Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Скліканне і разгон Усебеларускага нацыянальнага з’езду





 

Перад тым як прыступіць да вывучэння тэмы “ Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі (1917-1922гг.)”, мэтазгодна прачытаць адпаведны матэрыял у вучэбных дапаможніках /4; 9/. У першую чаргу студэнт павінен звяртнуць увагу не толькі на змест падзей, а таксама на прычыны і вынікі гэтых з’яў.

Неабходна, каб студэнт улічыў шэраг наступных фактараў, якія паўплывалі на працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва:

а) тэрыторыя і насельніцтва Беларусі моцна пацярпелі ад ваенных дзеянняў у час Першай Сусветнай вайны;

б) тэрыторыя Беларусі была падзелена фронтам на дзве часткі; заходняя Беларусь была акупіравана, значная частка насельніцтва знаходзілася ў эвакуацыі;

в) у сувязі з ваеннымі дзеяннямі на абшарах Беларусі знаходзілася вялікая колькасць вайсковых частак, рэальную ўладу мелі тыя арганізацыі і партыі, якія ўплывалі на ваенных;

г) працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва праходзіў ва ўмовах грамадзянскай вайны, нямецкай і польскай акупацый;

д) самавызначэнне беларускага народа адбывалася пры адсутнасці адзінага нацыянальнага руху; беларускія партыі і арганізацыі дзейнічалі паасобку; не мелі адзінай праграмы ў сувязі з тым, што рабілася гэта ўпершыню, пры нізкай палітычнай самасвядомасці народа;

е) невялікая колькасць патрыётаў была расколата на два лагеры: адны падтрымавалі савецкую ўладу і камуністычную партыю (бальшавікоў) з яе праграмаю, а другія выступалі за буржуазна-дэмакратычнае развіццё незалежнай Беларусі. Ім усім супрацьстаяла вялікая колькасць арганізацый, якія выступалі супраць права беларускага народа на стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці.

Вось у такіх складаных умовах беларускаму народу неабходна было вырашыць свой далейшы лёс. У выніку звяржэння царызму перад ім стаялі два шляхі: нацыянальна-культурная аўтаномія ў складзе РСФСР альбо пабудова суверэннай дзяржавы. Гэта было магчыма зрабіць толькі на прадстаўнічым форуме. На ім павінны былі быць прадстаўленны ўсе слаі і групы насельніцтва Беларусі, якія ад імя беларускага народа вызначылі б дальнейшы шлях. Таму неабходна было склікаць Усебеларускі нацыянальны з’езд.

Студэнты павінны звярнуць увагу на тое, што прыхільнікі абодвух шляхоў нацыянальна-дзяржаўнага развіцця не выступалі супраць правядзення з’езду. Нават болей таго, бальшавіцкі ўрад РСФСР, згодна сваёй палітыкі скіраванай на самавызначэнне народаў былой Расійскай імперыі, арганізацыйна і матэрыяльна спрычыніўся да падрыхтоўкі і правядзення Усебеларускага нацыянальнага з’езду.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух цвёрда стаяў на пазіцыі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Пытанні аб аддзяленні ад Расіі і ўтварэнні незалежнай беларускай дзяржавы не ставіліся. Гэта было ідэйнай пазіцыяй: Беларускага нацыянальнага камітэту, Саюзу беларускай дэмакратыі ў Гомелі, Беларускага нацыянальнага камітэту ў Магілёве, Саюзу беларускага народу ў Віцебску, Беларускага народнага камітэту ў Оршы, Хрысціянска-дэмакратычнага аб’яднання ў Мінску. Нацыянальная праграма партыі беларускіх народных сацыялістаў прадугледжвала прадастаўленне Беларусі аўтаноміі з заканадаўчым органам – Беларускай краёвай радай у федэратыўна-дэмакратычнай Расійскай Рэспубліцы, адраджэнне беларускай культуры і ўсебаковае развіццё “беларускага нацыянальнага жыцця на фундаменце працоўнага народа”, увядзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей /9, с.52/. Найбольш уплывовая нацыянальная партыя – Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) к восені 1917 года перажывала крызіс – ёй пагражаў раскол. Да беларускага з’езда БСГ ішла не падрыхтаванай.

На 2 сесіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (15(28).10.-24.10(6.11)1917 года, г.Мінск) была ўтворана Вялікая беларуская рада (ВБР)- каардынацыйны цэнтр беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Вялікая беларуская рада пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі прызнала савецкую ўладу ў Расіі. У той жа час не прызнала яе ў Беларусі. Дзяржаўнае ўтварэнне, якое склалася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі,- Заходнюю вобласць і Заходні фронт – яна адвергла. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах) разглядаўся Радай выключна як франтавы орган, які зусім не займаўся кіраўніцтвам грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці. У яго складзе ваенныя складалі большасць у параўнанні з прадстаўнікамі Саветаў сялянскіх і рабочых дэпутатаў. Прэзыдыум Аблвыканкомзаха быў наогул складзены толькі з прадстаўнікоў фронту. У кіраўніцтве камітэта не было ніводнага беларуса. Таму ВБР і іншыя нацыянальныя арганізацыі лічылі, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўлада была арганізавана толькі на Заходнім фронце, а на тэрыторыі Беларусі ніякай улады не існавала.

У мэтах выхаду з гэтага становішча Вялікая беларуская рада паставіла сваёй задачай дабівацца самавызначэння Беларусі на буржуазнай аснове і стварэння асобнай ад Савецкай Расіі буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі. Для вырашэння гэтай задачы ёю разам з Беларускім абласным камітэтам, які быў утвораны пры Выканкоме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў, быў скліканы Усебеларускі нацыянальны з’езд (кангрэс).

Пытаннямі прадстаўніцтва (дэлегіравання) на з’езд займаліся два цэнтры: ВБР і Абласны камітэт, які заключыў пагадненне з Народным камітэтам па справах нацыянальнасцей РСФСР (нарком – І.Сталін) аб скліканні з’езда сумесна з Саветам у Мінску.

Усебеларускі нацыянальны з’езд (кангрэс) адбыўся 5-18 снежня 1917 года ў г.Мінску. На з’езд прыбыло 1872 дэлегаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. З’езд быў вельмі прадстаўнічым. На ім былі дэлегаты ад розных рэгіёнаў Беларусі, ад палітычных партый і арганізацый, у тым ліку і ад беларускіх, якія былі ўтвораны па-за межамі Беларусі; ад органаў самакіравання, вайсковых адзінак і г.д.

Колькасць дэлегатаў складалася з дзвюх амаль роўных частак. Адна з іх падтрымлівала Вялікую беларускую Раду, а другая – Беларускі абласны камітэт. Прыхільнікі ВБР на з’ездзе дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аддзялення яе ад Савецкай Расіі. Дэлегаты, якія падтрымлівалі Беларускі абласны камітэт, выступалі за захаванне Беларусі ў складзе Расіі. Прапанаванныя імі праекты рэзалюцый не былі прыняты з’ездам. З’езд адобрыў кампраміснае рашэнне, стварыўшы часовы вышэйшы орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які павінен быў замяніць арганізаваныя пасля перамогі рэвалюцыі органы савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Усебеларускаму Савету даручалася падрыхтаваць і склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было вызначыць дзяржаўны лад на Беларусі.

Студэнту неабходна звярнуць увагу на наступную акалічнасць. Аблвыканкомзах ігнараваў падрыхтоўку і правядзенне Усебеларускага з’езда, які ніякім чынам не выступаў супраць Савецкай улады, вынікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і не заклікаў да ўзброенай барацьбы з бальшавікамі.

Аблвыканкомзах яшчэ да адкрыцця з’езда адкрыта праявіў да яго негатыўныя адносіны. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваенных рускай, украінскай, латышскай, армянскай, яўрэйскай і іншых нацыянальнасцей. Беларусаў сярод іх не было. А пытанні, якія трэба было б рашаць, закраналі беларускую нацыю. Беларускія нацыянальныя арганізацыі ставілі пытанне аб самавызначэнні, што вынікала з рашэнняў ІІ Усерасійскага з’езда Саветаў і іншых дакументаў РКП(б) і Савецкага ўрада. Але кіраўнікі абласных партыйных і савецкіх органаў не прызнавалі беларускую нацыю і таму патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі ўспрынялі як нешта “антысавецкае і контррэвалюцыйнае”. Да таго ж з’езд прыняў рашэнне аб пераходзе ўлады да Усебеларускага Савета. А гэта цалкам не задавальняла дзеячоў Аблвыканкомзаха, якія мелі ўсю ўладу і таму прынялі рашэнне аб роспуску з’езда.

З’езд не паспеў абраць Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Ён абраў толькі выканаўчы орган – Савет з’езда – у складзе 43 дэлегатаў, абавязаўшы яго праводзіць у жыццё ўсе рашэнні з’езда. Пад шырмай абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце СНК Заходняй вобласці і фронту 18 снежня 1917 года сваім рашэннем распусціў з’езд і гвалтоўна прыпыніў яго працу. З гэтым не змірылася частка прэзыдыума з’езду, якая сабралася ў чыгуначных майстэрнях г.Мінска і абвесціла, што паўнамоцтвы з’езда перайшлі да выканкома Савета з’езда, які мае правы прымаць рашэнні ад імя беларускага народа.

Разгон Усебеларускага з’езда выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадскасці. Асудзілі дзеянні бальшавікоў - большая частка інтэлігенцыі, лідэры шэрагу дэмакратычных партый і арганізацый. Роспуск з’езда прызнавалі справядлівым некаторыя сялянскія з’езды (Аршанскага, Слуцкага паветаў, IV Магілёўскі губернскі з’езд сялянскіх дэпутатаў,Віцебскі губернскі з’езд Саветаў). Гэта сведчыла аб імкненнях насельніцтва здзейсніць сацыялістычныя пераўтварэнні дзякуючы непарыўнаму саюзу Беларусі з Савецкай Расіяй.

Галоўнае значэнне Усебеларускага з’езда ў тым, што на ім упершыню прагучаў лозунг аб утварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі – дзяржавы, якая павінна была аднавіць традыцыю дзяржаўнасці на абшарах Беларусі і засведчыць здольнасць і права беларускага народа жыць на роўных з іншымі краінамі свету.

 

Date: 2015-11-13; view: 654; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию