Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Вывучэнне матэрыялу.





Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) Па якіх законах жылі нашы продкі (стар. 64-66)

Выкліканыя да дошкі вучні выконваюць практычныя заданні.

Заданне 1. Запісаць паняцці, з якімі пазнаёміліся на мінулым уроку ("веча", "статут"), і вусна растлумачыць іх значэнне.

Заданне 2. Запісаць даты: 11 ст, 16 ст. Расказаць, якія законы з'явіліся ў гэты час і кім яны былі створаны.

Заданне 3. Злучыць стрэлкамі даты, імёны і назвы.

Пакуль выконваюцца заданні ля дошкі, адзін з вучняў выступае з вусным паведамленнем пра галоўны закон нашай дзяржавы — Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

1. Як называецца самы старажытны беларускі горад?

2. Чаму яго іншы раз называюць бацькам беларускіх гарадоў?

3. Што вам вядома аб паходжанні яго назвы?

4. Пад якой датай ён упершыню ўпамінаецца ў летапісе?

5. Якія яшчэ старажытныя гарады вы ведаеце?

6. Чаму яны так называюцца?

7. Адкуль паходзіць назва нашага горада (нашай вёскі)?

Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа на машыне часу. Стрэлкі ад горада да горада ў схеме будуць ставіцца па ходу маршруту.

Пункт адпраўлення -> Полацк -> Тураў -> Мінск -> Гродна -> Брэст -» Гомель -> Магілёў -> Віцебск

Вы не проста пасажыры машыны часу, а — вучоныя-даследчыкі, перад якімі ставяцца наступныя задачы:

1) даведацца аб назве горада;

2) устанавіць дату яго ўзнікнення;

3) вызначыць паходжанне назвы горада.

Усё, аб чым даведаюцца даследчыкі ў час падарожжа, запісваецца ў спецыяльныя дзённікі. Вярнуўшыся з падарожжа, неабходна будзе сістэматызаваць атрыманы матэрыял і зрабіць пэўныя вывады.

Настаўнік на дошцы, а вучні ў сшытках выконваюць наступную табліцу:

IV. Вывучэнне матэрыялу.

а) Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў (стар. 66-71) – 1 урок

 

Полацк 862 г.

Вызначаецца першы этап маршруту: пункт адпраўлення — г. Полацк (у адпаведным месцы схемы вучні ставяць стрэлку). Па карце ўдакладняецца накірунак маршруту. Машына часу імгненна дастаўляе вучоных-даследчыкаў у г. Полацк. У дзённікі падарожжа (сшыткі) запісваецца назва горада. Перш за ўсё вучоныя наведваюць Сафійскі сабор. Там знаёмяцца з летапісам Полацкай зямлі. Сярод шматлікіх запісаў знаходзяць першае ўпамінанне пра Полацк (чытае настаўнік):

"У лета 862. Выгналі ворагаў за мора, і не далі ім даніны, і пачалі самі сабою валодаць, і не было паміж імі праўды... і пачалі ваяваць самі супраць сябе. I сказалі самі сабе: "Пашукаем сабе князя, які б валодаў намі і судзіў па праву"... I пайшлі за мора да варагаў... Сказалі: "Зямля наша вялікая і багатая, а парадку ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі". I выбраліся трое братоў са сваімі родамі... Старэйшы, Рурык, сеў у Ноўгарадзе... I прыняў Рурык уладу і пачаў раздаваць мужам сваім гарады: гэтаму Полацк, гэтаму Растоў, іншаму Белавозера" (Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Нар. асвета, 1998. — С. 13 — 14).

Запіс у сшытку:

Date: 2016-11-17; view: 390; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию