Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Калі адключаць электрычнасць





 

Калі адключаць электрычнасць,

І тэлевізар змоўкне на паўслове,

Магчыма, гэта акалічнасць

Нам дапаможа распачаць размову

Пра тое, колькі гадоў за спіною,

Дзе каханне, а дзе толькі звычка –

Ты будзеш гаварыць са мною,

Калі адключаць электрычнасць.

 

ПР:

Сядзі і не палі агней –

вочы неўзабаве прывыкнуць,

І нам стане яшчэ відней,

Колькі незвычайнага схавана ў звыклым.

 

А праз гадзіну стане ўсё як было:

Навіны, лямпы, кароткія хвалі

І штучнае электрасвятло,

Якога мы ўжо не чакалі.

 

А мы працягнем сядзець удваіх –

У тых жа прыцемках, цяпер адмыслова.

І адчуваць па-новаму кожны ўздых,

Па-новаму чуць кожнае слова.

ПР:

Гэтая ноч

 

С Dm

Гэтая ноч па-за межамі

Am

Логік і сноў.

C Dm Am

І я ведаю – ты прыедзеш.

C Dm

І твой начны

Am

Тэлефонны званок

F E Am

Разбудзіць нават суседзяў.

 

І заварушыцца сонны дом.

А я не сплю –

І я выйду насустрач.

А што мы маем?

Ложак, віно і стому.

І на дваіх яшчэ цэлыя суткі.

 

І што было горыччу –

Стане агнём.

А пройдзе час – агонь ператворыцца ў попел.

І пагрукоча ў дзверы

Зранку анёл.

Пакліча сустракаць непазбежнае “потым”

 

Далоні

D A Em G

Ён хацеў сказаць ёй так шмат, але не знаходзіў належных слоў.

D A Em

І тады ён проста ўзяў яе за руку

D A Em

Ён прывёў яе ў сваё сэрца і сваё жытло,

G F#m

І сказаў: заставайся, без цябе не магу.

(G F#m G F#m)

D A Em

І яны абышліся без пышных вяселляў і клятваў кахаць заўжды,

G F#m

Проста жылі як жывецца – час быў такі.

D A Em

Незаўважна гадзіны ляцелі і складалі гады,

G F#m

І была нязменнай пяшчота яе рукі.

(G F#m G F#m)

D A Em G

Прайшло поўстагоддзя ці болей, яна сабралася сысці

D A Em

Туды, дзе завяршаюцца ўсе шляхі.

D A Em

І было так спакусліва лёгка яе адпусціць,

G F#m

Але ён упарта не расціскаў рукі.

D A Em

І дотык быў крапчэй за абдымкі, ланцугоў мацней.

G F#m

Не тое што ён хацеў затрымацца тут.

D A Em

Ён казаў ёй: мы пойдзем разам, проста крыху пазней –

G A

І спадзяваўся, што здзейсніцца цуд.

(G F#m G F#m A Em G F#m)

 

D A Em G

Гэта толькі пачатак гісторыі – сам прыдумай працяг.

D A Em

Я хацела б, каб з намі таксама гэтак было.

D A Em G

Хоць пакуль ў доме тваім і ў сэрцы я толькі ў гасцях,

D G D

Я гатова застацца – працягні мне далонь.

 

Date: 2015-09-27; view: 437; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.007 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию