Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэрытарыяльны ахоп паўстання





Мясцовыя фармiраванні пачалi стварацца ў сакавiку-красавiку. найбольш актыўна дзейнiчалі паўстанцы на тэрыторыi Гродзенскай i Вiленскай губерняў.

У раёне Белавежскай пушчы паўстанцкi атрад стварыў Валеры Ўрублеўскi, якi стаў ваенным начальнiкам Гродзенскай губернi.

У Кобрынскiм павеце ўзняў узброеную барацьбу Р. Траўгут — будучы дыктатар паўстанцаў у Польшчы.

У Навагрудскiм павеце дзейнiчаў атрад У. Борзабагатага, на мiншчыне — А. Трусава i г.д.

Аднак агульнага плана дзеяння паўстанцаў не было, адсутнiчалi ўзаемадзеянне i ўзаемадапамога памiж атрадамi. Частка iх была знiшчана царскiмi войскамi яшчэ на стадыi фармiравання, iншыя — бяздзейнiчалi, не хапала зброi i г.д.

Найбольшага поспеху дамогся атрад Л. Звяждоўскага, якi ў ноч на 24 красавiка захапiў г. Горкi. Яго падтрымалi студэнты Горы-Горацкага земляробчага iнстытута. Атрад захапiў зброю, грошы i днем пакiнуў горад. Пазней (у 1864 годзе) з-за дапамогi студэнтаў паўстанцам быў зачынены Горы-Горацкi земляробчы iнстытут.

На тэрыторыi Вiцебскай, мiнскай i магiлеўскай губерніяў паўстанне не атрымала развiцця. Да канца вясны на ўсходзе Беларусi яно было задушана.

Бітва пад Мілавідамі (май 1863 г.)

Толькi ў Гродзенскай губернi паўстанцы працягвалi ўпарта супрацiўляцца. Найбольш буйныя сутычкi адбылiся каля мястэчка Мiлавiды Слонiмскага павета, дзе да 20 мая сабралася некалькi атрадаў паўстанцаў — усяго каля 800 чалавек. Супраць iх было накiравана 5 рот салдатаў з гарматамi. Першы бой адбыўся 21 мая і працягваўся некалькi гадзiн. Урадавыя войскi не здолелi ўзяць лагер i вымушаны былi адступiць з вялiкiмi стратамi. На наступны дзень, ноччу, паўстанцы непрыметна пакiнулi лагер.

Вясной 1863 г. назiраўся найвышэйшы ўздым паўстання ў Беларусi i Лiтве. Але, нягледзячы на асобныя поспехi, паўстанцы нiдзе не атрымалi рашучай перамогi. Яны перайшлi да тактыкi пазбягання адкрытых баёў з працiўнiкам.

Date: 2015-09-19; view: 340; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.016 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию