![]() Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
![]() Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
![]() |
Марфалогія i арфаграфія
Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя. Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма. Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў. Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя. Назоўнікі канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы. Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах. Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў множнага ліку. Скланенне ўласных назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі. Спосабы ўтварэння назоўнікаў. Правапіс суфіксаў назоўнікаў. Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс. Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі. Прыметнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў, іх ужыванне ў маўленні. Утварэнне і правапіс прыналежных прыметнікаў. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня) з прыметнікамі. Лічэбнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Падзел лічэбнікаў па структуры (будове), па значэнні і граматычных прыметах. Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў. Займеннік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма. Разрады займеннікаў па значэнні. Скланенне і правапіс займеннікаў. Утварэнне і ўжыванне займеннікаў. Дзеяслоў як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў). Зваротныя дзеясловы. Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў. Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс. Часы дзеяслова. Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў, іх правапіс. Рознаспрагальныя дзеясловы. Безасабовыя дзеясловы. Спосабы ўтварэння дзеясловаў. Правапіс суфіксаў дзеясловаў. Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі. Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў. Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў. Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі. Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс. Ужыванне дзеепрыслоўяў. Правапіс не з дзеепрыслоўямі. Прыслоўе як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні. Ступені параўнання прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне. Утварэнне прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў. Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі. Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Злучнік як службовая часціна мовы. Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне. Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс. Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне. Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц. Правапіс часціц. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс. Выклічнік як асобая часціна мовы. Правапіс выклічнікаў. Знакі прыпынку ў сказах з выклічнікамі.
Date: 2015-07-22; view: 1491; Нарушение авторских прав |