Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чалавек адказвае Богу. Для таго, каб прыняць слова Божае, нам неабходны высілак не толькі розуму, але волі і сэрца





Для таго, каб прыняць слова Божае, нам неабходны высілак не толькі розуму, але волі і сэрца. Слова Божае мы павінны захоўваць у сваім сэрцы, як Марыя. Каб яно прынесла багаты плён у нашым жыцці, мы павінны не толькі пачуць яго, але таксама зразумець, прыняць і жыць згодна з праўдай, якую яно нам адкрывае. І толькі тады ў нашым жыцці будзе сапраўдны плён.

Катэхет прапаноўвае вучням намаляваць карту свайго сэрца (заданне ў сшытку № 4):

— Колькі ўрадлівай зямлі ёсць у тваім сэрцы?

— Намалюй у сваім сэрцы ўчастак, на якім растуць церні.

— Намалюй камяністыя месцы ў сваім жыцці.

— Намалюй стаптаныя дарогі, на якія прыходзіць злы дух і крадзе зерне слова Божага, каб мы не паверылі і не збавіліся.

 

Вучні паказваюць сваю творчасць.

Разважанне

Катэхет задае вучням пытанні:

— Як ты прымаеш слова Божае на святой Імшы?

— Як часта ты індывідуальна чытаеш Святое Пісанне?

— Ці выконваеш ты ў сваім жыцці тое, пра што даведваешся на катэхезе?

— Што ты можаш зрабіць для таго, каб лепш разумець і выконваць слова Божае?

— Што ты можаш і хочаш зрабіць для Езуса Хрыста пасля сённяшняй сустрэчы з Ім?

Пастанова

Катэхет:

Пастанову запішыце ў сшытак.

Хатняе заданне

— Раскажы членам сваёй сям’і і сябрам значэнне прыпавесці пра сейбіта.

— На працягу гэтага тыдня знайдзі час на індывідуальнае чытанне Святога Пісання. Запішы ў сшытак словы, якія табе больш за ўсё запомніліся. Звярні ўвагу на тое, як уважліва ты слухаеш слова Божае на святой Імшы і як ты яго выконваеш у сваім жыцці (занатуй гэта ў рубрыку «Мае тэксты – мой скарб»)

Заключная малітва

 

Песня «Слова Тваё — светач для стоп маіх»

 

 

Рэфрэн: Слова Тваё —светач для стоп маіх,

Святло на сцежцы маёй (х2).

 

1. Як люблю я Твой закон, Пане,

Увесь дзень ён у думках маіх.

Як салодкі Твае словы, Пане,

Саладзей за мёд вуснам маім.

 

2. Як душа мая сумуе, Пане,

Па збаўленні Тваім.

Як сумуюць мае вочы, Пане,

Па слове Тваім.

 


Date: 2016-05-13; view: 554; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию