Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гадоў





У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікае " Таварыства падхарунжых ", ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі; да арганізацыі далучаюцца члены раней разгромленных суполак. "Таварыства" планавала забойства Мікалая І пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829) і захоп улады. Змоўшчыкі вагаліся, тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся. Непасрэдны штуршок паўстанню далі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі (ліпень) і Бельгіі (верасень) 1830 г. Мікалай І планаваў кінуць на задушэнне рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Еўропе армію Царства Польскага і Літоўскі асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варшаве і кіраўнікі апазіцыі адчулі, што далей адцягваць паўстанне нельга.

Выбух адбыўся ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы.

Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з Адамам-Ежы Чартарыйскім і радыкальна-дэмакратычные крыло ("левіца"), сярод кіраўнікоў якога найбольш актыўную ролю адыгрываў Iяхім Лялевель.

Першыя імкнуліся, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. ці шырокай нацыянальнай аўтаноміі (уключаючай усе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах Расіі). Здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кансерватары не лічылі патрэбным. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі большасць уплывовых пасад у арміі, урадзе, былі большасцю ў сейме.

"Левіца" – шляхецкія рэвалюцыянеры адлюстроўвалі інтарэсы прагрэсіўнай і рэвалюцыйнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнеўскай моладзі. Гэтая плынь не была кансалідаванай, яе ўплыў у сейме, урадзе і арміі быў нязначным. У змаганні з расійскім самадзяржаўем галоўнай сілай яны лічылі польскі народ. "Левіца" трывала падкрэслівала, што змаганне ідзе не супраць рускага народа, а накіравана супраць расійскага абсалютызму, які з'яўляецца ворагам і рускага народу. Быў вылучаны лозунг " За нашу і вашу свабоду ".

І правыя і левыя ніякім чынам не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў, якія на іх думку, павінны былі ўліцца ў склад незалежнай Польшчы, Узнаўленне шляхецкай феадальна-манархічнай Польшчы ў межах 1772 г. на ўсходзе было галоўнай. а для многіх кіраўнікоў і ўдзельнікаў - адзінай мэтай паўстання 1830-1831гг.

На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная і актыўная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г., якая праявілася ў вуснай агітацыі, распаўсюджанні пісьмовых адозваў, зборы сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча края, які прыгнечаны "маскалямі".

У Варшаве шляхта, якая збегла туды з заходніх губерняў Расіі аб'ядналася ў клуб " Злучаных братоў ", які звярнуўся да Сейму з заявай, што беларускі, літоўскі і ўкраінскі рэгіены далучаюцца да абавязкаў агульнай Айчыны і давяраюць свой лес народным прадстаўнікам польскай дзяржавы. Сейм прыняў гэтую заяву і прапанаваў уручыўшым яе прымаць удзел у сеймавых пасяджэннях.

25 студзеня 1831 года Варшаўскі ўрад звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі. Літвы і Ўкраіны, у якім адзначалася, што Сейм і Ўрад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшы. таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе.

За развіццем падзей уважліва сачылі ў Пецярбургу і прымалі экстраныя меры.

У снежні 1830 Заходняя Беларусь і Літва пераводзяцца на рэжым ваеннага становішча, узмацняюцца расійскія гарнізоны, татальным і больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. Найбольш падазроныя асобы этапіруюцца ў глыб Расіі. адбываецца чыстка мясцовай адміністрацыі (чыноўнікі палякі і апалячаныя (каталікі) замяняюцца рускімі.)

У снежні 1830 г. з'явіўся ўказ згодна з якім маенткі памешчыкаў, якія збеглі ў Царства Польскае, падлягалі секвестру.

У той жа час паўстанцамі на пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. У яго склад увайшлі губернскі маршал С. Шумскі, гісторык М. Балінскі, паэт А. Гарэцкі і інш..

У выніку к вясне 1831 г. на Беларусі і Літве склалася вельмі напружаная палітычная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы вайны вядуць к пагаршэнню і так дрэннага становішча большасці насельніцтва. Узбуджальна дзейнічалі чуткі аб поспехах польскай арміі (часам перабольшаныя). Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі і Літвы не было значных рускіх вайсковых сіл, якія рушылі далей на захад. Гэтыя абставіны садзейнічалі таму, што шляхта Віленшчыны і Міншчыны палічыла, што настаў зручны момант для паўстання.

Узброенае выступленне на Беларусі ахапіла ў першую чаргу Ашмянскі. Браслаўскі i Свенцянскі паветы Віленскай, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерняў. Агульнага кіраўніцтва не існавала, звычайна рух абмяжоўваўся тэрыторыяй павета У выпадку перамогі і авалодання цэнтрам павета (звычайна там знаходзіліся невялікія рускія інвалідныя каманды), шляхта абірала павятовы ўрад, кіраўніка ўзброеннымі сіламі, іншыя органы ўлады. На тэрыторыі пяці раней узгаданых паветаў Віленскай і Мінскай губерняў у паўстанні прыняло ўдзел каля 10 тыс. чалавек. Паўстанцкі рух на Беларусі меў пераважна рэйдавы характар. Паўстанцы ў зручны момант захоплівалі цэнтр павета, іншыя населеныя пункты. Пры набліжэнні царскіх войскаў інсургенты часам аказвалі жорсткае супраціўленне, у шэрагу выпадкаў пакідалі месцы дыслакацыі без супраціўлення і рэтыраваліся ў бяспечныя месцы.

Сяляне, у масе, не спачувалі паўстанню, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці, многія з іх аказаліся ўцягнутымі ў пастанцкі рух пад пагрозай карных санкцый. Пры зручным моманце частка іх кідае паўстанцкія атрады і накіроўваецца да хаты ці хаваецца ў лесе. дзе часам аб'ядноўваюцца і пачынаюць змагацца з памешчыкамі - прыгнятальнікамі, не робячы аніякай розніцы паміж рускімі і "сваімі" прыгоннікамі.

Расійскія ўлады прымаюць экстраныя і рашучыя захады, каб не дапусціць з'яднання шляхецкага руху з сялянскім, выкарыстоўваюць традыцыйны рэцэпт: "падзяляй і пануй".

3 красавіка 1831 з'явіўся ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з наступнай канфіскацыей іх маемасці. Сялянам абяцалася прабачэнне, калі яны дабраахвотна складуць зброю і вярнуцца дамоў. На Беларусь і Літву ўводзяцца дадатковыя вайсковыя кантынгенты. фарміруецца спецыяльная рэзервовая армія, прызначаная для падаўлення паўстання ў Віленскай і Мінскай губернях і засцярогі ад перакідвання руху на ўсход: на тэрыторыю Віцебшчыны і Магілеўшчыны. Значная роля ва ўціхамірванні належыць генерал-паліцмайстару і генерал--квартэрмастару рэзервовай арміі М.М. Мураўёву [4]. У выніку, у канцы мая паўстанцкі рух на Віленшчыне і Міншчыне быў падаўлены.

Адначасова разгараецца новы ачаг паўстання на Гродзеншчыне ў Белавежскай пушчы. На Гродзеншчыне рух супаў з прыходам на Беларусь з Польшчы экспедыцыйных атрадаў. да якіх далучаюцца мясцовыя жыхары. На чале польскіх паўстанцкіх атрадаў, што прыйшлі ў маі 1831 г. на Беларусь, стаялі генералы Д. Хлапоўскі і А. Гелгуд. Інсургенты (паўстанцы) ставілі мэтай захоп Вільні. 19 чэрвеня 1831 г. каля Вільні адбылося рашучае сражэнне. Рускія войскі без асаблівых цяжкасцей адбілі атакі паўстанцаў, а потым перашлі ў контрнаступленне. Паўстанцы адступаюць. сярод іх пачынаецца дэмаралізацыя і дэзерцірства. Толькі войскі ген. Г.Дэмбінскага здолелі адыйсці на тэрыторыю Польшчы, каб працягнуць змаганне за незалежнасць. На пачатку жніўня 1831 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена.

Неўзабаве расійская армія пад камандаваннем Івана Фёдаравіча Паскевіча авалодала Варшавай.

Такім чынам Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг. па свайму характару было шляхецкім. Яго галоўная мэта - рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Падаўленне Лістападаўсага паўстанне азначала кардянальныя змены ў палітыцы расійскага імперскага ўраду на Беларусі.

Змены ў палітыцы ўрада. Для распрацоўкі мерапрыемстваў па ўніфікацыі беларускіх губерній з унутрырасійскімі ў 1831 г. быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў на чале з графам Качубеем.

канфіскацыя маёнткаў. Усяго ў 5 заходніх губерніях і ў Беластоцкай вобласці было канфіскавана 217 маёнткаў, у якіх налічвалася 72,5 тыс. прыгонных.

разбор шляхтыАсаблівасці. Працэнт дваранскага саслоўя ў Расіі быў намнога ніжэй, чым у Беларусі. Расія не ведала такой сацыяльнай групы як дробная шляхта, якая часам набліжалася да становішча селяніна-аднадворца. Збяднелыя дваране ў Расіі гублялі свае прывілеі, пераходзілі на дзяржаўную ваенную або грамадзянскую службу. На Беларусі збяднелая шляхта фармальна не адрознівалася ад магнатаў і юрыдычна мела з імі аднолькавыя правы. Розніца ў прававым статусе дваранства ў Расіі і Беларусі была даволі значнай.

У былой Рэчы Паспалітай шляхта не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства дзяржаўнай уладзе. Традыцыя гэта ўзыходзіла яшчэ да эпохі "залатых вольнасцей дваранства".

