Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 9. Езус вучыць нас быць шчаслівымі





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з васьмю благаслаўленнямі Хрыста; дапамагчы вучням зразумець, што па-сапраўднаму шчаслівым чалавека робіць вера ў Пана Бога і наследаванне Яго вучэнню.

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне выконваць восем благаслаўленняў.

Матэрыялы:

Біблія: Мц 5, 1–12.

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць восем благаслаўленняў.

Надпісы: «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7); «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8); «Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі» (Мц 5, 9).

Метады катэхезы:

Малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагменту з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на аснове тэксту, творчая майстэрня — маляванне.

Ход занятку

Малітва

Акт веры…

Праверка хатняга задання

Вучні дзеляцца сваімі сачыненнямі пра Апосталаў.

Пры паўтарэнні дамашняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 8).

Катэхет уводзіць вучняў у новую тэму.

Чалавек пытаецца

У наш час выдаецца мноства кніг, аўтары якіх спрабуюць даць чытачам парады адносна таго, як стаць шчаслівым чалавекам.

Катэхет можа прывесці прыклады такіх кніг. Затым раскладвае ў класе фотаздымкі на тэму: «Што робіць чалавека па-сапраўднаму шчаслівым?». Сярод іх неабходна размясціць і здымкі, прысвечаныя васьмі благаслаўленням. Катэхет прапануе вучням выбраць фотакарткі, якія, на іх погляд, адлюстроўваюць сапраўднае шчасце. Вучні аргументуюць свае адказы.

Бог адказвае

Пан Бог стварыў нас для шчасця. Але якое ж яно, сапраўднае шчасце? Сёння мы з вамі паслухаем, што Езус гаворыць пра сапраўднае шчасце.

Катэхет вешае на дошку фотаздымкі, якія адлюстроўваюць восем благаслаўленняў, а таксама надпісы: «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць» (Мц 5, 7); «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8); «Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі» (Мц 5, 9).

Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс фрагменту Святога Евангелля паводле Мацвея (5, 1–12).

Пажадана паказаць урывак з фільма ці з мультфільма, у якім Езус Хрыстус абвяшчае восем благаслаўленняў (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет прапануе вучням, карыстаючыся біблійным тэкстам (Мц 5, 1–12), уставіць прапушчаны словы (у сшытку заданне № 1):

 

«Убачыўшы натоўп, Езусу зышоў на ________. А калі сеў, падышлі да Яго ________ Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: „Шчаслівыя ________ духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя ________, бо яны будуць суцешаны. Шчаслівыя ________, бо яны ________. Шчаслівыя ______________, бо яны будуць ______________. Шчаслівыя______________, бо яны ______________. Шчаслівыя ______________, бо яны ______________ ўбачаць. Шчаслівыя ______________, бо яны будуць названыя______________. Шчаслівыя, ______________ за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, ______________ і ўсяляк зласловіць ______________ за Мяне. ______________ і весяліцеся, бо вялікая ______________ вашая ў нябёсах. Бо так пераследавалі прарокаў, якія былі перад вамі».

 

гару Валадарства Нябеснае лагодныя вучні засмучаныя галодныя і прагнучыя міласэрныя міласэрнасць спазнаюць чыстыя сэрцам Бога ўзнагарода пераследаваць несправядліва Радуйцеся убогія атрымаюць у спадчыну зямлю будуць насычаны сынамі Божымі

 

 

 

 


Катэхет дзеліць вучняў на 8 параў (групаў) і на наступнае заданне адводзіць 10 хвілінаў (у сшытку заданне № 2).

 

І пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 3) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

ІІ пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 4) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

ІІІ пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 5) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

ІV пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 6) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

V пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 7) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

VІ пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 8) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

VIІ пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 9) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

VIIІ пара

Прачытайце фрагмент з Евангелля (Мц 5, 10) і знайдзіце ў падручніку інтэрпрэтацыю гэтага благаслаўлення. Намалюйце малюнак на гэтую тэму.

 

Вучні прадстаўляюць свае працы па наступнай схеме:

— Пра каго гаворыцца ў гэтым благаслаўленні?

— Пра што гаворыць Езус?

— Як гэтае благаслаўленне можна ўвасобіць у жыццё?

 

Date: 2016-05-13; view: 417; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию