Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі
Рыжскі дагавор 1921 г. і канстытуцыя Польшчы 1921 г. гарантавалі нацыянальным меншасцям права на маёмасць і ахову яе з боку дзяржавы, свабоду веравызнання, права навучання на роднай мове, ужыванне яе ў грамадскіх і дзяржаўных установах, права сходаў, стварэнне таварыстваў і арганізацый і г. д. На практыцы гэтыя правы пастаянна парушаліся, праводзіўся мэтанакіраваны курс на паланізацыю беларускага насельніцтва. Да польскай акупацыі ў 1919 г. у Западнай Беларусі функцыянавалі 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі ў Барунах і Свіслачы, 5 агульнаадукацыйных гімназій: у Вільні, Радашковічах, Навагрудку, Клецку і Нясвіжы. Да 1924 г. засталося ўжо толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі. Школьная рэформа ў Польшчы пачатку 1930-х гадоў паспрыяла поўнаму заняпаду беларускіх школ. Шматступеньчатасць, высокая плата за навучанне і іншыя новаўвядзенні абмяжоўвалі доступ дзяцей большасці беларускага насельніцтва ў сярэднія школы і ВНУ. У 1938/39 навучальным годзе не засталося ніводнай беларускай школы. Польскіх школ таксама было недастаткова. У выніку на верасень 1939 г. амаль 130 тыс. дзяцей школьнага ўзросту засталіся па-за межамі адукацыі. Колькасць беларускіх газет і часопісаў скарачалася. Калі у 1927 г. легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1939 г. - 8. Зачыняліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю. Служачыя і рабочыя беларускай, украінскай, літоўскай і яўрэйскай нацыянальнасцей на чыгунцы, камунальных прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах замяняліся палякамі, якія прысылаліся найчасцей з цэнтральных раёнаў Польшчы. Адной з праяў нацыянальнага ўціску была рэлігійная нецярпімасць польскага ўрада да праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі. З пяцісот існаваўшых у краі праваслаўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі пераўтвораны ў касцёлы. Каталіцкае польскае духавенства стала дзейсным сродкам паланізацыі насельніцтва. Сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці вызначалі характар і мэты нацыянальна-вызваленчага руху. Актыўнымі сіламі яго былі дэмакратычная інтэлігенцыя, частка рабочага класа і сялянства. Сярод яго ўдзельнікаў было нямала тых, асабліва з бежанцаў, хто прымаў удзел у рэвалюцыях 1917 г., а потым у грамадзянскай вайне і вярнуўся ў Заходнюю Беларусь пасля падпісання Рыжскага дагавора. Пры падтрымцы СССР і Літвы (Літва не магла дараваць Польшчы анексію Віленскага края) у першай палове 1920-х гадоў нацыянальна-вызваленчы рух набыў пераважна ўзброеную партызанскую форму барацьбы. Ужо з лета 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя і партызанскія арганізацыі. На Беласточчыне і Гродзеншчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Яе лідэры заявілі аб непрызнанні Рыжскага дагавора. ЦК БПС-Р у красавіку 1921 г. прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы ўсенароднага ўзброенага паўстання на тэрыторыі Заходняй Беларусі і летам 1921 г. стварыў Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт. На Палессі, Навагрудчыне і Віленшчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам камуністаў. Грошы, зброю і літаратуру дастаўлялі нелегальна з Мінска, з фондаў КПБ(б). Найбольш вядомымі кіраўнікамі партызанскай барацьбы былі К. Арлоўскі. С. Ваўпшасаў, В. Корж, А. Рабцэвіч і інш. Асноўнымі аб'ектамі нападаў партызан былі памешчыцкія маёнткі, сядзібы асаднікаў і паліцэйскія ўчасткі, як узброеная апора польскіх уладаў на заходнебеларускіх землях. Паводле афіцыйных звестак урадавых колаў у 1922 г. зроблена 878, у 1923 г. - 503 партызанскія напады. Каб зламаць партызанскі рух, польскія ўлады ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. З дапамогай засланых агентаў польская дэфензіва ў пачатку 1922 г. раскрыла эсэраўскія паўстанцкія структуры і правяла масавыя арышты ўдзельнікаў. Дзесяткі партызан былі расстраляны па прыгаворах ваенна-палявых судоў. Па загаду з Масквы восенню 1925 г. партызанскі рух быў спынены. Якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху быў звязаны з выбарамі ў кастрычніку 1922 г. у польскі сейм. Блок нацыянальных меншасцей сабраў у Заходняй Беларусі 286 тыс. галасоў. 