Арганізацыя ўспрымання вучнямі твораў мастацтва
Знешнія ўмовы ўспрымання:
· выбар мастацкіх твораў;
· якасць аўдыовізуальных сродкаў;
· стварэнне ў класе абставін, падобных да абставінаў канцэртнай залы ці тэатру.
Пры гэтым важнае значэнне мае разуменне вучнямі, што сапраўдныя зносіны з творам (арыгіналам) адбудуцца потым адзін на адзін з кнігай, у канцэртнай зале, музее, тэатры.
Арганізацыя працэса ўспрымання вучнямі твораў мастацтва ажыццяўляецца згодна з яго этапамі:
1. Падрыхтоўка да ўспрымання – уяўляе сабой стварэнне ўмоў для ўнутранай падрыхтаванасці вучняў да зносін з мастацтвам – устаноўкі на ўспрыманне. Вучні павінны мець жаданне (унутраную матывацыю) да зносін з дадзеным творам.
2. Непасрэднае ўспрыманне – пры гэтым вялікае значэнне мае першае ўражанне, атрыманае ад мастацкага твора, што можа вызначыць далейшы ход успрымання. Уключае:
а) пастаноўку задачы ўспрымання – заданне, праблемнае пытанне;
б) стварэнне ўмоў для ўважлівага ўспрымання – пры гэтым прыкладам для вучняў павінен стаць настаўнік;
в) аптымальны разлік часу на ўспрыманне – з улікам узроставых і асабістых якасцей вучняў.
3. Асмысленне ўспрымання – удакладненне першых уражанняў, карэкціроўка, пранікненне ў сутнасць мастацкага твора. Сродкам арганізацыі дзейнасці вучняў на гэтым этапе з’яўляецца мастацка-педагагічны аналіз.
Прынцыпы мастацка-педагагічнага аналізу вызначаюцца ў залежнасці ад законаў мастацкага ўспрымання.
1) Мастацка-педагагічны аналіз не павінен парушаць цэласнасць успрымання. Разгледжанне асобных частак, фрагментаў, дэталяў твора ажыццяўляецца ў цеснай сувязі з цэласным аналізам твора. Гэта павінна быць як мелодыя і пастаяннае аркестровае суправаджэнне, дзе кожны элемент твору “гучыць у суаднясенні з цэлым”.
2) Мастацка-педагагічны аналіз накіраваны на развіццё пазнаваўчых працэсаў і інтэлектуальных здольнасцяў вучняў:
ён прыцягвае да працы ўвесь псіхічны апарат вучняў: эмоцыі, пачуцці, уяўленне – дзеля таго, каб дапамагчы ім убачыць нябачнае і пачуць тое, чаго не чуваць;
садзейнічае фарміраванню свядомасці ўспрымання твора мастацтва, стымулюе асабістыя адносіны вучняў да таго, што ўбачылі, пачулі, прачыталі і г.д.
садзейнічае ўзнікненню ў вучняў узаемасувязей паміж мастацкім творам і ўжо вядомымі фактамі, уяўленнямі, пачуццямі, жыццём вучняў.
3) Мастацка-педагагічны аналіз абапіраецца на форму твора, якая разглядаецца не як набор тэхнічных сродкаў, а як форма, якая выяўляе мастацкі змест. Убачыць за формай змест – асноўная мэта аналізу, ажыццяўленню якой садзейнічае:
v аптымальны ход аналізу, які залежыць ад кампазіцыі ці сюжэта мастацкага твора;
v разгледжанне асобных фрагментаў твору ў розных супастаўленнях адзін з адным;
v абкружэнне твору падзеямі і фактамі, якія звязваюць яго з жыццём і напаўняюць асацыятыўнасцю – узгадванне пра гістарычныя падзеі, факты з жыцця аўтара ці яго сучаснікаў, параўнанне з іншымі мастацкімі творамі і г.д.
Date: 2015-06-11; view: 691; Нарушение авторских прав Понравилась страница? Лайкни для друзей: |
|
|