У Расіі, дзе існавала неабмежаваная манархія, традыцыі палітычнага жыцця былі зусім іншыя. Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі яшчэ з канца ХVIII ст. вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Мясцовым дваранам прадастаўляліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, дазвовалялася права карыстання "мясцовымі законамі", калі яны не супярэчылі"расійскім". На тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў Статут Вялікага княства Літоўскага І588 г.

Хаця "разбор" шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., яго рэалізацыя праводзілася марудна, непаслядоўна, асабліва з прычыны ўскладненай юрыдычнай сістэмы доказаў дваранскага паходжання. 3 пачатку новага стагоддзя адным са шляхоў паслаблення пазіцый дробнага дваранства было змяненне заканадаўства ў сістэме выбарных судзебных органаў. Штуршком для змянення становішча па “разбору» шляхты з'явілася паўстанне 1830-1831 гг. Разбор праводзіўся не толькі з пункту погляду стварэння адзiнай эканамічнай i палітычнай прасторы, але i пашырэння фіскальнай практыкі ўрада, павелічэння колькасці плацельшчыкаў падаткаў і пастаўшчыкоў рэкрутаў.

перавод на агульнарасійскае заканадаўства. У 1831 г. скасаванне дзеяння ІІІ Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёускай губернях, у 1840 г. указ пашырыўся на Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерніі.

канфесійная палітыка Асноўным зместам канфесіянальнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было аднаўленне страчаных пазіцый праваслаўя. Аднак формы і метады дасягнення галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі. Нягледзячы на сваё пануючае становішча ў эпоху імператара Аляксандра І праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным стане. Веруючымі ў асноўным былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Дваранства, пераважна каталіцкае, мала клапацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Больш таго, пачасціліся выпадкі пераводу праваслаўных у каталіцызм, уз'яднанне уніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. 3 дазволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія місіі. Полацкая езуіцкая калегія загадам ад 12 студзеня 1812 г. была ўзведзена ў ранг акадэміі з правамі універсітэта. Толькі пасля вайны 1812 г., у ходзе якой выявілася супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з напалеонаўскай адміністрацыяй, езуіты былі выдвараны з Расіі (1820), а іх маёмасць канфіскавана. Тады ж была скасавана і Полацкая акадэмія.

Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. У студзені І837 г. кіраванне ўніяцкай царквой перайшло да св. Сінода. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака (І838 г.) - праціўніка ўз'яднання, старшынёй грэка-уніяцкай калегіі быў прызначаны епіскап Літоўскі Іосіф Сямашка, а Беларускую епархію ўзначаліў епiскап Васіль Лужынскі.

12 лютага 1839 года ў Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны "Саборны акт" аб уз'яднанні Уніяцкай Царквы з Праваслаўнай. 25 сакавіка "сінадальны ўчынак" зацвердзіў Мікалай I. Аднак у 1839 г. унія была ліквідавана не ўсюды. Уніяты засталіся ў Холмскай епархіі (сённяшняя Польшча). Уз'яднанне на гэтай тэрыторыі адбылося ў 1875 г.

Дэмакратычнае таварыства Франца Савіча. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. эпіцэнтрам нацыянальнай і сацыяльнай барацьбы 6 заходніх губерній Расійскай імперыі па-ранейшаму заставалася Вільня. Там пасля закрыцця ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта дзейнічалі створаныя на яго руінах медыка-хірургічная і рыма-каталіцкая акадэміі. У 1836 сярод студэнтаў медыка-хірургічнай акадэміі ўтвараецца " Дэмакратычнае таварыства ", лідэрам якога быў студэнт Франц Савіч. У чэрвенi 1838 г. улады выкрылі гэты студэнцкі гурток, яе кіраўнік і іншыя актыўныя члены былі сасланы на Каўказ, салдатамі ў дзеючую армію. Франц Савіч, аднак, не скарыўся, тройчы спрабуе ўцячы за межы імперыі, але захворвае халерай і памірае ў 1845 г.

Саюз свабодных братоў. У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя " Саюз свабодных братоў ". Вядомы яе суполкі ў Ашмянах, Вільне, Гродне, Лідзе і Мінску. Колькаць удзельнікаў дасягала 200 чалавек.

Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі і вайскоўцаў мінскага гарнізона. У Бараўлянах, каля Мінска, была наладжана вытворчасць зброі і патронаў.

Паўстанне 1863-1864 гг. Канец 50-ых – пачатак 60-ых гадоў ХІХ ст. вызначыўся новым уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якi ахапiў у тым ліку і беларускія землі. Яго кульмiнацыяй стала Студзенская паўстанне 1863-1864 гг.

Напярэдаднi ў патрыятычным асяродку аформiлiся два крылы, за якiмi замацавалiся назвы “ белыя ” i “ чырвоныя ”.

