Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 14. Езус уваскрашае з мёртвых





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнымі гісторыямі пра тое, як Езус Хрыстус уваскрасіў сына ўдавы з Наіна, дачку Яіра і Лазара; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус — усемагутны Бог, што Ён можа ўваскрашаць з мёртвых.

 

Выхаваўчая мэта:

умацоўваць у вучнях веру ў тое, што Езус Хрыстус з’яўляецца Панам жыцця і смерці.

 

Матэрыялы:

Біблія: Ян 11, 17–45; Лк 7, 11–16; Лк 8, 41–56.

Ілюстрацыі:

1) «Уваскрашэнне Лазара», надпіс да ілюстрацыі: «Я — уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць» (Ян 11, 25);

2) «Уваскрашэнне дачкі Яіра», надпіс да ілюстрацыі: «Не бойся, толькі вер — і яна будзе ўратаваная» (Лк 8, 50);

3) «Уваскрашэнне сына ўдавы з Наіна», надпіс да ілюстрацыі: «Хлопча, кажу табе, устань!» (Лк 7, 14).

Фрагмент з фільма пра тое, як Езус уваскрашае.

Абраз «Уваскрасенне Хрыста».

Мелодыя для медытацыі.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — сачыненне-выказванне ад імя біблійнага персанажа.

Ход занятку

Малітва

Памолімся за людзей, у якіх памерлі блізкія і дарагія іх сэрцу людзі, каб яны ў Пану Богу атрымалі суцяшэнне.

Чытаецца «Малітва аб суцяшэнні».

Праверка хатняга задання

Катэхет задае вучням пытанні:

— Ад якіх прадметаў вы пазбавіліся?

— У якія гульні вы перасталі гуляць?

— Якія перадачы, фільмы і музыку вы перасталі глядзець і слухаць?

Пры паўтарэнні хатняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 13).

 

Чалавек пытаецца

Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 1):

— Якія пачуцці выклікае ў вас слова «смерць»?

— Якім чынам смерць увайшла ў жыццё чалавека?

— Хто з вас у апошні час страціў кагосьці блізкага?

— Што мы адчуваем, калі паміраюць блізкія і любімыя намі людзі?

Бог адказвае

Катэхет:

Мы ведаем пра тое, што смерці Пан Бог не ствараў. Смерць увайшла ў жыццё чалавека пасля грэхападзення. Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, як Езус адносіўся да смерці.

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі і надпісы:

1) «Уваскрашэнне Лазара», надпіс: «Я — уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць» (Ян 11, 25);

2) «Уваскрашэнне дачкі Яіра», надпіс: «Не бойся, толькі вер — і яна будзе ўратаваная» (Лк 8, 50);

3) «Уваскрашэнне сына ўдавы з Наіна», надпіс: «Хлопча, кажу табе, устань!» (Лк 7, 14).

 

Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс біблійных тэкстаў: Ян 11, 17–45; Лк 7, 11–16; Лк 8, 41–56.

Можна паказаць фрагмент з фільма пра тое, як Езус уваскрашае.

Катэхет дзеліць вучняў на тры групы, раздае ім карткі з біблійнымі тэкстамі: Ян 11, 17–45; Лука 7, 11–16; Лука 8, 41–56, і прапаноўвае вучням самастойна папрацаваць з імі (у сшытку заданне № 2).

 

І група

 

1. Уважліва прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Лукі(7, 11–16).

2. Падрабязна апішыце гэтую гісторыю ад імя ўдавы з Наіна. Для таго, каб гэта зрабіць, вы павінны ўявіць і адчуць гэта, як удава з Наіна. Напрыклад: «Я жыву ў Наіне. Нядаўна ў мяне памёр муж. Нам з сынам было вельмі цяжка...» (пажадана апісваць пачуцці, якія яна перажывала, і дзеянні, якія рабілі героі гэтага сюжэта... Што адчула ўдава, калі памёр яе сын, калі Езус падышоў да яе, калі яна ўбачыла ўваскрослага сына?)

Date: 2016-05-13; view: 686; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию