Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў БССР
З усталяваннем Савецкай улады на Беларусі распачаўся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі, т. зв. сацыялістычнай культуры, якая проціпастаўлялася дарэвалюцыйнай, "буржуазна-памешчыцкай". Станоўчымі фактарамі, што садзейнічалі духоўнаму ўздыму, з'яўляліся ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. З другога боку, негатыўны адбітак на культурнае жыццё Беларусі аказаў таталітарны палітычны рэжым і распачатая ў 30-я гады барацьба з нацыянал-дэмакратызмам. Галоўнай задачай развіцця нацыянальнай культуры ў 20-я гг. стала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. У 1920 г., на момант заканчэння грамадзянскай вайны, у БССР на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных. У тым жа годзе пры Наркамаце асветы БССР была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая мела свае аддзяленні ў акругах і валасцях. Ужо ў 1921 г. у Беларусі працавала 1088 школ і лікпунктаў з агульным ахопам 39225 чалавек. Была прынята 10-гадовая праграма навучання непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Ліквідацыя непісьменнасці патрабавала арганізацыі новай сістэмы народнай адукацыі. Ужо ў лістападзе - пачатку снежня 1917 г. на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў ствараюцца аддзелы народнай адукацыі, а 27 снежня - Камісарыят асветы Заходняй вобласці і фронту. Новыя органы асветы павінны былі даць насельніцтву адукацыю на роднай мове, аддзяліць школу ад царквы, увесці бясплатную адукацыю для дзяцей да 17 гадоў. Стваралася цэльная сістэма адукацыі. Пачатковай ступенню лічыўся дзіцячы сад (5-7 гадоў), затым ішла школа І-й ступені (8-12 гадоў), ІІ-й ступені (13-16 гадоў) і універсітэт. Навучанне ў школах з'яўлялася бясплатным, сумесным для хлопчыкаў і дзяўчынак. Настаўнікі штогод перавыбіраліся, а экзамены і хатнія заданні былі поўнасцю адменены. Цікава, што ў школе І-й ступені адсутнічала прадметная сістэма навучання. У аснову выхавання і навучання была пакладзена распрацоўка комплексных тэм. Напрыклад, "Знаёмства са школай", "Кастрычніцкая рэвалюцыя", "Пачатак веснавых работ" і г. д. Кожную тэму неабходна было разглядаць у трох аспектах - прырода, праца, грамадства. Такая сістэма апраўдвала сябе толькі ў лепшых, паказальных, школах. А іх было няшмат. Уніфікацыя сістэмы адукацыі на ўсёй тэрыторыі СССР адбылася ў 1934 г. Быў устаноўлены агульны тып школ: пачатковая (1-4 классы), няпоўная сярэдняя (1-7 классы), сярэдняя (1-10 классы). Групы сталі называцца класамі, з'явіліся інстытут класных кіраўнікоў, дырэктары, пяцібальная сістэма, школьная форма. Усяго ў БССР у 1937 г. працавала 7132 агульнаадукацыйныя школы, у якіх вучылася больш за 1 млн. чалавек. Да сур'ёзных недахопаў школьнай адукацыі можна аднесці нізкую паспяховасць у асобных школах, перагружанасць класаў (у сярэднім на адзін прыходзілася 42,6 чалавек), недахоп падручнікаў, нізкі ўзровень настаўніцкіх кадраў. У прыватнасці, у 1939/40 навучальным годзе без уліку заходніх абласцей працавала 40 тыс. настаўнікаў. З іх 10% мелі вышэйшую адукацыю. Нават камісар асветы БССР Еўдакія Уралава скончыла толькі пачатковую школу. У 1919 г. адбылося адкрыццё першай вышэйшай навучальнай установы (ВНУ) у БССР - Горацкага сельскагаспадарчага інстытута - з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. ЦВК БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ў рэспубліцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які быў урачыста адкрыты 30 кастрычніка 1921 г. У першы год існавання універсітэта на яго факультэтах вучылася і працавала 1250 студэнтаў, 14 прафесараў, 59 выкладчыкаў і асістэнтаў. Рэктарам быў прызначаны вядомы вучоны, гісторык У. Пічэта. У пачатку 20-х гг. былі арганізаваны політэхнічны інстытут, інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, Віцебскі ветэрынарны інстытут і інш. Таксама дзейнічала шырокая сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У 1927/28 навучальным годзе налічвалася 30 тэхнікумаў з 5,3 тыс. навучэнцаў. У пачатку 20-х гадоў студэнтамі ў большай частцы былі мяшчанскія і купецкія дзеці. Але ўжо з 1929 па 1934 гг. праводзіліся спецнаборы з рабочага і сялянскага асяродка. Для іх падрыхтоўкі да навучання стваралі рабфакі (рабочыя факультэты). Вострая патрэба ў спецыялістах выклікала брыгадна-лабараторны метад падрыхтоўкі кадраў, пры якім не ўлічвалася паспяховасць, адсутнічалі дыпломныя работы, а выкладчыку адводзілася роля кансультанта. Таксама была пашырана практыка датэрміновых выпускаў, што зніжала якасць ведаў. У цэлым сістэма адукацыі зрабіла вялікі крок наперад, Усходняя Беларусь за даваеннае дваццацігоддзе дасягнула сярэднееўрапейскага ўзроўню. Беларуская савецкая навука пачала фарміравацца на аснове Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), які быў арганізаваны ў студзені 1922 г. Перад ім стаяла задача вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі Беларусі. У кастрычніку 1928 г. адбылася рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (БАН). Адкрыццё БАН было прымеркавана да дзесяцігоддзя ўтварэння рэспублікі - на 1 студзеня 1929 г. Першымі акадэмікамі сталі вядомыя беларускія вучоныя: глебазнавец Я. Афанасьеў, філосаф С. Вальфсон, гісторык В. Ластоўскі, народныя паэты І. Луцэвіч (Я. Купала) і К. Міцкевіч (Я. Колас), мовавед С. Некрашэвіч, гісторык У. Пічэта і інш. Таксама былі запрошаны расійскія і ўкраінскія навукоўцы. Першым прэзідэнтам БАН быў выбраны акадэмік У. Ігнатоўскі. У 1931 г. БАН перайшла да сістэмы інстытутаў, колькасць якіх складала 14. Супрацоўнікі акадэміі праводзілі геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі Беларусі, даследаванні ў галіне фізікі металаў, вывучалі асноўныя праблемы матэматыкі, распрацоўвалі тэхналогію прамысловай вытворчасці каніфолі і шкіпідару і інш. Развівалася беларуская археалогія, этнаграфія, айчынная гісторыя. Поўнасцю рэалізаваць уласны патэнцыял вучоныя Акадэміі навук не маглі па прычыне масавых рэпрэсій. У 1930 г. былі арыштаваны 33 чалавекі, у 1937 г. - 45. Адсутнасць работнікаў прывяла да закрыцця ў 1938 г. Інстытута філасофіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічнага інстытута. Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гг. сведчыць аб яе цеснай сувязі з жыццём народа, з грамадскімі пераменамі. Якуб Колас у паэме "Новая зямля" прадставіў цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўных памкненнях. У рамане К. Крапівы "Мядзведзічы", аповесці С. Баранавых "Межы", нарысе М. Зарэцкага "Падарожжа на новую зямлю" і іншых творах адлюстравана жыццё, праца і мары простага чалавека-працаўніка. На ніве беларусізацыі плённа працавалі З. Жылуновіч (Цішка Гартны), які пакінуў нам першы беларускі раман "Сокі цаліны" з каларытнымі вобразамі сялян-местачкоўцаў; М. Гарэцкі - аўтар "Гісторыі беларускай літаратуры. ІХ ст. - 1905 г."; Е. Міровіч (Дунаеў) - аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" і інш. У 20-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшла плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў - У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. Яны прынеслі з сабой энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйную рамантыку. Падзеі 30-х гг. негатыўна адбіліся на развіцці беларускай літаратуры. У 1932 г. выйшла пастанова ЦК ВКП(б) "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый". Перад пісьменнікамі і паэтамі краіны была пастаўлена задача паслядоўнага правядзення ў творчай дзейнасці прынцыпу сацыялістычнага рэалізму. Лагічным вынікам з'явілася ідэалагізацыя рэвалюцыйных падзей і грамадскіх адносін, а савецкі чалавек стаў уяўляцца творцам новага жыцця. Барацьба з "нацдэмаўшчынай" закранула і літаратараў Беларусі. У лагерах і турмах загінула больш за 50 пісьменнікаў і паэтаў, у прыватнасці, М. Гарэцкі, У. Галубок, А. Дудар, М. Чарот і інш. Прыгожае пісьменства ставілася на службу таталітарнай сістэме. Date: 2016-05-14; view: 884; Нарушение авторских прав |