Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать неотразимый комплимент Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?

Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Цябе няма





СПІС ПЕСЕНЬ

1. Мора

2. Караблі

3. Муза

4. Цябе няма

5. Страла

6. Для смутку няма прычын

7. Шлях

8. Чатыры паверхі

9. Спёка

10. Абцасы

11. Зброя (Я складаю зброю)

12. Халады (Мы перажылі халады)

13. Сцеражыся

14. Стрэл

15. Калі адключаць электрычнасць

16. Далоні

17. (Гэтая ноч)

18. Мой блюз

Мора

 

Ты жывеш у далёкім горадзе,

Ні адна з дарог туды не вядзе.

Па зямлі не прайсці,

Не даплысці па вадзе.

А мой дом – звычайны бетонны гмах

У краіне, дзе поўжыцця зіма.

Раскажы мне пра мора,

Якое яно на смак?

 

Праўду кажуць: там зоркі жывуць на дне?

Я аднойчы бачыла мора ў сне,

І здалося мне:

Мора бачыць мяне.

І на вуснах з ранку – марская соль.

Ты прыедзеш, каб суцяшаць мой боль.

А збярэшся вярнуцца –

Возьмеш мяне з сабой.

 

Толькі да вясны яшчэ поўгады.

І з чаго табе збірацца сюды?

Там, за морам,

Ёсць лепшыя гарады.

А мой дом – звычайны бетонны гмах.

Мабыць, я цябе чакаю дарма.

І на смак тваё мора –

Як соль у маіх слязах.

 

Караблі

(С D – 8 паўтораў)

С D C D

Ціхі-ціхі голас ветра,

С D C D

Цёплы-цёплы подых зямлі...

 

С D C D

Я выходзіла на край Сусвета

С D C D

Сустракаць твае караблі

 

ПР:

F#m A

А аблокі плылі,

F#m A

І дарогі вялі

D H

Да той зямлі, адкуль ізноў

F E

Не відаць тваіх ветразёў.

F#m A

І гусьцела імгла,

F#m A

Хутка ноч надышла,

D H

І ў цемры постацяў не пазнаць,

F E

І галасоў не чуваць.

(пройгрыш

Am F Bm7 E – 2 разы)

 

Am F Am F

Шэпат хваляў на світанні

Am F Am F

Ўпотай мне распавядзе,

Am F Am F

Што знайшоў сваё каханне

Am F Am F

Ты на іншым беразе.

(прорйгрыш

Am F D7 Сm7 )

 

ПР (тое ж, што і ў мінулым прыпеве):

Дзень сканае як дым,

Выйдзе ноч ратаваць,

Буду я праз гады

Не цябе сустракаць.

А аблокі плывуць,

Усе дарогі вядуць

Да той зямлі, адкуль ізноў

Не відаць тваіх ветразёў. (Пройгрыш па прыпеве, Кода – Am F)



 

Муза

D G

У Музы праца нярвовая –

A D

Ні выхадных, ні вакацый,

D G

Пасада не ганаровая,

A D

Удзячнасці не дачакацца

G A

Ні за начныя бяссонні,

G A

Ні за дзённыя турботы,

D G

Але і ўчора, і сёння

A D

Безліч ахвотніц да гэтай работы,

 

G A D

Прымяраючы на сябе новы верш,

G A D

Cпадзяюцца на месца ў Вечнасці...

G A D

Але кахаць Паэта лепш

G A D

На бяспечнай адлегласці.

 

У Музы работа шкодная,

Затое пенсія ранняя.

Магчыма, хаця бы адным радком

Адзначацца намаганні яе.

Дык вось для каго ён, скажуць, пяе!

Але невядома большасці,

Што для Паэта сэрца яе

Толькі прастора для творчасці.

 

Прымяраючы на сябе новы верш,

Спадзяюся на месца ў Вечнасці...

Але кахаць Паэта лепш

На бяспечнай адлегласці.

 

 

Цябе няма

(проигрыш Dm G)

 

F G D

Маё рамяство не надта складанае –

F G

Штодзённы няспынны бег.

F C G

У свеце маім няма цябе. (2 раза)

(проигрыш Dm G)

 

Твой боль не дацягвае да сусветнага,

Твой сум не ўплывае на рух планет.

У свеце тваім няма мяне.

 

Я ўмею адрозніваць сон ад рэальнасці,

Але застаюся ў сне.

У свеце тваім няма мяне.

 

 

І нашыя лёсы – паралелі,

Сустрэчы чакаць дарма.

У свеце маім цябе няма.

У свеце тваім мяне няма.

Страла

 

Той, хто хацеў мяне бачыць ціхай і ветлай,

Мусіць глядзець цяпер, калі я акрэпла.

Той, хто хацеў мяне бачыць малой і млоснай,

Мусіць глядзець, як я раблюся дарослай.

 

ПРЫПЕЎ

Я – гнуткае лязо.

Я – вострая ігла.

Я – хуткая вада.

Я – трапная страла.

Адводзь вочы,

Хавай думкі,

Каб я міма прайшла.

 

У ветра няма братоў, у паветра – замены,

І плямы на сонцы людскімі вачамі не ўбачыць.

І той, хто хацеў мяне на свой лад перайначыць,

Магчыма, не будзе рады такім пераменам.

 

ПРЫПЕЎ

Я – гнуткае лязо.

Я – вострая ігла.

Я – хуткая вада.

Я – трапная страла.

Адводзь вочы,

Хавай думкі,

Каб я міма прайшла.

 

У ветра няма братоў,

У ветра няма братоў,

У ветра няма братоў,

У ветра ёсць толькі сястра...

 

Глядзі ў вочы,

Адкрый думкі,

Каб я цябе знайшла.

 

 








Date: 2015-09-27; view: 431; Нарушение авторских прав

mydocx.ru - 2015-2021 year. (0.013 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию