Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Бел у першае пасляваен 10-дзе
Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы. У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў. Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з'ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій. У 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г. У 1964 г. Першы сакратар ЦК Кампартыі М. Хрушчоў и стау кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л. Брэжнеў. пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай. Пяцігодка 1966 – 1970 гг. была настолькі паспяховай, што потым атрымала назву "залатой". У БССР аб'ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці ўзрос на 79%, сельскай гаспадаркі – на 45%. Хранічнай праблемай заставалася нізкая якасць тавараў, іх небагаты асартымент. У краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Аднак канцлагеры цяпер замяняліся на турмы і псіхіятрычныя шпіталі. У сферы адукацыі на працягу 1960 - 1970 гг. беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.
Date: 2015-07-23; view: 454; Нарушение авторских прав |