Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Ответ № 14Праблемна-пошукавыя метады на занятках па культуры: стварэнне праблемных сітуацый, праблемныя пытанні, заданні праблемнага характару: – прадугледжваюць пастаноўку вучэбна-праблемнай задачы: параўнання фактаў, стылёвых асаблівасцяў, вызначэння асноўнай думкі, лейтматыва, аналізу мастацкага твора, абагульнення мастацкіх асаблівасцей і г.д. Настаўнік павінен арганізаваць калектыўнае абмеркаванне магчымых падыходаў да рашэння праблемнай сітуацыі, стымуляваць творчую дзейнасць вучняў, аказваць ім дапамогу ў працэсе даследчай дзейнасці. Вучні на аснове папярэдняга вопыту і ведаў выказваюць меркаванні аб шляхах рашэння праблемнай сітуацыі, абагульняюць раней набытыя веды, выяўляюць прычыны з’яў, тлумачаць іх паходжанне, выбіраюць найбольш рацыянальны варыянт рашэння сітуацыі. Праблемнае навучанне – гэта тып развіваючага навучання, змест якога прадстаўлены сістэмай праблемных задач рознага ўзроўню складанасці, у працэсе рашэння якіх вучні авалодваюць новымі ведамі і спосабамі дзеяння, што садзейнічае фарміраванню творчых здольнасцяў: прадуктыўнага мыслення, уяўлення, пазнавальнай матывацыі, інтэлектуальных эмоцый і г.д. На практыцы праблемна-пошукавыя метады выкарыстоўваюцца з дапамогай славесных, наглядных і практычных метадаў. Напрыклад, выкладанне вучэбнага матэрыялу метадам праблемнага апавядання прадугледжвае не паведамленне гатовых ведаў, а разважанне, доказ, абагульненне, аналіз фактаў настаўнікам. Адным з метадаў праблемнага навучання з’яўляецца таксама эўрыстычная або праблемна-пошукавая гутака. У ходзе яе настаўнік прапаноўвае вучням шэраг паслядоўных і ўзаемназвязаных пытанняў, адказваючы на якія яны павінны выказаць свае меркаванні па праблеме і самастойна даказаць іх. Наглядныя дапаможнікі пры праблемна-пошукавых метадах навучання выкарыстоўваюць не ў мэтах актывізацыі запамінання, а для пастаноўкі эксперыментальных задач, праблемных сітуацый. Праблемна-пошукавыя метады выкарыстоўваюць у мэтах развіцця навыкаў творчай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, яны садзейнічаюць больш асэнсаванаму і самастойнаму авалоданню ведамі. Аднак праблемна-пошукавыя метады патрабуюць значна больш часу на вывучэнне матэрыялу, маюць недастатковую эфектыўнасць пры рашэнні задач фарміравання ўменняў і навыкаў, што не дазваляе зрабіць іх выкарыстанне пастаянным і адзіным у навучанні.
|