Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 8. Езус выбірае Апосталаў





Дыдактычная мэта:

пазнаёміць вучняў з біблійнай гісторыяй пра тое, як Хрыстус выбраў Апосталаў; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус з’яўляецца ініцыятарам паклікання, Ён кліча тых, каго пажадае, а наша місія заключаецца ў тым, каб з даверам і вернасцю ісці за Хрыстом.

Выхаваўчая мэта:

фарміраваць у вучняў імкненне верна ісці за голасам свайго хрысціянскага паклікання.

Матэрыялы:

Біблія: Мк 1, 16–20; Мк 3, 13–19.

Ілюстрацыя: «Выбранне Апосталаў», надпісы да ілюстрацыі: «Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў» (Мк 3, 13); «Ідзіце за Мной» (Мк 1, 17).

Фрагмент з фільма пра выбранне Апосталаў.

Метады катэхезы:

малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагменту з фільма, дыялог, праца ў групах, пісьмовая праца на над пытаннямі, спеў.

Ход занятку

Малітва

Акт веры…

Праверка хатняга задання

Вучні дзеляцца сваімі адказамі на пытанне: «Як я сёння прымаў і выконваў волю Божую?».

Пры паўтарэнні дамашняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 7).

Чалавек пытаецца

Катэхет піша на дошцы выраз «Нашы настаўнікі» і прапануе вучням адказаць на пытанне (у сшытку заданне № 1):

— Нашы настаўнікі… Хто яны і чаму мы ад іх вучымся?

Вучні запісваюць свае адказы на дошцы. Катэхет падсумоўвае.

Бог адказвае

Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю «Выбранне Апосталаў», а таксама надпісы: «Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў» (Мк 3, 13); «Ідзіце за Мной» (Мк 1, 17).

Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, што ў Бібліі гаворыцца пра выбранне Апосталаў.

Катэхет дае вучням магчымасць праслухаць аўдыёзапіс двух фрагментаў з Бібліі: Мк 1, 16–20; Мк 3, 13–19.

Можна паказаць вучням фрагмент з фільма пра выбранне Апосталаў (звярніце ўвагу на тое, каб фрагмент дакладна адлюстроўваў біблійны сюжэт).

Катэхет дзеліць вучняў на групы і прапануе самастойна папрацаваць з біблійнымі тэкстамі (у сшытку заданне № 2):

 

І група.

Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Марка (1, 16–20) і адкажыце на пытанні:

1. Дзе Езус паклікаў першых Апосталаў?

2. Чым яны займаліся, калі Езус іх паклікаў?

3. Што Езус ім сказаў?

4. Што зрабілі Пётр і Андрэй?

5. Што зрабілі Якуб і Ян?

6. Як вы разумееце выраз: «Я зраблю вас рыбакамі людзей»?

 

ІІ група.

Прачытайце фрагмент са Святога Евангелля паводле Марка (3, 13–19) і адкажыце на пытанні:

1. Паводле якога прынцыпу Езус выбіраў Апосталаў?

2. Якую місію ўсклаў Езус на Апосталаў?

3. Як вы разумееце выраз: «І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць»?

4. Як вы разумееце выраз: «Каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў»?

5. Хто надзяліў Апосталаў уладай і моцай?

6. Пералічыце імёны Апосталаў.

 

Вучні дзеляцца сваімі адказамі. Катэхет падсумоўвае адказы вучняў, расказвае пра далейшы лёс Апосталаў (матэрыял у падручніку).

Катэхет прапануе вучням знайсці імёны Апосталаў (у сшытку заданне № 3):

 

Г Б А Р Т А Л А М Е Й
У Н Г Р Ф І Л І П Д Ш
М Е Я К У Б У Ц Ы Г Я
Т Г Ч Н Л Я Н Ф Ю Н К
Н Т А Д Э В У Ш В Е У
Г Н Й Н У Й Ч Т Ч Ю Б
М А Ц В Е Й А А Ў Д К
Х С Ы Т А О С М Э А Ь
Ц К П Ё Т Р Ю А Х Л Ж
Й Ц С Ы М О Н Ш Т Р Е
Ф Ы В М І А Н Д Р Э Й

Date: 2016-05-13; view: 421; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию