Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Люблiнская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай





Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. У XV-XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастралiся адносiны Вiльнi з Масквой, тым больш ВКЛ схiлялася да аб'яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лiвонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкi i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусi ад мора, што было цяжкiм ударам па гандлi. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалi пазней палiтыкi, прыгнала ВКЛ да новай унii з Польшчай.

У XVI ст. апрача рэлiгiйных супярэчнасцяў, узніклі iншыя - ўнутрысаслоўныя супярэчнасцi памiж магнатэрыяй (багатай шляхтай) i шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элiтарнае магнацтва, буйныя землеўласнiкi мелі амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ, праводзiлі на соймах і сойміках свае рашэннi, манiпулявалі большасцю шляхтай, якая не мела ў дзяржаве нiякай рэальнай улады. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасцi" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную i знешнюю палiтыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў літвінская шляхта звязвала з заключэннем унii з Польшчай.

Альтэрнатывай саюза з Польшчай для ВКЛ магло быць заключэнне унii з Масковiяй i прызнанне над сабой улады Iвана IV цi яго сына. Але маскоўскае дваранства не мела такой вольнiцы, як польскiя шляхцiчы. Больш таго, гэта быў час апрычнiны, дэспатычны рэжым Iвана IV адпужваў літвінскую шляхту.

На перамовах урад ВКЛ i кiруючыя колы Польшчы прапаноўвалi розныя ўмовы злучэння дзяржаў. Літвінскія палітыкі хацелi абмежавацца ваенна-палiтычным саюзам, якi б захаваў незалежнасць i самастойнасць княства. Прадстаўнiкi Польшчы стаялi за скасаванне незалежнасцi ВКЛ. Кожны бок цвёрда стаяў на сваiм.

Для канчатковага вырашэння пытання аб унii на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Люблiне. Паслы ВКЛ, у лiку якiх было шмат магнатаў, адчувалі, што абставiны складваюцца не на iх карысць, збiралiся памалу i як бы нехаця. Больш-менш значная колькасць iх сабралася толькi да 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыi ВКЛ уваходзiлi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Руды, падканцлер Астафей Валовiч, жамойцкi стараста Ян Хадкевiч, падскарбiй Мiкалай Нарушэвiч i iншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылi кароль i каля 160 паслоў i сенатараў Польшчы i ВКЛ. У гэты ж дзень пачалiся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставiў свае ўмовы, якiя не прымалiся супрацьлеглым. Нiхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую i шляхецкую групы, з якiх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне унii з Польшчай.

Калi паслы княства ўбачылi пагрозу гвалтоўнага заключэння унii на непрымальных для сваёй дзяржавы ўмовах, яны ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавiка 1569 г. пакiнулi Люблiн з намерам сарваць перамовы. Пры падтрымцы польскiх паслоў вялiкi лiтоўскi князь, кароль польскi Жыгiмонт Аўгуст, скарыстаў цяжкае знешнепалiтычнае становiшча княства і фактычна здзейснiў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваiм абяцанням i прысягам аб захаваннi цэласнасцi тэрыторыi ВКЛ, 5 сакавiка 1569 г. выдаў унiверсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамi Бельск, Беласток, Драгiчын-на-Бугу, Мельнiк. Такiмi ж незаконнымi актамi, без згоды сойма былi адарваны ад княства i далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кiеўшчына.

 

Супрацьпраўныя акты Жыгiмонта Аўгуста, разбурэнне адзiнага фронту барацьбы за незалежнасць княства з-за пазiцыi ўкраiнскiх паслоў i сенатараў зламалі супрацiў магнатаў. У чэрвенi на пагрозлiвы выклiк караля яны вярнулiся ў Люблiн. Жыгiмонт загадаў дэпутатам літвінам прыняць унiю. Магнаты пайшлi на згоду.

1 лiпеня 1569 г. быў падпiсаны акт унii. Паводле гэтага акта, Каралеўства Польскае i Вялiкае княства Лiтоўскае злучаліся ў адну дзяржаву, якая атрымлівала назву Рэч Паспалiтая. Унiя была заключана на наступных умовах:

Злучаныя дзяржавы маюць аднаго гаспадара - караля, якi носiць тытул "кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiеўскi, валынскi, падляшскi i лiфляндскi". Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абiраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збiраецца сойм у Варшаве. Каранацыя караля адбываецца ў Кракаве. Лiтва не мае права абраць для сябе асобнага вялiкага князя. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збiраецца агульны сойм Рэчы Паспалiтай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых соймiках. Пасяджэннi сойма праходзяць на польскай зямлi. Склiканне асобных соймаў для княтва i для кароны (с. зн. Польшчы) не прадугледжвалася. Усе нязгодныя з умовамi унii ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца. Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле i Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ i далучаюцца да Польшчы. Лiвонiя аб'яўляецца сумесным валоданнем княства i кароны. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палiтыку. Разам з тым, Люблiнская унiя захоўвала пэўную самастойнасць ВКЛ. Яно мела сваё войска, асобнае ад Польшчы заканадаўства i судовую арганiзацыю, захоўвала даўнi адмiнiстрацыйны апарат i сваю пячатку. Польшча i ВКЛ захоўвалi самастойныя назвы i да канца XVII ст. мелi розныя дзяржаўныя мовы. Афiцыйнай дзяржаўнай мовай ВКЛ заставалася старабеларуская, у Польшчы - лацiнская. Доўгі час і грошы ў кароне i княстве былi асобныя. Захавалася нават мытная мяжа паміж імі.


 

Для iншых дзяржаў Рэч Паспалiтая была адзiным цэлым утварэннем, але ўнутры яе iснавала дзяленне на карону, або Польшчу, - у яе склад уваходзiлi польскiя i ўкраiнскiя землi, i княства, цi Лiтву, - яна складалася з зямель сучаснай Літвы, Беларусі i некаторых рускiх зямель.

Значная частка феадалаў ВКЛ праяўляла незалежнiцкiя, антыпольскiя настроi. Насуперак акту унii ў ВКЛ у 70-80-я гг. XVI ст. рэгулярна збiралiся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая iнстанцыя для ВКЛ - Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут, па сутнасцi, скасоўваў многiя пастановы Люблiнскай унii.

Барацьбiтом за незалежнасць княства ў складзе Рэчы Паспалiтай, якi пастаянна дбаў пра ўмацаванне яго эканамiчнай i палiтычнай магутнасцi, быў буйнейшы палiтычны i грамадскi дзеяч ВКЛ Леў Сапега (1557-1633) - сакратар, потым пiсар дзяржаўнай канцылярыi, падканцлер i ўрэшце канцлер. Сапега вёў барацьбу з Жыгiмонтам III за поўную самастойнасць княства, iмкнуўся прымусiць яго паважаць законы сваёй дзяржавы. Ён дамогся таго, што кароль мусiў узгадняць свае рашэннi па ўсiх пытаннях на тэрыторыi княства з канцлерам.







Date: 2016-05-14; view: 809; Нарушение авторских прав



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию