Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча БССР ў 1970 - першай палове 1980-х гг
Восьмая пяцігодка 1966-1970 гг., якая праходзіла на хвалі распачатай у 1965 г. спробы рэфармавання эканомікі, завяршылася паспяхова. Па асноўных паказчыках яна не мела роўных за ўсе папярэднія гады і невыпадкова яе часам вобразна называюць "залатой пяцігодкай". Але гэты перыяд атрымаў і другое вымярэнне: менавіта з сярэдзіны 60-х гг. пачаўся адлік так званай эпохі Брэжнева, эпохі ўзмацнення кансерватызму ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці савецкага грамадства, які паступова перарос у застой. Эканамічны патэнцыял Беларусі на пачатку 70-х гг. выглядаў прывабна. За грошы, якія былі атрыманы за продаж на Захад нафты, газу, мініральных угнаенняў была праведзена тэхнічная рэканструкцыя значнай колькасці прадпрыемстваў, уведзены ў строй новыя: дакладанага машынабудавання, металаапрацоўкі, радыётэхнікі і электронікі, хімічнай прамысловасці. У выніку да сярэдзіны 80-х гг. у рэспубліцы быў створаны буйны тэрытарыяльна-галіновы прамысловы комплекс, у якім налічвалася амаль 1500 прадпрыемстваў. Разам з тым на пачатку 70-х гг. пачалі больш выразна праяўляцца негатыўныя з'явы ў параўнанні з сусветнай эканомікай. У БССР, як і ва ўсім СССР, узрастала энергаёмістасць вытворчасці, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, больш відавочнай стала неэффектыўнасць эканамічнай мадэлі. Пагоня за павялічэннем аб'ёмаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі прыводзіла часам да непапраўных парушэнняў экалагічных сістэм з негатыўнымі наступствамі для насельніцтва, якія адчуваюцца і ў наш час. У гэты перыяд ажыццяўляліся буйныя праекты па спецыялізацыі, меліярацыі і хімізацыі. У 70-х гг. па вытворчасці мяса на душу насельніцтва Беларусь дагнала развітыя краіны Захаду і ЗША. Але значная частка кармоў паступала з іншых рэспублік, куды потым адпраўлялася мясная прадукцыя. Кожны комплекс даваў каласальную экалагічную нагрузку. Рэспубліка выконвала ролю адкормачнага і перапрацоўчага цэхаў, вялікая частка якаснай прадукцыі вывозілася, насельніцтва беларускіх гарадоў стаяла ў чэргах за мясапрадуктамі, затое адходы пакідаліся Беларусі. Хоць у параўнанні з расійскімі рэгіёнамі забеспячэнне выглядала нядрэнна. У другой палове 70-х насельніцтва Беларусі зноў сутыкнулася з абвастрэннем хранічнай хваробы савецкай эканомікі - дэфіцытам. Вытворчасць спажывецкіх тавараў ва ўмовах жорстка цэнтралізаванай планавай эканомікі хранічна адставала. У лік дэфіцытных тавараў уваходзілі новая зубная паста і туалетная папера. За 1971 - 1985 гг. грашовая маса павялічылыся больш чым у 3 разы, а таварная - толькі у 2 разы. У такіх умовах скарачаліся магчымасці насельніцтва задаволіць свае патрэбы законным шляхам і, як вынік, квітнелі блат, хабарніцтва, раслі чэргі, уводзілася цэнтралізаванае размеркаванне тавараў першай неабходнасці праз так званыя "сталы заказаў", стварэнне спіскаў ільготнікаў і г. д. Было б памылковым адказнасць за негатыўныя з'явы ў эканамічным і сацыяльным жыцці ўскладаць толькі на саюзныя органы і ведамствы. Многае залежала ад кіраўніцтва рэспублікі, асабліва ад першага сакратара ЦК КПБ. У 70-80-х гг. гэтую пасаду займалі П. Машэраў, Ц. Кісялёў, М. Слюнькоў, Я. Сакалоў. Гісторыя яшчэ не дала канчатковую ацэнку іх дзейнасці, але кожны з іх пакінуў пэўны след у рэспубліцы. Найбольшым аўтарытэтам сярод насельніцтва карыстаўся П. Машэраў, які ўзначальваў кампартыю Беларусі ў 1965-1980 гг. і нямала зрабіў як кіраўнік. Але ён, як і іншыя, мусіў працаваць па правілах сістэмы, якія вызначаліся не ў Мінску. Між тым, калі ў сферы эканомікі ў 60-х гг. ды і пазней яшчэ рабіліся пэўныя спробы рэформ, то, як ужо адзначалася, у грамадска-палітычным жыцці адбываўся паварот да кансерватызму. Адбывалася ціхая рэабілітацыя сталінізму, фактычна спынілі сваю дзейнасць камісіі па рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у друку ўсё часцей падаваўся станоўчы вобраз Сталіна. Замест пошуку шляхоў па мадэрнізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфераў, правячая КПСС замацоўвала сябе як стрыжань адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Паколькі правал заяўленай у 1961 г. пабудовы камунізму за 20 гадоў стаў відавочным, то 70-я гг. пачаліся прапагандай канцэпцыі так званага "развітога сацыялізму", у якой цэнтральнае месца заняў тэзіс аб павышэнні кіруючай ролі партыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Адпаведныя папраўкі былі ўнесены ў статут КПСС, а ў кастрычніку 1977 г. палажэнне аб кіруючай ролі партыі, як ядра палітычнай сістэмы, было ўключана ў новую Канстытуцыю СССР. Фармальна палітычная арганізацыя, КПСС па сутнасці, стала часткаю дзяржаўнага апарату, у руках якой была сканцэнтравана рэальная ўлада. Адпаведна на рэспубліканскім ўзроўні кампартыя Беларусі рэгламентавала жыццё беларускага грамадства, была мясцовай "кіруючай сілай". У сваёй дзейнасці КПБ кіравалася агульнасаюзнымі ўстаноўкамі, што не заўсёды адпавядала інтарэсам рэспублікі і беларускага народа. Найбольш яскрава гэта праявілася ў нацыянальна-культурнай сферы. У 1976 г. ХХV з'езд КПСС зрабіў тэарэтычную выснову, што ў Савецкім Саюзе склалася новая гістарычная супольнасць людзей - савецкі народ. Па сутнасці гэта была ўстаноўка на сціранне нацыянальных адметнасцей, што ў выніку павінна было прывесці да страты нацыянальнай самабытнасці і самасвядомасці беларускага і іншых народаў. На Беларусі гэта рабілася асабліва хутка: у 80-х гг. у беларускіх гарадах ужо не было ніводнай беларускай школы. Паколькі партыйныя камітэты былі той вышэйшай інстанцыяй, на якой у рэшце рэшт замыкалася кіраўніцтва раёнам, вобласцю, рэспублікай, то Саветы дэпутатаў працоўных, якія па Канстытуцыі складалі аснову народаўладдзя, фактычна былі пазбаўлены рэальнай улады. Ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы і пры адсутнасці альтэрнатыўных выбараў кандыдатуры будучых дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў праходзілі праз сіта кантролю з боку партыйных камітэтаў і канчаткова зацвярджаліся імі. Асобныя спробы павысіць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і эканомікай, надаць ім характар органаў сапраўднага народаўладдзя не давалі вынікаў. Такім чынам, партыйна-дзяржаўная эліта не знайшла рашучасці на глыбокія перамены ў эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сферах і пайшла па шляху ўмацавання аўтарытарна-бюракратычнага стылю кіравання, захавання неэффектыўнай эканамічнай сістэмы. Date: 2016-05-14; view: 1025; Нарушение авторских прав |