Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення





Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы.

Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да мовы як сродку зносін і інш. Багацце маўлення вызначаецца, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў. Асабліва частыя нематываваныя паўторы тых самых моўных адзінак, аднастайнасць выкладу сведчыць пра беднае вуснае ці пісьмовае маўленне аўтара. Праўда, тут трэба ўлічваць і нормы функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, бо, напрыклад, у афіцыйна-справавым і навуковым стылях часцей дапускаюцца паўторы, чым сінанімічныя замены.

Багацце маўлення – гэта не толькі развіццё сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы, найперш апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі. Багацце маўлення непарыўна звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад функцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў. Акрамя таго, павінна дзейнічаць і мера ўжывання ўсіх сродкаў мовы, якая вызначаецца інтэлектам, чуццём і пачуццём мовы.

Некаторыя вучоныя лічаць, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека дасягае 11000 – 13000 розных слоў, устойлівых словазлучэнняў; акрамя таго, чалавек валодае не меншай колькасцю слоў, якія практычна не выкарыстоўваюцца ў сваім маўленні. Пры кваліфікацыі паняцця «багацце маўлення» ў першую чаргу ўлічваецца частата ўжывання слоў, словазлучэнняў. Частыя паўторы адных і тых жа моўных знакаў сведчаць пра абмежаваныя маўленчыя магчымасці аўтара.

У выхаванні культуры маўлення і яго ўзбагачэнні найбольшая роля належыць мастацкай літаратуры. Кожны пісьменнік заклапочаны перш за ўсё тым, каб вобразна і самабытна данесці да чытача свае думкі, пачуцці, сваё ўспрыняцце навакольнага свету. Для мастака слова мова з’яўляецца і матэрыялам, і інструментам, з дапамогай якога перадаюцца людзям веды, пачуцці, жыццёвы вопыт. Наколькі багаты і разнастайны навакольны свет, настолькі багатым і разнастайным павінна быць слова пісьменніка.

Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў – займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей. Дарэчнасць як бы ахоўвае і рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым і эстэтычным задачам. Дарэчнасць існуе ў саюзе з іншымі камунікатыўнымі якасцямі. У тэорыі культуры маўлення адрозніваюць дарэчнасць кантэкстуальную, стылявую, сітуацыйную і асобасна-псіхалагічную [6].

Кантэкставая дарэчнасць праяўляецца ў наступным. Словы ў маўленчым патоку звязаны паміж сабой пэўнымі адносінамі. З аднаго боку, гэта адносіны моўныя, заснаваныя на разнастайных граматычных сувязях спалучальных адзінак, з другога – гэта ўласна зместавыя, уласна семантычныя адносіны, якія вынікаюць з самой інфармацыі, паведамлення. Арганізаваны на аснове моўных сувязей і адносін перыяд маўлення, у якім набываюць сэнсавае адзінства словы і словазлучэнні, прынята называць кантэкстам. Аднак не ўсякае аб’яднанне слоў можна назваць кантэкстам. Акрамя адзінства зместу і формы кантэкст прадугледжвае аднароднасць стылістычнай танальнасці. Гэта значыць, што яго кампаненты павінны аб’ядноўвацца паводле адзінства функцыянальна-стылістычнай афарбоўкі, разам з тым не дапускаюць экспрэсіўна-стылістычнага дысанансу.

Дарэчнасць стылявая патрабуе адрозніваць кніжна-літаратурныя і прастамоўна-гутарковыя адзінкі. Неабходнасць такога размежавання моўных сродкаў вынікае з самога паняцця стылю як сістэмы слоўнага выражэння, арганізаванай па прынцыпе мэтазгоднасці. Кожная маўленчая разнавіднасць характарызуецца перш за ўсё асаблівай, спецыфічнай арганізацыяй моўнага матэрыялу, прызначанага рацыянальна і эфектыўна выконваць свае функцыі. Адасобленасць, ступень спецыфічнасці неаднолькавая для розных стыляў.

