Арганізацыя мастацка-педагагічных зносін на занятках па культуры
На уроке ажыццяўляюць зносіны тры ўдзельнікі, і такім чынам, зносіны маюць трохбаковы характар.
1) Настаўнік – мастацтва. Настаўнік, калі рыхтуецца да ўрока, сам перажывае творы мастацтва, адчувае на сабе іх уздзеянне. Такім чынам, настаўнік стварае і праводзіць занятак, які заснаваны на яго асабістай пазіцыі, яго пункце гледжання, яго думках і пачуццях.
2) Настаўнік – вучні. Настаўнік з’яўляецца пасрэднікам паміж мастацтвам і вучнямі. Ён перадае вучням свае адносіны да твора мастацтва, узбуджае ў іх жаданне самастойна звярнуцца да твора, вызначыць сваю пазіцыю ў зносінах. Пры правядзенні ўрока настаўнік павінен прымаць да ўвагі ўзроставыя, псіхалагічныя і іншыя асаблівасці вучняў, паводле гэтага вызначаць канкрэтныя формы, прыёмы ўрока, з павагай і разуменнем адносіцца да думак і меркаванняў вучняў.
3) Мастацтва – вучні. Вучні пазнаюць духоўны свет твора мастацтва ў працэсе яго ўспрымання, уступаюць у духоўны кантакт з яго героямі і з яго стваральнікам. Мастацтва аказвае ўздзеянне на вучняў, узбуджае іх пачуцці і думкі, выклікае роздум над жыццём. У вучняў фарміруецца патрэбнасць да самастойнай эстэтычнай дзейнасці – да выяўлення сваіх уражанняў ад мастацтва, да яго абароны і папулярызацыі, да асабістай мастацкай творчасці, да сцвярджэння прыгажосці ў жыцці і г.д.
Прынцыпы арганізацыі мастацка-педагагічных зносін на ўроках АіСМК:
· прызнанне роўнасці ўсіх партнёраў зносін і унікальнасці кожнага;
· арганізацыі дзеяння – “падзеі” (па тэрміналогіі М.М.Бахціна) зносін, здольнай стварыць і актывізаваць дыялагічныя адносіны паміж трыма партнёрамі зносін. Такой падзеі, якая б аб’яднала ўсіх, выклікала жаданне мець зносіны, усхвалявала кожнага і накіравала б вучняў да фарміравання і выказвання сваіх меркаванняў і думак;
· актывізацыі суперажывання на ўроке. Гэты прынцып пераклікаецца з дыдактычнымі патрабаваннямі развіцця эстэтычнай дзейнасці, паколькі перажыванне знаходзіцца ў самой прыродзе каштоўнаснага пазнання свету. На уроке мастацтва суперажыванне вучнямі мастацкаму твору, яго аўтару ці герою з’яўляюцца амаль заўсёды самым важным момантам;
· увасабленне сваіх пазіцый кожнага партнёра зносін.
Date: 2015-06-11; view: 706; Нарушение авторских прав Понравилась страница? Лайкни для друзей: |
|
|