Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Палітыка перабудовы ў СССР і нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі
Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. А да таго ж савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі. Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны, паколькі менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў і прымхаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі. Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам. Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках шырокія колы інтэлігенцыі рэфарматарскія захады Гарбачова разумелі як адыход ад таталітарнага рэжыму, распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структуп), палітычнага і светапогляднага плюралізму. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Было для іх характэрна, гэта імкненне да дэмакратычных пераменаў. Рух за дэмакратыю станавіўся сінонімам перабудовы. Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным напрамкам сваёй дзейнасці абрала захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры: "Талака" і "Тутэйшыя" ў Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Магілёве, "Край" у Брэсце і інш. На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. на Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь. Пэўная палітызацыя грамадскіх клубаў і аб'яднанняў у значнай ступені была выклікана не толькі агульным кансерватызмам кіраўніцтва БССР, але і яго нежаданнем улічваць рэальны стан беларускай мовы, у якім яна апынулася за папярэднія гады. Яшчэ ў снежні 1986 г. 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова ліст, у якім звярталася ўвага на неабходнасць развіцця беларускай мовы і адраджэння беларускай культуры. У адказ кіраўніцтва рэспублікі заявіла, што праблема надуманая і не вартая ўвагі. А між іншым, па перапісу 1979 г. каля 60% беларусаў прызнавалі сваёй роднай мовай беларускую і ў якасці другой роднай мовы называлі рускую. У выніку беларускамоўнае пытанне стала набываць палітычную афарбоўку і напрыканцы 1980-х гг. заняло важнае месца ў дзейнасці шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, якія паступова сталі афармляцца ў апазіцыю КПСС-КПБ. Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэньне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай. Амаль адначасова з афармленнем БНФ узнікалі іншыя групоўкі, камітэты, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвені 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У аснову дзейнасці ТБМ была пакладзена тлумачальна-асветніцкая і адукацыйная праца. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару. 26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", паводле якога беларуская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай (за рускай мовай пакідаўся статус мовы міжнацыянальных зносін), а 27 ліпеня 1990 г. - закон "Аб культуры ў Беларускай ССР". Абуджэнне нацыянальнай свядомасці грамадзян і асабліва прыняцце закона аб мовах у БССР актывізавалі на пачатку 90-х гг. як прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння, так і яго праціўнікаў. І хаця нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі не набыў такога размаху як у суседніх рэспубліках, сувязь паміж палітыка-прававымі зменамі дэмакратычнага характару і беларускім адраджэннем станавілася ўсё больш відавочнай. Date: 2016-05-14; view: 794; Нарушение авторских прав |