Сітуацыйная дарэчнасць маўлення патрабуе, каб выбар моўных сродкаў у кожнай канкрэтнай сітуацыі быў такім, якім ён павінен быць толькі ў такой сітуацыі, а не іншым. Інакш кажучы, кожная канкрэтная сітуацыя патрабуе сваіх моўных сродкаў. Наўрад ці можна, напрыклад, выразіць адной і той жа фразай два розныя пачуцці, станы.

Дарэчнасць асобасна-псіхалагічная арыентавана на тое, што словы, якімі мы карыстаемся ў штодзённым ужытку, не толькі служаць для выражэння думак, найменняў, прадметаў, з’яў, але і перадаюць нашу ацэнку, адносіны, пачуцці. Асобаснапсіхалагічны аспект маўлення надзвычай складаны і тонкі. У цэнтры яго ўвагі – чалавек, асоба са сваім характарам, псіхалогіяй, са сваёй жыццёвай пазіцыяй. І вельмі важна весці гаворку, максімальна ўлічваючы пазіцыю субяседніка. Прынята лічыць: чым больш ветлівы чалавек, тым менш катэгарычныя яго выказванні, ацэнкі па шырокіх, адкрытых ці вузкіх, асабістых тэмах. Калі ж гэтыя выказванні трапляюць на старонкі друку, яны павінны быць выверанымі: усякае публічнае выступленне павінна рэгулявацца законам дастатковых аргументаў. Довады, як правіла, «абавязаны» ўздзейнічаць на розум і пачуцці аўдыторыі чытачоў, спалучаць у сабе лагічнае і псіхалагічнае.

Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў». У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка. Поруч з экстралінгвістычнымі існуюць унутрымоўныя прычыны лаканічнасці, якія вынікаюць з саміх заканамернасцей развіцця моўнай сістэмы. Гэта можна прасачыць на ўсіх яе ўзроўнях: фанетычным, марфалагічным, лексічным, словаўтваральным, сінтаксічным, пачынаючы з глыбокай старажытнасці. Так, старажытны лічэбнік оба мог спалучацца з паралельным лічэбнікам два, у выніку ўзнікла форма абодва. Лічэбнік адзінаццаць утварыўся шляхам злучэння дзвюх асноў лічэбнікаў пры дапамозе прыназоўніка на: один + на + десяте [6].

Унутраны стымул маўленчай сцісласці ляжыць у аснове замены словазлучэнняў з устойлівай семантыкай аднаслоўнымі найменнямі – з двух і больш слоў узнікае адно: плод кораня – карняплод, лячэнне кліматам – кліматалячэнне. Прыкладам сцісласці маўлення з’яўляюцца і абрэвіятуры. Яны бываюць розных тыпаў паводле ўтварэння і выкарыстання – ініцыяльныя, складовыя, камбінаваныя. Некаторыя з іх сталі настолькі прывычнымі, што адваротны пераход іх у словазлучэнні немагчымы: універсам, завуч, рэдкалегія.

Эканомія моўных сродкаў можа праяўляцца ў выкарыстанні слоў, што ўзніклі на аснове фразеалагізмаў: кроў піць – крывапівец, абіваць бакі – абібок, ляжаць на баку – лежабок, у адзін голас – адзінагалосна, туман пускаць – атуманьваць. Сцісласць маўлення – пабуджальны сродак узнікнення шматлікіх фразеалагізмаў з прыказак: голад не цётка, піражка не падасць і голад не цётка; бяздонную бочку вадой не напоўніш і бяздонная бочка.

У жывым маўленні часта праяўляецца ўжыванне адпрыметнікавых назоўнікаў ад’ектыўнага скланення, сінанімічных словазлучэнням, у якіх галоўным словам з’яўляецца прыметнік: пасяўная, уборачная (пара, кампанія), беларуская, руская, украінская (мова), пажылы, малады (чалавек).

Лаканічнасць – галоўнае патрабаванне да загалоўкаў мастакіх твораў, газетных і часопісных артыкулаў. Добры загаловак – заўсёды знаходка аўтара, вынік карпатлівага пошуку найбольш прыдатнага слова, словазлучэння. Але падабраць такі загаловак не заўсёды проста [6].

Date: 2015-09-17; view: 1407; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.005 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию