Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг
Змена феадальна-карпаратыўнага ладу буржуазна-ліберальнымі парадкамі ў заходнееўрапейскіх краінах, якія першымі ўступілі на капіталістычны шлях развіцця (Нідэрланды, Англія, Францыя) адбылася, як вядома, праз Рэфармацыю і буржуазныя рэвалюцыі. Пры ўсіх непазбежных для такога роду канфліктах, выдатках і ахвярах, яны забяспечвалі радыкальны злом старой сістэмы сацыяльных адносін і хуткі пераход грамадства ў новую якасць. Але пазней выявіўся і іншы шлях - ён больш характэрны для ўсходнееўрапейскіх краін - шлях буржуазных рэформ, з яго паступовым пераўтварэннем грамадства ў капіталістычным напрамку, пры непазбежным захоўванні на доўгі час перажыткаў феадальнага мінулага. У цэнтры гэтых пераўтварэнняў стаяла пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці і стварэнні з іх класа свабодных вытворцаў. Стан сялянскага пытання ў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII ст. даваў надзею на свабоду сялян у недалёкай будучыні. Іх лёс непакоіў перадавую грамадскую думку, стаў прадметам абмеркавання на Чатырохгадовым сойме, што вылілася ў прыняцце адпаведнага пункта ў Канстытуцыі 3 мая, сялянскаму пытанню быў прысвечаны Паланецкі універсал Касцюшкі. Аднак унутраная і знешняя рэакцыя перакрэсліла такі ход падзей. У складзе Расійскай імперыі прыгонніцкая сфера тады яшчэ пашыралася і ўмацоўвалася. Спробы прагрэсіўных дваранскіх колаў у заходніх губернях падымаць пытанне аб магчымым вызваленні сялян доўгі час спыняліся ці ігнараваліся царскімі ўладамі. Тым часам у суседніх Польшчы і Прусіі, а пазней Эстоніі і Латвіі сяляне ўжо з пачатку ХІХ ст. мелі асабістую свабоду. З усіх тэрыторый падзеленай Рэчы Паспалітай Літва, Беларусь і Правабярэжная Украіна падыходзілі да адмены прыгоннага стану апошнімі. Яны залежалі ад выспявання агульнай сітуацыі ва ўсёй імперыі. Крымская вайна 1853-1856 гг. паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін, а размах нарастаючага сялянскага руху напалохаў вярхі, што вымусіла цара Аляксандра ІІ у 1856 г. канстатаваць небяспеку далейшага зацягвання з адменай прыгоннага права, бо яна магла ажыццявіцца знізу. Падрыхтоўку рэформы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў, улічвалі як большую гатоўнасць да гэтага мясцовых памешчыкаў, так і ўсю вастрыню тут сацыяльнай і палітычнай сітуацыі. Каб забяспечыць сабе грамадскую падтрымку, імператар праз віленскага генерал-губернатара У.І. Назімава арганізаваў "ініцыятыву" з боку памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў. Інвентарныя камітэты гэтых губерняў прынялі рашэнне спыніць рэгуляванне адносін паміж памешчыкамі і сялянамі і пагадзіліся на бязвыплатнае вызваленне сялян з захаваннем усёй зямлі за памешчыкамі. Царскі ўрад не рашыўся вызваляць сялян зусім без зямлі, але атрымаць яе ва ўласнасць можна было толькі за выкуп, сума якога вызначалася аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых. Паколькі такая сума значна перавышала рэальны рынкавы кошт зямлі, то памешчыкі фактычна атрымоўвалі кампенсацыю за страту ўласнасці над асобай селяніна. Ва ўсходнебеларускім рэгіёне, дзе захавалася абшчына, ўстанаўліваліся фіксаваныя памеры сялянскіх надзелаў (вышэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін і ніжэйшы ад 1 да 2 дзесяцін). У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне і тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Дзяржава закладвала за сялян 4/5 выкупной сумы, а вяртаць гэтую пазыку - так званыя штогадовыя выкупныя плацяжы - прыходзілася з вялікімі працэнтамі. Адразу выкупіць ва ўласнасць можна было толькі сядзібу, палявы надзел выкупляўся са згоды памешчыка. Да заключэння выкупнога пагаднення сялянам за карыстанне надзеламі трэба было выконваць на карысць памешчыка