пачатку 1882 г. " Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі ". Яе кіруючым цэнтрам была Цэнтральная група, якая знаходзілася ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай групы і арыштаваць яе членаў.

Да канца 1882 г. цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш, мясцовыя гурткі так і не былі раскрыты і працягвалі сваю дзейнасць. Так у Мінску ў першай палове 80-ых гг. ХІХ ст. дзейнічала сетка народавольчаскіх гурткоў пад кіраўніцтвам Я.Хургіна, у якіх займалася каля 160 чалавек.

У пачатку 80-х г. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае земляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народаіцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група " Гоман ", куды ўваходзілі беларускія студэнты, якія навучаліся ў Пецярбургу. Імі былі надрукаваны два нумары перыядычнага выдання пад назвай “Гоман". Члены групы А. Марчанка, Х. Ратнер і іншыя, прызнаючы праграму "Народнай волі", лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.. Вельмі выразна “гоманаўцы” паставілі нацыянальнае пытанне. Яны ўпершыню адкрыта заявілі пра існаванне беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расіі яны ўяўлялі як федэрацыю самакіруючыхся абласцей на чале з Устаноўчым сходам. " Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група ", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі арганізацыяімі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі.

Да сярэдзіны 80-ых гг. ХІХ стбольшасць народніцкіх арганізацый Расійскай імперыі былі ліквідаваны паліцыяй. Да таго ж шмат хто з народнікаў пераканаўся ў тым, што сяляне як дробныя ўласнікі не ўспрымаюць ідэй сацыялізму. Адны народнікі пераходзяць на пазіцыі марксізму, другія – на ліберальныя, рэфармісцкія пазіцыі. Ліберальныя народнікі, спыніўшы рэвалюцыйную дзейнасць, патрабавалі ад урада рэформаў, якія павінны былі вырашыць аграрнае, рабочае, палітычнае і нацыянальнае пытанні. Ідэі ліберальных народнікаў у Беларусі прапагандавала газета “Минский листок”.

Рэвалюцыйны народніцкі рух з сярэдзіны 80-ых і амаль да канца 90-ых гг. знаходзіўся ў стане глыбокага заняпаду. Сувязяў з вёскай яны не мелі ды і пасля горкага вопыту 70-ых гг. не разлічвалі на сялян, як на рэвалюцыйную сілу. У такіх умовах народнікі звярнулі ўвагу на рабочы рух, які ў другой палове ХІХ ст. хутка нарастаў.

У Мінску ў гэты час дзейнічала група народнікаў (Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, Я. Гальперын, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі), якія імкнуліся стварыць Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Галоўнымі мэтамі РППВР былі звяржэнне самадзяржаўя праз палітычны тэрор і пабудова сацыялістычнага ладу. Вясной 1900 г. партыя была разгромлена паліцыяй. Але К. Брэшка-Брэшкоўскай і Р. Гершуні ўдалося выехаць за мяжу, дзе яны прынялі актыўны ўдзел у стварэнні Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР), больш вядомай пад скарочанай назвай “эсеры”.

Першыя марксісцкія гурткі і ўтварэнне рабочых саюзаў. Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гурткахразам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К. Маркса іФ. Энгельса. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусізрабілі польская партыя " Пралетарыят " (1882) і, асабліва,група " Вызваленне працы ”(1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалібеларускія народнікі А.Трусаў і С. Ляўкоў,пісьменнік і рэвалюцыянер Адам Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К. Маркса і Ф. Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”).

У другой палове 80-х – пачатку90-х гг. ХІХ ст. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч),Гродне (Н.Дзем’яновіч, С.Галюн), Віцебску(М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская),Гомелі(А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу " Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа " (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л. Лепяшынскі, М. Левашкевіч, Т. Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў прыезд У.І.Леніна ў верасні 1895 г. у Вільню для перагавораў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабочым руху ў гарадах Літвы і Беларусі.

У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру.

Дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных гурткоў вялася дзеля падрыхтоўк і з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Цыкл вучобы працягваўся не менш як тры гады. Гэта былі агульнаадукацыйныя заняткі, мэтай якіх з’яўлялася засваенне матэрыялістычнага светапогляду на гістарычнае развіццё прыроды і чалавецтва, вывучалася тэорыя Маркса. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць звыш 90 %.

Далейшае разгортванне барацьбы рабочых патрабавала ўзгадненне дзеянняў паміж гарадскімі арганізацыямі і аб’яднання іх у саюзы. Сярод кіраўнікоў рабочага руху выспявала ідэя аб неабходнасці стварэння агульнарасійскай партыі. С.Трусевіч у маі 1896 г. арганізаваў з’езд прадстаўнікоў створаных пры яго ўдзеле Мінскай, Віленскай і Смаргонскай рабочай арганізацый. На гэтым з’ездзе быў утвораны Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб’яднаў беларускіх, польскіх, яўрэйскіх і рускіх рабочых на тэрыторыі гістарычнай Літвы-Беларусі (Гродзеншчына, Віленшчына, Міншчына). З’езд выказаўся за ўступленне РСЛ на правах аўтаномнай арганізацыі ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю. У пачатку 1897 г. амаль усе кіраўнікі РСЛ, у тым ліку і С.Трусевіч, былі арыштаваны і адпраўлены ў ссылку.

У той жа час у асяроддзі яўрэйскіх сацыял-дэмакратаў Беларусі і Літвы з’явілася ідэя аб стварэнні арганізацыі, якая б у агульнаімперскіх рамках аб’яднала б усіх рабочых-яўрэяў і ўзначаліла іх барацьбу за “эканамічнае, грамадзянскае і палітычнае вызваленне”. У верасні 1897 г. на Віленскім з’ездзе прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных груп Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы быў утвораны Ўсеагульны яўрэйскі рабочы саюз ў Літве, Польшчы і Расіі (скарочана – Бунд). Яго лідарам стаў Аляксандр Крэмер.

У канцы 1897 г. у яго склад увайшла Брэсцкая рабочая раганізацыя. Аднак Бунду не ўдалося аб’яднаць усе рабочыя яўрэйскія арганізацыі. У Гродне пытанне аб далучэнні выклікала раскол (большая частка ўступілі ў Бунд, меншая – да ППС). Адхілі прапанову аб уступленні ў Бунд Гомельскі сацыял-дэмакратычны камітэт і значная частка Мінскай рабочай арганізацыі. Яны ў 1898 г. стварылі мясцовую арганізацыю Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (РППВР)., пра якую гаварылася вышэй. Фактычна ў 1897 г. сацыял-дэмакратыя Беларусі ў канцы 1897 г. – пачатку 1898 г. была падзелена на чатыры групы: Бунд, ППС, РППВР і РСЛ.

Аднак лідары Бунда не саступілі са шляху да ўтварэння адзінай агульнарасійскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У сакавіку 1898 г., у доме чыгуначніка Румянцава ў Мінску адбыўся Першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго удзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П. Струве. На з’езде быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С.Радчанкі, Б.Эйдэльмана і А.Крэмера. З’езд прызнаў “Рабочую газету” афіцыйным органам РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП на правах аўтаноміі ў мясцовых справах і па пятаннях, якія спецыяльна датычыліся яўрэйскага пралетарыята. Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП. У Беларусі, калі не лічыць бундаўскіх камітэтаў, якія непасрэдна падпарадкоўваліся свайму ЦК, утварыўся толькі адзіны камітэт РСДРП – у Гомелі. Летам 1900 г. і ён далучыўся да Бунда. Пасла гэтага ў Беларусі не засталося іншых уплывовых рабочых арганізацый акрамя бундаўскіх.

Толькі ў Гродне значная частка рабочых знаходзілася пад уплывам ППС. Не складалі канкурэнцыі Бунду і невялікія групы РСЛ, якія ў 1900 г. на з’ездзе ў Мінску аб’ядналіся з сацыял-дэмакратамі Каралеўства Польскага ў адну партыю, якая мела назву Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Яе кіраўнікамі з’яўляліся С.Трусевіч і Ф. Дзяржынскі.

Рабочае заканадаўства. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі ў 60-90-ыя гг. ХІХ ст. прывяло да паскоранага фарміравання рабочага класа. Становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым. Нялёгкае становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя умовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) прымушала іх праводзіць разнастайныя формы пратэсту эканамічнага характара(павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы, супраць спагнання штрафаў). Першапачаткова асноўнай формай пратэсту рабочых былі ўцёкі (напрыклад у 1864—1865 гг. пры будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург), з 1876 г. месца ўцёкаў займае стачка. Па няпоўных дадзеных, у 70-я - першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. Найбольш буйныя хваляванні былі на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільня – Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893) і рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895) і г.д.).

19 красавіка (1 мая) 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята. Першая вулічная дэманстрацыя рабочых, якія пратэставалі супраць свавольства паліцыі, адбылася летам 1898 года ў Віцебску. З’яўленне рабочага пятання патрабавала ад расійскага імперскага ўрада яго вырашэння. Законам 1882 года забаранялася праца дзяцей да 12 гадоў, а ў шкодных для здароўя вытворчасцях – і праца падлеткаў (12-15 год). Акрамя таго яны вызваляліся ад працы ў начны час і святочныя дні. Для кантролю за выкананнем закона ўводзілася дзяржаўная фабрычная інспекцыя. Праз 3 гады (у 1885 г.) было забаронена выкарыстанне начной працы жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў). Паводле закона 1886 года на фабрычных прадпрыемствах уводзіліся разліковыя кніжкі, у якіх запісваліся ўмовы найму. Забаранялася разлічвацца з рабочымі купонамі і таварамі. На фабрыках і заводах уводзіліся правілы ўнутранага распарадку. За іх парушэнні спаганяліся ўстаноўленыя штрафы, прычымштрафныя грошы павінны былі расходвацца на патрэбы рабочых. Закон 1897 года абмежаваў рабочы дзень для фабрычна-завадскіх рабочых 11,5 гадзінамі і ўстанавіў абавязковыя нядзельныя і святочныя дні адпачынку (66 дзён у год). На пераважную большасць рабочых Беларусі фабрычныя законы не распаўсюджваліся.


[1] рускімі вайскамі ў гэтай бітве камандаваў генерал Мікалай Мікалаевіч Раеўскі.

[2] рускімі вайскамі ў гэтай бітве камандаваў генерал Якаў Кульнёў, французскімі – маршал Н.Ш. Удзіно.

[3] сярод стваральнікаў таварыства “Ваенных сяброў” у 1825 г. быў таксам філамат Міхал Рукевіч. Таварыства была створана сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу. Яно мела свае філіялы: "Згода", куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і "Заране" - з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій

[4] будучы віленскі генерал-губернатар, які будзе задушваць паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Кіліноўскага

[5] Ён нарадзіўся у невялічкім беларускім мястэчку Кузніца (сёння Польшча) у сям’і ўніяцкага святара. Выпускнік Супрасльскага духоўнага вучылішча і Літоўскай Духоўнай Акадэміі, прафесар Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі.

[6] у эміграцыі кіраўнікі “Чорнага перадзелу” стварылі марксісцкую арганізацыю – “Вызваленне працы”.

Date: 2015-09-19; view: 446; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию