Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця і ўсталяванне таталітарнага рэжыму
Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё СССР прыняло пад канец 20-х гадоў і асабліва ў пачатку 30-х гадоў выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы, якія ў рэшце рэшт прывялі да ўсталявання таталітарнага рэжыму. Гэта быў даволі супярэчны час, калі спалучаліся працоўны энтузіязм народа і яго страх перад уладай і беззаконнем, узмоцненым рэпрэсіямі. Першая прычына, што прывяла да ўсталявання таталітарнай сістэмы, каранілася ў прынцыповых палажэннях марксізму: ідэі дыктатуры пралетарыяту, разуменні сацыялізму як абагульненне ўсіх сродкаў вытворчасці, стварэнні моцнай улады, пры якой усялякае разважанне наконт дэмакратыі разглядалася як хітрыкі буржуазіі. Другая прычына звязана з трагізмам Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая ўскалыхнула значную масу маргінальных нізоў. Спроба пабудаваць новае грамадства на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і калектывізму пераўтварылася ў фарміраванне дыктатуры партыйна-дзяржаўнай структуры, аснову якой складалі выхадцы з тых жа самых нізоў. Да таго ж узровень пісьменнасці, агульнай культуры ўвогуле членаў кіруючай партыі доўгі час заставаўся нізкім. Напрыклад, на 1 студзеня 1938 г. у СССР камуністаў з вышэйшай адукацыяй было толькі 4,5%, з сярэдняй - 8,6%, з пачатковай - 49,0%, без адукацыі - 22,9%. Трэцяя прычына заключаецца ва ўнутрыпартыйнай барацьбе, што вялася ў 20-я гады паміж рознымі групоўкамі. У першую чаргу трэба адзначыць саперніцтва Сталіна і Троцкага. У адрозненне ад Сталіна Троцкі не хаваў свае аўтарытарныя падыходы да сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, як і асабістыя дыктатарскія памкненні. Самым надзейным сродкам спыніць Троцкага ў той час з'яўлялася падтрымка Сталіна, што і было зроблена большасцю партыйных дзеячаў у 20-я гады. Але гэта ўзмацніла пазіцыі Сталіна, садзейнічала стварэнню глебы для ўзвышэння яго асобы. Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы ў 30-я гады ўжо толькі стваралі бачнасць улады працоўных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм думак. Гэта датычылася дзейнасці не толькі Саветаў, але і прафсаюзаў, камсамола, якія канчаткова страцілі нават мізэрныя рэшткі самастойнасці. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца "сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту", у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. З прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. была праведзена больш жорсткая цэнтралізацыя дзяржаўнага апарату, абмяжоўваліся правы саюзных рэспублік. У лютым 1937 г. была прынята новая Канстытуцыя БССР. Яна была падрыхтавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР і паўтарала ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У ёй пацвярджалася ўсеўладзе камуністычных партыйных кіруючых органаў. На першы погляд, карэнныя змены былі ўнесены ў выбарчую сістэму. Абвяшчалася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных - Вярхоўны Савет БССР, акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Але права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоўвалася толькі за камуністычнымі партыйнымі арганізацыямі. Па кожнай выбарчай акрузе вылучаўся толькі адзін кандыдат. Таму гэтыя новаўвядзенні па сутнасці нічога не мянялі і праводзіліся з мэтаю прапаганды, што нібыта пашырыліся дэмакратычныя правы народа ў перыяд пабудовы асноў сацыялізму. У Канстытуцыі абвяшчалася свабода слова, свабода друку, свабода сходаў і мітынгаў, свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо ў той жа час разгарнуліся масавыя рэпрэсіі, калі людзей знішчалі без усялякай віны з іх боку. Яшчэ ў 1927 г., асобаму дзяржаўнаму палітычнаму ўпраўленню (пазне Наркамату ўнутраных спраў) давалася права разглядаць у пазасудовым парадку, аж да прымяненння вышэйшай меры пакарання, справы аб дыверсіях, падпалах, псаванні машынных установак як са злым намерам, так і без яго. Рэпрэсіі праводзілі падраздзяленні НКВД: Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, а таксама Асобая нарада пры НКУС і падпарадкаваныя ёй "тройкі" на месцах. У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах стваралася разгалінаваная сістэма "троек", падначаленых Асобай нарадзе пры НКУС СССР. У іх склад уваходзілі начальнікі ўпраўленняў НКУС, сакратары партыйных камітэтаў і пракуроры. Састаў "троек", як правіла, зацвярджаўся на бюро партыйнага органа. Шквал рэпрэсій у Беларусі прайшоў па віне Цэнтра і яго прадстаўнікоў, загадчыкаў аддзелаў ЦК УКП(б) Г. Малянкова і Я. Якаўлева, якія гаспадарылі тут летам 1937 г. Першы ў садружнасці з кіраўніком НКУС Яжовым вылучыў версію пра існаванне на Беларусі "разгалінаванай сеткі антысавецкага падполля, "другі выкрыў" перагібы ў ходзе калектывізацыі". Вымысел даходзіў да абсурду. Былому першаму сакратару ЦК КПБ(б) М. Гікалу прыпісвалі арганізацыю ў Мінску тэрарыстычных груп для замаху на жыццё Варашылава. Дайшла чарга і да "выкрыцця" старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, які, не вытрымаў хлусні, зняваг і абраз, скончыў жыццё самагубствам. Усяго ў 20-50-х гг. у Беларусі было неабгрунтавана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек. За самавольства Сталіна і яго акружэння наш народ заплаціў вялікую цану. Date: 2016-05-14; view: 538; Нарушение авторских прав |