павіннасці - паншчыну ці аброк - ва ўстаноўленых дзяржавай памерах. Гэтыя часоваабавязаныя адносіны афармляліся ўстаўнымі граматамі і маглі цягнуцца 9 і больш гадоў. Памешчыкі мелі права пакінуць за сабой не толькі лепшыя ворыўныя землі, але і так званыя сервітутныя: сенажаці, выганы, вадапоі, лясы, азёры, без якіх сялянская гаспадарка звычайна не магла абысціся. Прадугледжваўся новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшага звяна - сельскіх старастаў і валасных праўленняў. "Палажэнні" аб выхадзе на волю прыгонных сялян і маніфест, якім абвяшчалася аб гэтым насельніцтву, Аляксандр ІІ падпісаў 19 лютага 1861 г. У беларускіх губернях рэформа была афіцыйна аб'яўлена ў сакавіку - маі. Да сялян хутка дайшло, што яны падманутыя ў сваіх чаканнях. Хваля пратэстаў ахапіла імперыю і найбольш буйнымі цэнтрамі выступленняў сталі Паволжа, Літва і Заходняя Беларусь. Распаўсюджваліся чуткі аб падмене царскага маніфеста. У 1861 г. адбылося каля 400 хваляванняў беларускіх сялян. Урад прадбачыў абвастрэнне сітуацыі і яшчэ напярэдадні рэформы расмясціў тут больш 100 тыс. салдат, што дазволіла яму адбіць першы, самы моцны, націск сялянскага руху. Паўстанне 1863 г. рэзка ўскладніла палітычную сітуацыю ў заходніх губернях імперыі. Урад, напалоханы аграрнымі дэкрэтамі паўстанцаў, магчымасцю масавага ўдзелу ў паўстанні сялян, каб адцягнуць іх на свой бок, вымушаны быў змяніць тут некаторыя ўмовы рэформы. Паводле спецыяльных царскіх указаў, у беларускіх рэгіёнах спыняліся часоваабавязаныя адносіны, і сяляне, незалежна ад згоды памешчыкаў, тэрмінова пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў, прычым памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%. Тым, хто быў абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поўнасцю ці часткова вярталіся надзелы. Было заяўлена і аб захаванні права сялян на карыстанне сервітутнымі ўгоддзямі. Вырваныя паўстаннем у самадзяржаўя ўступкі істотна змякчалі грабежніцкія ўмовы вызвалення сялян у Літве і Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі і адкрывалі тут большыя магчымасці для развіцця капіталістычных адносін. Па выніках аграрных рэформ звыш паловы ўсіх зямель Беларусі змаглі захаваць за сабой дваране-памешчыкі, сялянам жа дасталася трэцяя частка, рэштку ўтрымлівалі казна, царква і іншыя ўстановы. Пры гэтым большасць сялянскіх двароў атрымалі надзелы такіх памераў, што не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям'і. Найбольш прагрэсіўнай часткай пераўтварэнняў у вёсцы было абвяшчэнне асабістай свабоды сялян. З гэтага часу іх нельга было прадаваць, купляць, дарыць і г.д. Былыя прыгонныя прызнаваліся "свабоднымі сельскімі жыхарамі" і надзяляліся грамадзянскімі правамі (свабоднага ўступлення ў шлюб, заключэння дагавораў і здзелак, выбару роду заняткаў, паступлення ў навучальныя ўстановы) аж да пераходу ў іншыя саслоўі (мяшчан, купцоў). Хоць заставалася гаспадарчая залежнасць селяніна ад памешчыка і дзяржавы, але адчыняўся шлях да ўсеагульнага распрыгонення грамадства і яго эвалюцыі ў буржуазным накірунку. Уступкі самадзяржаўя патрабаванням буржуазнага развіцця краіны выявіліся таксама ў правядзенні на працягу 60-70-х гг. у Расіі земскай, судовай, цэнзурнай, школьнай, гарадской і ваеннай рэформаў. Аднак праводзіліся яны паступова і не ўсюды. На Беларусі гэта залежала ад палітычнай абстаноўкі, што склалася ў сувязі з паўстаннем. Царскі ўрад пакуль не рашыўся ўвесці тут земскае самакіраванне, бо не давяраў мясцовым памешчыкам. З гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага. Паколькі сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, русіфікатарскія задачы, то буржуазны накірунак гэтых рэформаў быў больш абмежаваны, чым у цэнтральнай Расіі. Date: 2016-05-14; view: 643; Нарушение авторских прав |