Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Методыка правядзення практычных заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры





Практыкум таксама з'яўляецца адной з асноўных групавых формаў арганізацыі вучэбнага працэсу і ўяўляе сабой самастойнае выкананне навучэнцамі пад кіраўніцтвам выкладчыка практычных і лабараторных прац. Ён праводзіцца, як правіла, пры завяршэнні вялікіх раздзелаў курса або ў канцы перыяду навучання.

Для правядзення практычнай працы рыхтуецца апісанне, якое ўтрымоўвае выразную фармулёўку яе мэты, пералік неабходнага абсталявання, крыніцы інфармацыі. Кіраўнік занятку таксама складае пісьмовае заданне, у якім выкладзеныя не толькі вучэбныя пытанні, але і спосабы самакантролю, неабходныя табліцы, чарцяжы, схемы. Пры падрыхтоўцы да правядзення практыкума па працоўным навучанні на кожны від працы складаецца інструктыўная карта.

Напярэдадні правядзенні практычных прац таксама можа праводзіцца кансультацыйны занятак.

Падчас выкананняў прац выкладчык назірае за правільнасцю выбару абсталявання, уменнем яго падрыхтаваць і выкарыстаць, у неабходных выпадках аказвае навучэнцам дапамогу, сочыць за захаваннем правіл тэхнікі бяспекі і рацыянальнай арганізацыяй вучэбна-пазнавальнай працы.

Уключаныя ў практыкум працы, як правіла, уяўляюць сабой даследаванні і накіраваныя на праверку пэўнасці вызначаных навуковых заканамернасцяў, палажэнняў і інш. У той жа час у апошнія гады яны праводзяцца і з мэтай фармавання першасных навыкаў і ўменняў ужывання атрыманых ведаў у меркаванай сферы прафесійнай дзейнасці – мастацтвазнаўчай, культуралагічнай, псіхалагічнай, і г.д.

Прыкладная структура практычнага занятку:

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Уступнае словы настаўніка. Калі неабходна, то клас падзяляецца на падгрупы.

ІІІ. Тлумачэнне заданняў і інструктаж настаўніка.

ІV. Выкананне заданняў (групавых або індывідуальных).

V. Абарона вынікаў працы кожнай падгрупай або навучэнцамі выбарачна.

VІ. Абмеркаванне вынікаў працы.

VІІ. Дамашнее заданне.

VІІІ. Вынік уроку.

Date: 2015-06-11; view: 803; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию