Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 16. Езус сустракаецца з фарысеяміДыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі пра сустрэчы Езуса з фарысеямі; дапамагчы вучням зразумець, што «фарысейская закваска» —крывадушнасць і сябелюбства, якія з’яўляюцца наступствам знешняй праведнасці, прывялі фарысееў да таго, што яны сталі ворагамі Езуса; дапамагчы вучням убачыць адносіны Езуса да сваіх ворагаў.
Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў імкненне да сапраўднай праведнасці — шанавання Бога ўсім сэрцам, а не толькі вуснамі; выхоўваць у вучнях добразычлівыя адносіны да ворагаў. Матэрыялы: Біблія: Мц 9, 34–35; Мц 22, 15; Мк 8, 11; Лк 5, 30; Мц 12, 14; Ян 7, 32; Мц 15, 8; Мц 23, 25–28. 33; Мц 5, 44–45; Лк 23, 33–34. Ілюстрацыі: 1) «Езус і фарысеі», надпіс да ілюстрацыі: «Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку» (Мц 23, 26); 2) «Езус на крыжы», надпісы да ілюстрацыі: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (Лк 23, 34); «А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас» (Мц 5, 44). Карткі для запісу Метады катэхезы: малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — чытанне тэксту па ролях. Ход занятку Малітва Ойча наш... Праверка хатняга задання Катэхет выпісвае словы на дошцы і прапаноўвае вучням выбраць правільныя адказы на пытанне: — Як дапамагчы бліжнім, якія завязлі ў грахах? Асудзіць Маліцца Запужаць Даць параду Праклінаць Помсціць Прабачаць Ненавідзець Наставіць Прасіць Ігнарваць Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 15). Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытаецца У старажытнасці помста лічылася святой. «Вока за вока, зуб за зуб» — так гаварылася ў Старым Запавеце. Цяпер уявім сабе, што сучасныя людзі жывуць паводле гэтага закону. Такі закон валадарыць у нашых дамах, у нашых школах, у нашай краіне... (Заданне ў сшытку № 1) — Як выглядаў бы свет? — Якія адносіны панавалі б паміж людзьмі? — Якая атмасфера панавала б у нашым свеце без прабачэння? Бог адказвае Сёння мы з вамі даведаемся пра непрыяцеляў Езуса, пра Яго вучэнне, якое датычылася ворагаў, і пра тое, як Езус сам адносіўся да сваіх ворагаў. Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі: 1) «Езус і фарысеі», надпіс да ілюстрацыі: «Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку» (Мц 23, 26); 2) «Езус на крыжы», надпісы да ілюстрацыі: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (Лк 23, 34); «А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас» (Мц 5, 44). Катэхет прапаноўвае вучням прачытаць па ролях тэкст, які складаецца з фрагментаў Евангелля.
Аўтар: А фарысеі казалі: Фарысеі: Князем злых духаў Ён выганяе злых духаў. Аўтар: І хадзіў Езус па ўсіх гарадах і паселішчах, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле Валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач. Тады Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на слове. І выйшлі фарысеі, і пачалі спрачацца з Ім, патрабуючы ад Яго знаку з неба, каб выпрабаваць Яго. Але Ён уздыхнуў у духу сваім і сказаў: Езус: Чаму гэтае пакаленне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: не будзе дадзена знаку пакаленню гэтаму. Аўтар: Пасля Ён пакінуў вучняў, зноў сеў у човен і адплыў на другі бок. І наракалі фарысеі і кніжнікі, кажучы вучням Ягоным: Фарысей: Чаму вы ясце і п’яце з мытнікамі і грэшнікамі? Езус: Не здаровым патрэбны лекар, а хворым. Я прыйшоў заклікаць да пакаяння не праведнікаў, а грэшнікаў. Аўтар: Фарысеі ж выйшлі і мелі нараду супраць Езуса, як бы загубіць Яго. Але Езус, даведаўшыся, адышоў адтуль. Фарысеі ж пачулі, як народ абураецца, і паслалі першасвятары і фарысеі слуг схапіць Яго. Езус: Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрца іхняе далёка ад Мяне. Гора, вам кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці! Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку. Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да пабеленых трунаў, якія звонку здаюцца прыгожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці! Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня. Вужы, пакаленне змяінае, як вы пазбегнеце прысуду да геены? А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Аўтар: І калі прыйшлі на месца, званае Чэрап, там укрыжавалі Яго і злачынцаў, аднаго з правага, другога з левага боку. А Езус сказаў: Езус: Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць. Аўтар: І, дзелячы вопратку Ягоную, кідалі лёсы.
Катэхет дзеліць вучняў на тры групы, раздае карткі з біблійнымі тэкстамі і прапаноўвае вучням самастойна папрацаваць з імі (заданне ў сшытку № 2).
І група Знайдзіце наступныя фрагменты з Евангелля: Мц 9, 34–35; Мц 22, 15; Мк 8, 11; Лк 5, 30; Мц 12, 14; Ян 7, 32. Пісьмова адкажыце на пытанні: — Як фарысеі адносіліся да Езуса? — Што яны хацелі ўчыніць з Езусам? — Як Езус адказваў на дзеянні фарысеяў?
ІІ група Знайдзіце наступныя фрагменты з Евангелля: Мц 15, 8; Мц 23, 25–28. 33. Пісьмова адкажыце на пытанні: — Што Езусу не падабалася ў адносінах фарысеяў да Бога? — Як Езус называў фарысеяў? Чаму? — Як ты разумееш слова «крывадушнасць»? — Ад чаго Езус Хрыстус хоча засцерагчы фарысеяў і кніжнікаў? — Да чаго крывадушнасць можа давесці чалавека? — Ад чаго хоча засцерагчы нас Езус?
ІІІ група: Знайдзіце наступныя фрагменты з Евангелля: Мц 5, 44–45; Лк 23, 33–34. Запоўніце табліцу:
Вучні працуюць у групах і затым дзеляцца сваімі адказамі.
Хоць фарысеі і апынуліся ў ліку ворагаў Езуса, аднак мы маем выразнае сведчанне бязмернай любові Божай. Паміраючы на крыжы, Езус маліўся: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць». Мы, хрысціяне, павінны вучыцца прабачаць сваім крыўдзіцелям, любіць ворагаў, рабіць дабро тым, хто ненавідзіць нас, благаслаўляць тых, хто праклінае нас, і маліцца за тых, хто зневажае нас, каб такім чынам стаць сынамі нашага Нябеснага Айца. «Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых». Таму што ў нянавісці няма ні будучыні, ні жыцця.
|