Белыя ” разлiчвалi дасягнуць асноўнай мэты – аднаўлення Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. з уключэннем у яе склад Беларусi, Лiтвы і Правябярэжнай Украiны – шляхам дыпламатычнага нацiску заходнееўрапейскiх краiн на расiйскi ўрад. Пытанне аб надзяленнi сялян зямлей у iх праграме адсутнiчала. Сярод “белых” на Беларусі вылучаюцца постаці Я. Гейштара, А. Аскеркі, В. Стажэнскага, А. Яленскага і інш.

У адрозненне ад “белых” “ чырвоныя ” iмкнулiся да ўздыму нацыянальна-вызваленчага паўстання. Яны ўяўлялі сабой стракаты ў сацыяльных i палiтычных адносiнах блок. Па метадах дасягнення мэты i праграмных разыходжаннях “чырвоныя” падзялялiся на памяркоўных (правых) i радыкальных (левых). Памяркоўныя вядучую ролю ў паўстанні адводзiлi шляхце і вырашэнню нацыянальнага пытання. Аграрную праблему яны прапаноўвалi вырашыць шляхам надзялення сялян зямлей праз канфiскацыю часткi зямлi ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй за кошт дзяржавы. Радыкальныя “чырвоныя” прызнавалi вядучую ролю сялян у паўстаннi i права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, лiтоўцаў, украiнцаў.

Падзел на “белых” i “чырвоных” iснаваў у тагачасным грамадска-палiтычным жыццi Беларусi i Лiтвы.

Для падрыхтоўкi i кiраўнiцтва паўстаннем “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылi ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК). Летам 1862 г. у Вiльнi быў арганiзаваны Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК), якi падрыхтаваў паўстанне ў Беларусi i Лiтве i фармальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзiлi Л. Звяждоўскі, Я. Козел-Паклеўскi, З. Чаховiч, К.Калiноўскi i iнш. У пачатку 60-х гадоў былi створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганiзацыi: гродзенская, мiнская, навагрудская i iнш.

“Левую” частку паўстанцаў у Беларусi ўзначальва ў Кастусь Калiноўскi (1838-1864). Пад час вучобы у Пецярбургскім універсітэце ён з’яўляўся актыўным членам тайнага гуртка Зыгмунта Серакоўскага. Разам з В. Урублеўскiм i Ф. Ражанскiм К. Калiноўскi ў 1862 -1863 гг. выдаваў на беларускай мове (лацінскім шрыфтам) газету “ Мужыцкая праўда ” (усяго выйшла 7 нумароў). Газета растлумачвала сялянам прыгоннiцкi характар адмены прыгоннага права, заклiкала iх не верыць цару i разам “з мужыкамi з-пад Варшавы.. і ўсёй Расii” са зброяй у руках iсцi здабываць “сапраўдную волю i зямлю”. Разам з тым газета заклiкала сялян вярнуцца ў грэка-каталiцкую (унiяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкiм царкоўным саборы ў лютым 1839 г.

З кастрычнiка 1862 г. К.Калiноўскi узначалiў ЛПК.

Паўстанне пачалося ў студзенi 1863 г. у Варшаве, раней вызначанага тэрмiна, што было нечаканасцю для рэвалюцыянераў Беларусi i Лiтвы. Паўстанне па сваіх задачах стала, перш за ўсё, нацыянальна-вызваленчым.

1 лютага 1863 г. ЛПК звярнуўся да насельнiцтва Беларусi i Лiтвы з заклiкам узняцца на ўзброеную барацьбу. У сваiм манiфесце ён прадублiраваў праграмныя дакументы польскага кiраўнiцтва. Усе жыхары абвяшчылiся вольнымi i раўнапраўнымi. Ва ўласнасць сялян бязвыплатна перадавалi зямельныя надзелы, якiмi яны карысталiся. З памешчыкамi за страту зямлi разлiчвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне надзялялiся 3 маргамi зямлi (2,1 га) пры умове, што яны прымуць удзел ва ўзброенай барацьбе. Рэкруцкая павiннасць замянялася 3-гадовай ўсеагульнай вайсковай павiннасцю, аднаўлялася ўнiяцкая царква. Аднак гэтыя меры паўстанцкага кiраўнiцтва не задаволiлi большасць сялянства.

Першыя паўстанцкiя атрады ў заходнiх паветах Беларусi з’явiлiся ў канцы студзеня 1863 г. з Царства Польскага. Некаторыя камандзiры, якiя iмкнулiся пашырыць паўстанне на ўсход, спрабавалi прайсцi праз Гродзенскую i Мiнскую губернiі. Самым буйным атрадам, якi паспяхова рухаўся на ўсход, было злучэнне Р. Рагiнскага.

Date: 2015-09-19; view: 822; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию