Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎСтр 1 из 3Следующая ⇒ ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма ўступных іспытаў па беларускай мове складзена ў адпаведнасці з «Вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V—XI класы», 2012 г., зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта праграмы — дапамагчы выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паўтарыць, падагульніць, сістэматызаваць: веды пра сістэму мовы (фанетыка, арфаграфія, лексіка, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс і пунктуацыя); правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні; нормы беларускай літаратурнай мовы (вымаўленчыя, арфаграфічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя). Змест праграмы дазваляе выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі не толькі паўтарыць, падагульніць і сістэматызаваць адпаведныя веды пра сістэму мовы і маўленне, але і сфарміраваць грунтоўныя арфаграфічныя, пунктуацыйныя, камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі.
ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎ
Пасля заканчэння ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (узровень агульнай сярэдняй адукацыі) абітурыент павінен в е д а ц ь: прыметы тэксту, спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак тэксту, функцыянальна-стылістычную сістэму сучаснай беларускай мовы, тыпы маўлення і іх кампазіцыйныя схемы; нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя); фанетычную сістэму і фанетычныя законы беларускай мовы; асаблівасці вымаўлення галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў у беларускай мове; адназначныя і мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы; прыметы фразеалагізмаў, іх значэнне і сінтаксічную ролю; марфемную будову слова, словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; віды асноў; спосабы ўтварэння слоў; паняцці марфалогіі і класіфікацыю часцін мовы; граматычныя прыметы розных часцін мовы ў сказе і тэксце; фанетычны і марфалагічны прынцыпы арфаграфіі; сінтаксічныя адзінкі, іх тыпы. Абітурыент павінен у м е ц ь: рабіць сэнсавы і кампазіцыйны аналіз тэксту: вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку, даваць загаловак; вызначаць спосаб і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце; вызначаць прыналежнасць тэкстаў да пэўнага тыпу, стылю і жанру маўлення; адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць; размяжоўваць мнагазначныя словы і амонімы; падбіраць да слоў сінонімы, антонімы; адрозніваць паронімы; выяўляць фразеалагізмы ў сказах, тэкстах, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сінтаксічную функцыю; вызначаць марфемную будову і спосаб утварэння слоў; правільна пісаць словы з арфаграмамі, абумоўленымі марфемнай будовай слова; распазнаваць часціны мовы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсава-граматычных прымет і сінтаксічнай ролі; адрозніваць арфаграфічныя нормы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу; знаходзіць і выпраўляць арфаграфічныя памылкі; вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, сінтаксічную функцыю слоў (словазлучэнняў) у сказе; выяўляць у сказах сінтаксічныя канструкцыі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку; знаходзіць і выпраўляць пунктуацыйныя памылкі.
|