Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Утварэнне уніяцкай царквы
Кiраўнiкi праваслаўнай i каталiцкай канфесiй вякамі выношвалi iдэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець загародку памiж цэрквамi i ўзмацнiць хрысцiянства праз яднанне. Iдэя унii то замiрала, то зноў уваскрасала. Была i спроба яе рэалiзацыi ў 1439 г. у Фларэнцыi. Тады ўпершыню ўдалося прымiрыць грэкаў з рымскай царквою. Пад Фларэнцiйскай унiяй стаяў подпiс маскоўскага мiтрапалiта. Фармальна яна пашыралася і на Вялікае княтва Літоўскае, але фактычна не была ажыццёўлена. ВКЛ больш за iншыя дзяржавы адчувала негатыўныя наступствы падзелу хрысцiянства. Геапалiтычнае становiшча княства памiж Польшчай i Маскоўскай дзяржавай i двума сусветнымi рэлiгiйнымi цэнтрамi - Ватыканам i Канстанцiнопальскiм патрыярхатам - вымагала пошуку, з аднаго боку, кампрамісаў, а, з другога, самастойных шляхоў царкоўна-рэлiгiйнага развiцця сваёй дзяржавы. Калi ў адносiнах з заходнiм суседам удавалася дасягнуць пэўных кампрамiсаў, адносiны з усходнiм станавiлiся ўсё больш складанымi. Кіраўніцтву ВКЛ здавалася, што шляхам рэгiянальнай унii (калi правалiлася унiя Фларэнцiйская) магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду i Усходу i стварыць самастойную царкву. Для шэрагу грамадскiх i рэлiгiйных дзеячаў царкоўны кампрамiс з'яўляўся таксама сродкам iнтэграцыi ў Заходнюю Еўропу. З дзевяцi мiтрапалiтаў, абраных у ВКЛ у XV ст., пяцёра абвяшчалі царкоўную унію або былі яе прыхiльнiкамi. Вядома калектыўнае пасланне праваслаўнага духавенства і свецкай знаці ВКЛ 1476 г. Папе Рымскаму з прапановай аб аб'яднанні з каталіцкай царквой. А тым часам арыентаваная на заняпалую, Вiзантыю i яе культуру, беларуска-ўкраінская прававаслаўная царква апынулася ў другой палове ХVI ст. у крызісным стане, губляла свой аўтарытэт у грамадстве і вернікаў. Найперш яе адракалася знаць - прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, кінуліся спачатку ў вір рэфармацыйнага руху, а потым перайшлі ў каталіцызм. Спробы мясцовай іерархіі рэфармаваць царкву поспеху не мелі. Шукаць паратунку ў тых умовах ад свайго духоўнага цэнтра - Канстанцiнопальскага патрыярхату, які гібеў пад уладай туркаў, не прыходзiлася. З'явiлася думка, што залежнасць ад яго бескарысная i нават шкодная. Выключалася i арыентацыя на створаны ў 1589 г. Маскоўскi патрыярхат, якi прысвойваў сабе мiсiю "трэцяга Рыма", - пасля спусташальнай Лiвонскай вайны распаўсюджвання ўплыву Масковii ў ВКЛ баялiся. Такiм чынам, рэлiгiйная згода 1596 г. паўстала ў вынiку збегу як комплексу еўрапейскiх рэлiгiйна-палiтычных адносiн 60-90-х гг. XVI ст., так i ўнутраных абставiн і з'явілася спробай вырашыць выступіўшыя ў рэлігійнай форме грамадска-палітычныя, нацыянальна-дзяржаўныя, міжнародныя і духоўна-культурныя праблемы і супярэчнасці ВКЛ, Беларусі і Украіны. Суб'ектамі уніі былі папства, улада Рэчы Паспалітай і Кіеўская мітраполія, кожны з якiх меў свае iнтарэсы i праводзiў уласную лiнiю ў царкоўнай сферы. Два першыя разглядалi унiю як пераходную ступень у рымска-каталiцтва. Беларуска-ўкраінскі епіскапат дастаткова паслядоўна адстойваў мясцовыя рэлiгiйна-палiтычныя i этнакультурныя iнтарэсы. Арганізатарамі уніі былі брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей i луцкi епiскап Кiрыла Тарлецкi. Спачуванне i дапамогу яны знайшлi ў асобе караля i князя Жыгiмонта Вазы i канцлера ВКЛ Льва Сапегi. На працягу 1590-1595 гг. на саборах, нарадах і перамовах з прадстаўнiкамi Ватыкана вы-крышталізоўвалiся ўмовы уніі, агаворваліся гарантыі забеспячэння самабытнага аблiчча, асобнасцi, правоў i прывiлеяў сваёй царквы. Былі выпрацаваны 33 артыкулы царкоўнай згоды, прызнанне якіх Папам Рымскім і каралём было ўмовай заключэння уніі. Яны вызначалі дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы і статус уніяцкай царквы, яе ўзаемаадносiны з дзяржавай, касцёлам. Артыкулы-ўмовы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этна-ахоўную скіраванасць. Яны прадугледжвалі дзяржаўныя гарантыі уніяцкай царкве, нейтралiзоўвалі небяспеку ла-цiнiзацыi i паланiзацыi, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне ўсходняй (візантыйскай) традыцыі. Форма i змест артыкулаў-умоў Берасцейскай уніі абвяргаюць стэрэатып аб поў-ным падпарадкаваннi беларуска-ўкраiнскай праваслаўнай царквы рымскай i расчыстцы шляху для польска-каталiцкай культурна-рэлiгiйнай экспансii. Гэта была спроба ўзгадаваць новую форму хрысціянскай рэлiгii на вiзантыйска-ўсходнеславянскай аснове з выкарыстаннем заходнiх традыцый. На саборы праваслаўных епiскапаў у Берасцi вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэннi заключыць саюз з каталiцкай царквой. Яе падпiсалi кiеўскi мiтрапалiт Рагоза i ўсе епiскапы Вялiкага княства Лiтоўскага, акрамя львоўскага i перамышльскага. Сабор упаўнаважыў I. Пацея i К. Тарлецкага на далейшыя перамовы з каралём i Папам Рымскiм i - пры дасягненнi згоды - на правядзенне акта унii. Той самай восенню Жыгiмонт III звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з унiверсалам, у якiм абвясцiў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб унii, што патрэбна Рэчы Паспалiтай для ўзмацнення яе цэласнасцi, i заклiкаў у "добрай волi i любвi" прыняць унiю. Тады ж Пацей з Тарлецкiм паехалi ў Рым, дзе 23 снежня на пасяджэннi калегii кардыналаў з удзелам папы Клiмента VIII была ўрачыста абвешчана унiя. Царкоўны сабор 6-9 кастрычнiка 1596 г. у Берасці санкцыянаваў гэты акт. Праціўнікі уніі правялі тады ў Берасцi альтэрнатыўны сабор. Ён аб'явiў iмпiчмент унiяцкiм уладыкам, адлучыў iх ад царквы i выракся царкоўнай еднасцi. Iдэолагi кожнага з гэтых лагераў былi ўпэўнены, што менавiта яны адстойваюць праўду, выказваюць iнтарэсы ўсяго этнасу. Каралеўскi унiверсал 15 снежня 1596 г. зацвердзiў унію. Урады Вялiкага княства Лiтоўскага i Польшчы, папства пачалi афiцыйна лiчыць яе здзейсненым фактам. Уніяцкая, альбо грэка-каталіцкая царква ўзначальвалася кіеўскім мітрапалітам, які вызнаваў вяршэнства Папы Рымскага і ім прызначаўся. Рэзідэнцыя мітрапаліта знаходзілася ў Вільні, Наваградку, Мінску. Духавенства абіралася выключна з ураджэнцаў Беларусі і Украіны. Царква карысталася богаслужэбнай царкоўнаславянскай мовай (літургічнай), якая ў ХVII-XVIII стст. падверглася моцнай беларусізацыі, і беларускай ("рускай", паводле тагачасных крыніц), замацаванай рашэннем базыльянскай кангрэгацыі 1636 г. у якасці мовы казанняў. Грэка-католікі прызналі каталіцкую дагматыку, але захавалі праваслаўную абраднасць і юліянскі каляндар. Уніяцтва стала верай, галоўным чынам, сельскага насельнiцтва, гарадскiх нiзоў, часткi дробнай i сярэдняй шляхты. Магнаты i ў большасцi сваёй шляхта пасля падаўлення Рэфармацыi аддавалi перавагу каталiцтву. У 1647 г. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай было каля 4 тысяч уніяцкіх прыходаў і 13,5 тысяч праваслаўных. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, адносна сумленным спаборніцтвам з праваслаўем, тым больш што ва ўмовах вядомай талерантнасці, гарантаванай соймам, спадзявацца толькі на прымусовыя метады распаўсюджвання не прыходзілася. На мяжы XVII-XVIII стст. уніяцтва стала самай масавай рэлігіяй у ВКЛ. Date: 2016-05-14; view: 842; Нарушение авторских прав |