11 абраных дэпутатаў утварылі разам сеймавую фракцыю - Беларускі пасольскі клуб (БПК), дзейнасць якога была накіравана ў першую чаргу на адстойванне нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа. У кастрычніку 1923 г. на канферэнцыі Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага акруговых камітэтаў Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП) была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна ўвайшла ў склад Кампартыі Польшчы на правах тэрытарыяльна-аўтаномнай арганізацыі, сваёй праграмы і статута не мела. КПЗБ атрымлівала фінансавую і арганізацыйную дапамогу Савецкай Беларусі, аб гэтым сведчыць дзейнасць Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, функцыянаванне падпольнай школы ў Мінску па падрыхтоўцы кадраў для нелегальнай работы ў Заходняй Беларусі. Галоўным палітычным апанентам КПЗБ у асяродку нацыянальна-дэмакратычных сіл была Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), створаная ў маі 1917 г. З сярэдзіны 1920-х гг. яна стала найбольш уплывовай сярод беларускіх дэмакратычных партый. Яе ідэолагі і арганізатары Ф. Абрантовіч, Ад. Станкевіч, В. Гадлеўскі і іншыя адмаўлялі і капіталізм, і сацыялізм, прапагандавалі тэорыю самабытнасці развіцця беларускай нацыі, прынцып самавызначэння народаў, патрабавалі дэмакратычных свабод, права беларускага народа на самастойнасць, а таксама выступалі супраць аддзялення касцёла, як і царквы, ад дзяржавы. Значным поспехам у згуртаванні левых сіл нацыянальна-вызваленчага руху ў краі з'явілася стварэнне летам 1925 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), арганізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару. Праграма БСРГ уключала патрабаванні поўнай свабоды сходаў і дзейнасці палітычных арганізацый, права свабоднага выбрання органаў самакіравання, перадачы памешчыцкіх і царкоўных зямель сялянам без выкупу, скасаванне асадніцтва, 8-гадзіннага рабочага дня, аплатнага водпуску і інш. Занепакоеныя ростам папулярнасці БСРГ сярод насельніцтва, польскія ўлады ў студзені 1927 г. арыштавалі кіраўнікоў Грамады Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, а таксама больш як 400 яе актывістаў. БСРГ была забаронена, сялян гвалтам прымушалі здаваць членскія білеты. Узмацніліся рэпрэсіі супраць іншых беларускіх кааператыўных і культурна-асветных арганізацый. У той жа час на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху адмоўна паўплывала імкненне камуністаў фарсіраваць рэвалюцыйны працэс. ЦК КПЗБ у кастрычніку 1932 г. вызначыў у якасці асноўнай тактычнай лініі "папулярызацыю лозунга пра ўсеагульную забастоўку, прапаганду ўзброенага паўстання". Такая тактычная лінія выцякала з курса Камінтэрна на сусветную пралетарскую рэвалюцыю. У адпаведнасці з пагадненнем, заключаным паміж Польшчай і СССР па абмене палітзняволенымі, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і іншыя кіраўнікі БСРГ у 1932 г. прыехалі ў БССР, дзе ў хуткім часе былі абвінавачаны ў "контррэвалюцыйнай змове і антысавецкай дзейнасці" і рэпрэсіраваны. Аднекуль з'явілася версія аб "засмечанасці" КПЗБ і КРПП, "агентамі польскай дэфензівы", у 1939 г. рашэннем Камінтэрна гэтыя партыі былі распушчаны.
Date: 2016-05-14; view: 755; Нарушение авторских прав |