Главная Случайная страница


Полезное:

Как сделать разговор полезным и приятным Как сделать объемную звезду своими руками Как сделать то, что делать не хочется? Как сделать погремушку Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами Как сделать идею коммерческой Как сделать хорошую растяжку ног? Как сделать наш разум здоровым? Как сделать, чтобы люди обманывали меньше Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили? Как сделать лучше себе и другим людям Как сделать свидание интересным?


Категории:

АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника






Святарства ў новым Запавеце





Мэта дыдактычная: расказваем вучням пра новазапаветнае святарства, устаноўленнае Хрыстом.

Мэта выхаваўчая: выхоўваем вучняў да удзячнасці за сакрамэнт святарства.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Лк 22, 19-20; Мк 16, 15; Ян 20, 23; Мц 10, 8. Каляровыя карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: праца ў групах.

 

Ход заняткаў

 

Малітва: Ойча, пад Сваю апеку вазьмі нашых душпастыраў, якія ўмацоўваюць нас хлебам Эўхарыстычным і хлебам Божага слова. Дай ім сілы для працы і айцоўскае сэрца, каб праз іх паслугу мы маглі б дайсці да збаўлення. Амэн.

На мінулым занятку мы даведаліся аб тым, як паўстала святарская служба ў Старым Запавеце. Святары Старога Запавету былі “правобразам” Адзінага і Найвышэйшага Святара – Езуса Хрыста. Тэма нашага сённяшняга занятку: святарства ў Новым Запавеце. ”.

 

ЧАЛАВЕК ПЫТАЕ

Вучні на падставе ўласных ведаў (кат-т можа ім дапамагаць) запісваюць, што здзейсніў Хрыстус як Святар. Гэтую табліцу кат-т размяшчае побач з той, якую вучні рабілі на мінулым занятку.

 

Святары Старога Запавету Хрыстус

 

· клапаціліся пра скінію, Склаў ахвяру з уласнага жыцця

складалі Богу ахвяры з жывёл

і дароў зямлі

Моцаю Свайго Слова аздараўляў,

· абвяшчалі Божае Слова уваскрашаў, выганяў д’ябла

· прасілі ў Бога прабачэнне за грахі Сам прабачаў грэшнікам

людзей

· праводзілі абрады на хвалу Бога Навучыў людзей маліцца, праславіў Айца Сваім жыццём і Крыжовай смерцю.

 

ПАН БОГ АДКАЗВАЕ

 

Езус Хрыстус як Найвышэйшы і Вечны Святар прынёс сябе ў ахвяру свайму Айцу, каб збавіць чалавека. Езус хацеў, каб гэтая Ахвяра няспынна трывала, прыносячы плады адкуплення кожнаму чалавеку. У Вялікі чацвер, напярэдадні сваёй Крыжовай смерці, Настаўнік даручае сваім вучням Ягонаю моцаю далей працягваць справу збаўлення чалавека.

 

Кат-т дзеліць вучняў на групы, кожнай з іх дае тэкст са Святога Пісання. Карыстаючыся тэкстамі вучні павінны напісаць на картках, адказ на пытанне:

- якія заданні Езус даверыў Сваім вучням?

 

Затым вучні павінны ў сваёй групе паразмаўляць аб тым, што яны маюць, дзякуючы таму, што святар выконвае гэтае заданне. Напрыклад, якія ласкі ім дае Хрыстос праз святара, які адпраўляе Святую Імшу, абвяшчае Божае слова, удзяляе сакрамэнты.

«Калі настала гадзіна, Езус узлёг за сталом, і Апосталы разам з Ім.
І ўзяўшы хлеб, падзякаваў, паламаў і даў ім, кажучы: “Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана; гэта чыніце на Маю памяць”. Таксама ўзяў
і келіх пасля вячэры, кажучы: “Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта
”.» (Лк 22, 14. 19-20).

 

· Складаць Найсвяцейшую Ахвяру

 

«Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню». (Мк 16, 15)

· Абвяшчаць Евангелле

 

«Дык ідзіце, навучайце ўсе народы і хрысціце іх у імя Айца і Сына,
і Духа Святога
». ( Мц 28, 19)

· Удзяляць хрост

«Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца». (Ян 20, 23)

· Адпускаць грахі

«Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце». (Мц 10, 8)

· Лячыць душу і цела чалавека

Карткі з адказамі вучні паклейваюць на дошцы, каля “сонейка”, якое рабілі на пачатку занятка. Затым распавядаюць аб тым, пра што гаварылі ў сваёй групе. Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік для вучня.

Святарства ў Касцёле ўстанавіў Хрыстус, каб працягваць місію збаўлення. Ён сам выбірае тых, каго потым кліча на сваё служэнне.

 

Date: 2016-05-13; view: 679; Нарушение авторских прав; Помощь в написании работы --> СЮДА...



mydocx.ru - 2015-2024 year. (0.006 sec.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав - Пожаловаться на публикацию