Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Не трацьце кантролю за хадой iнтэрв’ю
Гэтае важнае правiла азначае ў тым лiку i тое, што вы павiнны адчуць, калi метад маўчання перастае спрацоўваць. Рэспандэнт можа, напрыклад, расцанiць вашае маўчанне як знак таго, што iнтэрв’ю закончанае,— тады ён можа ўстаць i сабрацца сысцi. Але маўчанне — гэта ўсяго толькi спосаб, а не адсутнасць аднаго з удзельнiкаў дыялогу. Людзi, якiя прывыклi даваць iнтэрв’ю цi выступаць з публiчнымi прамовамi, могуць рэагаваць на маўчанне не так, як таго хацелася б, прынамсi, рэпарцёру. Гэта асаблiва тычыцца палiтыкаў, якiя часта запаўняюць маўчанне пустой рыторыкай цi загадзя падрыхтаванымi рэмаркамi, у якiх, як правiла, няма нiякай карысцi. У такiх выпадках важна своечасова спынiць гэтую рыторыку i прымусiць суразмоўцу адмовiцца ад сваiх гатовых клiшэ. Гэта можа аказацца нялёгкаю справай, асаблiва калi вы гутарыце з загартаванымi палiтыкамi, прызвычаенымi падчас размовы пераскокваць з аднаго на другое. Але для вас важна ўмець задаць усе запланаваныя вамi пытаннi i не баяцца паўтарыць iх зноў, калi вы не пачулi выразнага адказу. Адна з задачаў iнтэрв’ю — дабiцца, каб рэспандэнт выказваўся спантанна. Паўза пасля зададзенага пытання звычайна спрацоўвае добра асаблiва з людзьмi, якiя не маюць вялiкага досведу кантактаў з журналiстамi. Але часам здараецца — асаблiва, калi ў чалавека няма вялiкага жадання даваць iнтэрв’ю,— што ад яго немагчыма дабiцца нiчога, апроч “так” Яшчэ адзiн прыём заключаецца ў тым, каб часова адступiць ад асноўнай тэмы, якая вас цiкавiць, i пэўны час пазадаваць вашаму рэспандэнту лёгкiя, бяскрыўдныя пытаннi, каб ён паступова мог разняволiцца. Шмат каму падабаецца, калi ў яго пытаюцца, напрыклад, што ён думае з той цi iншай нагоды; адчуўшы сябе выгодна, чалавек будзе ахвотней адказваць i на iншыя вашы пытаннi. Date: 2015-08-15; view: 452; Нарушение авторских прав |