Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Катэхет раздае вучням карткі і прапаноўвае:





Катэхет раздае вучням карткі і прапаноўвае:

1. Прыдумайце псеўданім для свайго непрыяцеля і напішыце яго на картцы.

2. Напішыце прычыну, па якой вы лічыце гэтага чалавека сваім непрыяцелем.

 

Катэхет прапаноўвае вучням выбраць сабе пару — іншага вучня, якому яны хацелі б паказаць сваю картку і абмеркаваць яе змест. Просіць вучняў, каб яны пагаварылі пра сваіх непрыяцеляў і пры гэтым улічылі наступныя аспекты:

1. Ці з’яўляецца аб’ектыўнаю прычына, па якой вы залічваеце крыўдзіцеля ў непрыяцелі?

2. Пагаварыце пра тое, што вы адчуваеце, калі думаеце пра сваіх непрыяцеляў, а таксама пра тое, як мы абыходзімся з нашымі непрыяцелямі.

3. Дайце свайму напарніку параду: як можна вызваліцца ад нянавісці і як правільна адносіцца да ворагаў (як з непрыяцеля стаць сябрам).

Катэхет прапаноўвае вучням напісаць «Парады пра тое, як пазбавіцца ад нянавісці і стаць сябрам свайму ворагу» (у сшытку заданне № 3).

Гэтыя парады могуць быць быць сфармуляваныя па кроках:

1 крок:

2 крок:

Выкладзіце гэтую інфармацыю «У Кантакце».

Разважанне

— Ці не крывадушнічаеш ты перад Богам і людзьмі?

— Як ты адносішся да сваіх ворагаў?

— Ці адказваеш ты злом на зло?

— Ці благаслаўляеш ты тых, хто праклінае цябе?

— Ці робіш ты дабро тым, хто ненавідзіць цябе?

— Ці молішся ты за тых, хто крыўдзіць і ненавідзіць цябе?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

 

Пастанова

Катэхет прапануе вучням запісаць пастанову ў сшытак.

 

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам пра адносіны Езуса Хрыста да сваіх ворагаў.

— Пастарайся быць добразычлівым да сваіх ворагаў, кожны вечар чытай малітву аб памнажэнні любові.

Заключная малітва

 

Аб любові да Бога

 

Божа сусвету, ад Цябе паходзіць усялякая дасканаласць. Укарані ў сэрцах нашых любоў да Твайго святога імені і дай нам ласку ўзрастаць у пабожнасці; умацуй у нас усё добрае і клапатліва беражы ўмацаванае Табою.

Адары нас, Пане, пастаяннаю бояззю і любоўю да святога імені Твайго, бо Ты ніколі не адмаўляеш у апецы тым, каго ўмацоўваеш у сваёй любові.

Божа, Ты для тых, хто Цябе любіць, падрыхтаваў нябачныя даброты, таму ўлі ў нашыя сэрцы гарачую любоў да Цябе, каб мы, мілуючы Цябе ва ўсім і больш за ўсё, атрымалі абяцаную спадчыну, якая пераўзыходзіць усялякія жаданні.

Усемагутны вечны Божа, памнож у нас веру, надзею і любоў і дай нам палюбіць Твае запаведзі, каб мы маглі атрымаць абяцаную ўзнагароду і вечна праслаўляць Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 


 

Date: 2016-05-13; view: 501; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию