Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Заключэнне





У выніку вывучэння тэмы “ Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі (1917-1922 гг.)” студэнт павінен засвоіць, што шлях да самавызначэння Беларусі быў доўгім і складаным. Адсутнасць палітычнага адзінства нацыі абумовілі два напрамкі барацьбы за яе самавызначэнне. Беларуская буржуазія, памешчыкі, чыноўніцтва, афіцэры, сярэднія слаі інтэлегенцыі і пэўная частка сялянства дабіваліся стварэння БНР, яе аддзялення ад Савецкай Расіі. Значная частка працоўных мас Беларусі (рабочыя, сяляне, салдаты, ніжэйшыя слаі інтэлегенцыі) выступалі за самавызначэнне на савецкай аснове.

Працэс утварэння беларускай дзяржавы складаўся як бы з двух этапаў: абвяшчэнне БНР – першы этап і ўтварэнне БССР – другі. Мэтай гэтых этапаў было дасягненне самавызначэння беларускага народа і ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы. Супраць агульнасці мэты пярэчанняў няма. Супярэчнасці пачынаюцца з высвятлення спосабаў дасягнення мэты. БНР не варта разглядаць як пачатак, а БССР – як завяршэнне самавызначэння беларускага народа. У сапраўднасці яны не былі часткамі гэтага працэсу, а кожная з іх з’яўлялася самастойнай у дасягненні самавызначэння, ішла сваім шляхам. Гэта былі два напрамкі ўтварэння беларускай дзяржавы.

БНР існавала і працягвае існаваць у эміграцыі. Час існавання БССР складае важны, своеасаблівы і супярэчлівы перыяд у шматвяковай гісторыі беларускага народа. Пры ўсіх недахопах і стратах, стварэнне БССР дазволіла беларускаму народу кансалідавацца (у выніку вяртання ў склад БССР усходнебеларускіх зямель у 1924,1926 гг., заходнебеларускіх у 1939г.) у адзіным адміністратыўна-тэрытарыяльным рэгіёне, атрымаць спачатку культурную, а пазней і адміністратыўна-палітычную аўтаномію ў рамках СССР, стаць краінай–заснавальніцай ААН (1945 год), зацвердзіць рэспубліканскае і мясцовае самакіраванне. Складаліся і атрымалі міжнароднае прызнанне граніцы Беларусі. Была закладзена аснова сучаснай эканомікі, у сацыяльнай структуры грамадства вядучае месца заняла нацыянальная інтэлігенцыя, быў дасягнуты сярэднесусветны ўзровень адукацыі насельніцтва і г.д.

Абвяшчэнне БНР, стварэнне і існаванне БССР з’явілася асновай для лагічнага завяршэння нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў выглядзе суверэннай Рэспублікі Беларусь.

 

Date: 2015-11-13; view: 397; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию